Дом як экс­па­нат

№ 43 (1326) 28.10.2017 - 03.11.2017 г

Ка­лі ад­кры­ецца Му­зей гіс­то­рыі Ві­цеб­ска­га на­род­на­га мас­тац­ка­га ву­чы­ліш­ча і ча­му ту­ды па­едуць лю­дзі з уся­го све­ту — па­ці­ка­ві­ла­ся “К”.

/i/content/pi/cult/662/14668/6.jpg

Н а ву­лі­цы Мар­ка Ша­га­ла, на сця­не бу­дын­ка № 5, што на­ле­жыць ві­цеб­ска­му буд­трэс­ту, пры­цяг­вае ўва­гу чор­на-бе­лае фо­та — гру­па лю­дзей у па­мяш­кан­ні з вя­лі­кай ко­ль­кас­цю кар­цін. Пад здым­кам ёсць тлу­ма­чэн­не: гэ­та вуч­ні і вы­клад­чы­кі Ві­цеб­ска­га на­род­на­га мас­тац­ка­га ву­чы­ліш­ча ў 1920 го­дзе. У дру­гім шэ­ра­гу ся­дзяць Да­від Якер­сон, Юдаль Пэн, Марк Ша­гал, Ве­ра Ерма­ла­ева, Іван Гаў­рыс. По­бач асоб­на на­кле­ена яшчэ ад­но фо­та, на якім Марк Ша­гал зня­ты ка­ля ўва­хо­да ў не­йкі бу­ды­нак. У дэ­та­лях і ў на­ту­ра­ль­ным па­ме­ры дом мож­на раз­гля­дзець і ця­пер, бо ста­іць ён лі­та­ра­ль­на за два мет­ры ад­сюль — двух­па­вяр­хо­вы, з ляп­ні­най на фа­са­дзе, вы­со­кі­мі вок­на­мі і ме­та­ліч­най ага­ро­джай по­бач, зда­ецца, то­ль­кі па­фар­ба­ва­ны. Тут у 1919 го­дзе ад­кры­ла­ся Ві­цеб­скае на­род­нае мас­тац­кае ву­чы­ліш­ча — пер­шая на­ву­ча­ль­ная ўста­но­ва ў кра­іне з та­кім про­фі­лем.

Хут­ка за­йсці ту­ды змо­жа лю­бы ахвот­ны, бо да ад­крыц­ця рых­ту­ецца Му­зей гіс­то­рыі ву­чы­ліш­ча. Па­куль за­вяр­ша­юцца бу­даў­ні­чыя пра­цы, Андрэй Ду­хоў­ні­каў — ды­рэк­тар Ві­цеб­ска­га цэн­тра су­час­на­га мас­тац­тва, фі­лі­ялам яко­га і ста­не но­вы му­зей, — спе­цы­яль­на для “К” пра­вёў экс­кур­сію па за­лах. 

— Та­кія асаб­ня­кі ёсць шмат дзе, але ме­на­ві­та гэ­ты асаб­лі­вы тым, што тут жы­лі і пра­ца­ва­лі лю­дзі, якія сва­ім унёс­кам у сус­вет­ную ку­ль­ту­ру па­ўплы­ва­лі на раз­віц­цё су­час­на­га мас­тац­тва, архі­тэк­ту­ры, ды­зай­на, — тлу­ма­чыць Андрэй Ду­хоў­ні­каў. — Цуд, што дом за­ха­ваў­ся! Ёсць кад­ры ня­мец­кай аэ­ра­фо­таз­дым­кі, на якіх бач­на, што на гэ­тай ву­лі­цы ў 1940-я аца­ле­лі то­ль­кі ка­зар­мы (ця­пер дом — на скрыжаванні вуліц Ша­га­ла і Ле­ні­на, на фа­са­дзе я­го вы­ява пра­цы Ма­ле­ві­ча “Смерць шпа­ле­рам” — В.М.) і ву­чы­ліш­ча. Мы да­ўно ад­ва­ёўва­лі бу­ды­нак, які апош­нім ча­сам на­ле­жаў бу­даў­ні­ча­му трэс­ту, што мес­ціц­ца по­бач. Спа­чат­ку аран­да­ва­лі тут адзін па­кой, по­тым два. Цал­кам атры­ма­лі яго ў сваё ка­рыс­тан­не га­доў пяць-шэсць та­му і па­ча­лі рых­та­ваць пра­ект для рэ­кан­струк­цыі.

