Дождж, ка­ме­ра, па­го­ня

№ 43 (1326) 28.10.2017 - 03.11.2017 г

Як пра­хо­дзі­лі здым­кі фі­ль­ма “Не гу­ль­ня”
Звы­чай­на кі­наз­дым­кі пра­хо­дзяць ка­лі не ў па­ві­ль­ёнах, то дзе­сь­ці ў за­кры­тых, ма­ла­люд­ных мес­цах. Але мне па­шан­ца­ва­ла на свае во­чы пан­азі­раць, як на мін­скай ву­лі­цы Ра­там­скай ка­ман­да “Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ма” зды­мае па­го­ню для стуж­кі “Не гу­ль­ня”. Вы­бар пля­цоў­кі не­вы­пад­ко­вы: мес­ца шмат, не пе­ра­шка­джа­юць ні ма­шы­ны, ні мясц­овыя шка­ля­ры. То­ль­кі над­вор’е кры­ху пад­вя­ло — не­ча­ка­на ста­ла ве­ль­мі хо­лад­на і па­чаў­ся дождж.

/i/content/pi/cult/662/14667/5.jpgПа сцэ­на­рыі, у ма­ла­до­га пра­гра­міс­та Аляк­сея Ку­зь­мян­ко­ва (яго грае акцёр На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га тэ­атра імя Янкі Ку­па­лы Па­вел Па­ўлюць) ні­чо­га не атрым­лі­ва­ецца ні ў пра­гра­ма­ван­ні, ні ў ста­сун­ках з дзяў­чы­най, та­му ён вы­ра­шае па­йсці ў армію, каб па-інша­му па­гля­дзець на сваё жыц­цё ды на­брац­ца дос­ве­ду. У рэ­шце рэшт, дзя­ку­ючы вай­ско­вай служ­бе і ўсім пе­ры­пе­ты­ям, што з ім ад­бы­лі­ся, хло­пец змя­ня­ецца ў леп­шы бок, зна­хо­дзіць сап­раў­днае ка­хан­не і, на­тхнё­ны армі­яй, ства­рае клас­ную гу­ль­ню пра тан­кі.

— Аку­рат ця­пер вы мо­жа­це пра­са­чыць за здым­ка­мі ве­ль­мі важ­на­га мо­ман­ту, — ка­жа асіс­тэнт па акцё­рах Андрэй Ка­ра­ле­віч. — Наш ге­рой збя­гае ад ба­ць­коў на ва­енны пры­зыў, ся­дае ў так­сі і за ім па