Ві­цеб­скія гіс­то­рыі

/i/content/pi/cult/662/14668/7.jpgПра­цы па­ча­лі­ся ў 2013 го­дзе, у 2018-м му­зей пла­ну­юць ад­крыць. Ідзем шля­хам бу­ду­чых на­вед­ва­ль­ні­каў му­зея. Для іх ува­ход зна­хо­дзіц­ца з пра­ва­га бо­ку. Дзве­ры вя­дуць спа­чат­ку на цо­ка­ль­ны па­верх — у гар­дэ­роб, ка­су, су­ве­нір­ную кра­му, пры­бі­ра­ль­ні.

— Вы­ра­шы­лі, што пра­сто­ру трэ­ба вы­ка­рыс­таць па мак­сі­му­ме, — тлу­ма­чыць ды­рэк­тар і звяр­тае ўва­гу на цаг­ля­ную сця­ну ля вак­на: — Гэ­та клад­ка тых ча­соў. Акно пер­ша­па­чат­ко­ва бы­ло, але по­тым яго ча­му­сь­ці за­кла­лі. Мы яго ад­на­ві­лі — і пра­сто­ра ад­ра­зу змя­ні­ла­ся. Ця­пер тут сто­ль­кі на­ту­ра­ль­на­га свят­ла, бач­на ву­лі­цу. Ка­ва­лак ста­рой ра­мы, які мы знай­шлі, за­хоў­ва­ецца ў нас у цэн­тры на Тал­сто­га, 7.

Фраг­мент ста­рой клад­кі аца­леў і на сто­лі — пад хва­ліс­ты­мі скля­пен­ня­мі з чыр­во­най цэг­лы пра­хо­дзім да лес­ві­цы, якая ўжо вя­дзе нас на пер­шы па­верх і ў пер­шую экс­па­зі­цый­ную за­лу “Ві­цебск па­чат­ку XX ста­год­дзя”.

— Тут на ма­ль­берт па­ста­вім кар­ту Ві­цеб­ска 1922 го­да, а на­суп­раць — сэн­сар­ную афіш­ную тум­бу. На сце­нах па­ве­сім ве­лі­зар­ныя фо­та­здым­кі, над­ру­ка­ва­ныя на па­пе­ры, — рас­каз­вае Андрэй Ду­хоў­ні­каў. — Ко­ль­кі бы­ло ў го­ра­дзе сі­на­гог, цэр­кваў, вак­за­лаў, тэ­атраў і кі­на­тэ­атраў, жы­ха­роў — экс­па­зі­цыя пад­ра­бяз­на зна­ёміць з Ві­цеб­скам па­чат­ку мі­ну­ла­га ста­год­дзя.

Су­сед­няя за­ла пры­све­ча­на тэ­ме “Ві­цеб­скае на­род­нае мас­тац­кае ву­чы­ліш­ча”.

— На сця­не ка­ля ўва­хо­да з пра­екта­ра бу­дзе дэ­ман­стра­вац­ца да­ку­мен­та­ль­ны фі­льм пра га­да­ві­ну свят­ка­ван­ня Кас­трыч­ніц­кай рэ­ва­лю­цыі, ге­роі яко­га зня­ты на фо­не ві­цеб­скіх бу­дын­каў з кар­ці­на­мі на фа­са­дах.

Для іншай сця­ны за­куп­ле­ны сэн­сар­ны экран, каб на­вед­ва­ль­ні­кі са­мі маг­лі шу­каць інфар­ма­цыю ся­род ма­тэ­ры­ялаў, прад­стаў­ле­ных га­лоў­ным парт­нё­рам цэн­тра су­час­на­га мас­тац­тва ў ства­рэн­ні экс­па­зі­цыі — мясц­овым архі­вам.

— Хо­чам, каб ча­ла­век, ка­лі яму ці­ка­ва, мог да­ве­дац­ца пра Ві­цебск, пра ву­чы­ліш­ча, мас­та­коў і падзеі, што тут ад­бы­ва­лі­ся, — ка­жа спа­дар Ду­хоў­ні­каў. — Пе­рад­усім гэ­та му­зей гіс­то­рыі, га­лоў­ны экс­па­нат яко­га — сам дом, а ўсе пер­са­на­ліі звя­за­ны ўжо з ім.

У сус­вет­ную гіс­то­рыю Ві­цебск увай­шоў як мес­ца ства­рэн­ня твор­ча­га аб’яднан­ня УНО­ВИС, удзе­ль­ні­каў яко­га Ка­зі­мір Ма­ле­віч і саб­раў пад­час сва­ёй пра­цы ў ву­чы­ліш­чы. Гэ­тай тэ­ме так­са­ма пры­све­ча­на асоб­ная за­ла. Пад­ло­га тут вы­кла­дзе­на чор­най пліт­кай. На сце­нах му­сяць з’явіц­ца чыр­во­на-бе­лыя рос­пі­сы.

— У мя­не час­та пы­та­юцца, хто важ­ней­шы з тых, хто тут быў — Ша­гал, Пэн, Кер­зін? Але каб не пры­ехаў Ка­зі­мір Ма­ле­віч, гэ­та про­ста бы­ла б пра­він­цый­ная ву­чэ­ль­ня. Так, пер­шая на­ву­ча­ль­ная ўста­но­ва ў кра­іне з ды­рэк­та­рам Ша­га­лам, але ме­на­ві­та Ма­ле­віч за два з па­ло­вай га­ды ўсё пе­ра­вяр­нуў тут, ства­рыў сіс­тэ­му вы­кла­дан­ня і зра­біў ві­цеб­скую шко­лу зда­быт­кам све­ту, — раз­ва­жае су­раз­моў­ца.

За за­лай УНО­ВИ­СА яшчэ адзін па­кой, які прад­угле­джа­ны для пра­вя­дзен­ня кан­фе­рэн­цый і змен­ных вы­стаў. Дзве­ры ад­сюль вя­дуць у цэн­тра­ль­ны хол з бя­лют­кай ду­бо­вай лес­ві­цай, якую так­са­ма ад­на­ві­лі па чар­ця­жах 1923 го­да. По­зірк спы­ня­ецца на пад­ло­зе, дзе ба­чым пла­кат Эля Лі­сіц­ка­га “Кли­ном крас­ных бей бе­лых” з ка­ля­ро­ва­га гра­ні­ту. Ка­лі пад­ні­ма­емся на дру­гі па­верх і гля­дзім уніз — лес­ві­ца вы­гля­дае бы ра­ма да гэ­тай пра­цы.

Ру­ка­пі­сы га­раць

На пер­шым па­вер­се мас­та­кі-вы­клад­чы­кі пра­во­дзі­лі за­нят­кі, на дру­гім — жы­лі. За­хо­дзім у адзін з па­ко­яў, які за­йма­ла сям’я Мар­ка Ша­га­ла. Па­куль не ха­пае то­ль­кі мэб­лі. На сце­нах ужо па­кле­ены шпа­ле­ры, уз­ор якіх уз­на­ві­лі па зной­дзе­ным ка­ва­лач­ку ста­рых. У ад­ным ку­це за­ха­ваў­ся і па­ркет па­чат­ку XX ста­год­дзя. Ёсць вы­хад на амаль ста­га­до­вы бал­кон.

По­бач зна­хо­дзіц­ца за­ла Ка­зі­мі­ра Ма­ле­ві­ча. Там сус­тра­ка­ем ды­зай­не­ра Аляк­сан­дра Вы­шку раз­ам з пра­гра­міс­та­мі па свят­ле — яны рых­ту­юць экс­па­зі­цыю. 

— Ка­лі ў за­ле Ша­га­ла ёсць не­йкая пры­вяз­ка да по­бы­ту — мэб­ля, шпа­ле­ры і гэ­так да­лей, то за­ла Ма­ле­ві­ча вы­ра­ша­на воб­раз­на, — рас­каз­вае Андрэй Ду­хоў­ні­каў. — На сця­не — “Чор­ны квад­рат”. На вок­нах бу­дуць што­ры — чыр­во­ныя, чор­ныя, бе­лыя. Стол. Бо­льш ні­чо­га. Але тут кі­ру­емая сіс­тэ­ма асвят­лен­ня. Праз 5 — 7 хві­лін па­сля та­го, як лю­дзі сю­ды за­йшлі, асноў­нае свят­ло зні­кае, уклю­ча­ецца ульт­ра­фі­ялет — і мы апы­на­емся ся­род ру­ка­пі­саў Ка­зі­мі­ра Ма­ле­ві­ча.

На се­кун­ду ста­но­віц­ца цём­на, а за­тым на сце­нах з’яўля­юцца над­пі­сы: “Все про­извод­ство ве­щей мож­но рас­смат­ри­вать как ты­ся­чи спут­ни­ков…” — ста­рон­кі з ру­ка­пі­саў мас­та­ка, якія ўсё ж та­кі га­раць. Да­клад­ней, све­цяц­ца.

— Усё зроб­ле­на па­вод­ле ары­гі­на­лу, на­ват ка­лі там бы­лі не­йкія па­цёр­тыя дэ­та­лі, на сця­не яны за­ха­ва­ныя, — удак­лад­няе Аляк­сандр Вы­шка. — Гэ­та ве­ль­мі про­стае ві­зу­аль­нае ра­шэн­не, якое бы­ло на па­вер­хні, але яго ніх­то ча­му­сь­ці не вы­ка­рыс­тоў­вае. Ка­лі да нас пры­язджа­лі спе­цы­яліс­ты, якія вы­раб­ля­юць вы­ка­рыс­та­ную на­мі фар­бу, яны ска­за­лі, што бо­льш ні­дзе ў све­це та­ко­га не ба­чы­лі.

За су­сед­няй сцен­кай зна­хо­дзіц­ца па­куль пус­ты  бу­ду­чы ван­ны па­кой, ку­ды на­вед­ва­ль­ні­кі змо­гуць то­ль­кі за­зір­нуць.

— Па­кі­нем дзве­ры пры­адчы­не­ны­мі, але пус­каць ні­ко­га не бу­дзем, — ка­жа спа­дар Ду­хоў­ні­каў. — Пры­вя­зем сю­ды ван­ну, люс­тэр­ка, жы­ран­до­лю.

Му­зей на­заў­жды

Ідзем па ка­лі­до­ры да­лей: ма­ле­нь­кае па­мяш­кан­не, пры­све­ча­нае дзей­нас­ці Ве­ры Ерма­ла­евай; па­кой з чор­ны­мі сце­на­мі для кі­нап­раг­ля­даў, дзе бу­дуць па­каз­ваць фу­ту­рыс­тыч­ную опе­ру “Пе­ра­мо­га над со­нцам”, афар­млен­нем якой за­ймаў­ся Ма­ле­віч; май­стэр­ні гра­фі­кі, дру­ку і архі­тэк­ту­ры Эля Лі­сіц­ка­га; ску­льп­тур­ная май­стэр­ня ву­чы­ліш­ча. І зноў апы­на­емся ка­ля цэн­тра­ль­най лес­ві­цы. Над ёй ужо ўста­ля­ва­на ра­ма для экра­на. Сю­ды бу­дуць скі­ра­ва­ныя тры му­ль­ты­ме­дый­ныя пра­екта­ры для ства­рэн­ня ві­дэ­аін­ста­ля­цыі. За экра­нам раз­мес­ціц­ца яшчэ ад­на кан­фе­рэнц-за­ла.

— Гэ­та пра­сто­ра афор­мле­ная пра­сцей за астат­нія па­мяш­кан­ні,  тут пла­ну­ецца зо­на для на­вед­ва­ль­ні­каў, — рас­каз­вае ды­рэк­тар уста­но­вы. — Сю­ды за­куп­ле­ны крэс­лы-мяш­кі, два камп’юта­ры, які­мі мож­на бу­дзе ка­рыс­тац­ца лю­бо­му ахвот­на­му. На пад­ва­кон­ні­ках рас­кла­дзем кні­гі і ча­со­пі­сы. Прад­ста­вім маг­чы­масць пад­клю­чыц­ца да wi-fi, бу­дзем пра­во­дзіць тут, на­прык­лад, май­стар-кла­сы для дзя­цей па ма­ля­ван­ні, чы­таць лек­цыі.

З пра­цоў­най зо­ны вы­хо­дзім да ста­рой ба­ка­вой лес­ві­цы, што вя­дзе ў гар­дэ­роб. Сце­ны па­фар­ба­ва­ныя ў ка­рыч­не­вы ко­лер, але не цал­кам — дзе-ні­дзе яшчэ ёсць пля­мы. Гэ­та на­ступ­ствы экс­пер­ты­зы, якую пе­рад бу­даў­ні­чы­мі ра­бо­та­мі пра­во­дзі­лі су­пра­цоў­ні­кі “Бел­рэс­таў­ра­цыі”, каб вы­свет­ліць, якім быў пер­ша­па­чат­ко­вы ко­лер. 

— Мы кры­ху ўма­ца­ва­лі лес­ві­цу, але ка­са­ву­ры тыя са­мыя, на якіх яна тры­ма­ецца з мо­ман­ту па­бу­до­вы, — звяр­тае ўва­гу Андрэй Ду­хоў­ні­каў, па­куль спус­ка­емся ўніз. На пер­шым па­вер­се ў па­мяш­кан­нях ка­ля служ­бо­ва­га ўва­хо­ду ра­бо­чыя шпак­лю­юць сце­ны. Яшчэ трэ­ба за­вяр­шыць мас­тац­кае афар­млен­не ў не­ка­то­рых за­лах. Але план экс­па­зі­цыі ўжо га­то­вы, мэб­ля з аб­ста­ля­ван­нем за­куп­ле­на. Рас­пра­ца­ва­ныя экс­кур­сіі як для звы­чай­ных на­вед­ва­ль­ні­каў, так і для спе­цы­яліс­таў, якія за­йма­юцца вы­ву­чэн­нем ві­цеб­ска­га аван­гар­ду на пра­фе­сій­ным уз­роў­ні.

— Ча­сам я ха­чу кры­чаць, каб усе зра­зу­ме­лі: “Лю­дзі, гэ­ты му­зей на­заў­жды!” — пры­зна­ецца Андрэй Ду­хоў­ні­каў. — Мо­гуць змя­ніц­ца тэх­на­ло­гіі, з’явіц­ца, на­прык­лад, маг­чы­масць ства­раць вір­ту­аль­ную рэ­аль­насць ва­кол ся­бе з да­па­мо­гай свай­го тэ­ле­фо­на. Та­му бу­дзе ад­апта­вац­ца экс­па­зі­цыя, унут­ры мож­на ўсё мя­няць, але гэ­ты дом за­ста­нец­ца на­заў­жды, і яго за­да­ча — рас­каз­ваць, якія тут бы­лі лю­дзі. Так, па­куль у нас ня­ма ары­гі­на­ль­ных ра­бот Ма­ле­ві­ча ці Ша­га­ла. Ка­лі з’явіц­ца та­кая маг­чы­масць — на­бу­дзем. Але на­ват ці­ка­вей, каб сю­ды пры­язджа­лі з вы­ста­ва­мі га­ле­рэі з уся­го све­ту. Мы фак­тыч­на ства­ра­ем адзі­ны ў све­це му­зей такога кшталту. Хто­сь­ці ска­жа, што ў нас про­ста ёсць дом. Але тут пра­ца­ваў Ма­ле­віч, пі­саў свае кар­ці­ны Ша­гал, меў глы­бо­кія па­чуц­ці Лі­сіц­кі… І пра існа­ван­не гэ­та­га бу­дын­ку ве­дае ўвесь свет.

Аўтар: Вераніка МОЛАКАВА
аглядальнік рэдакцыі рэдакцыі газеты "Культура"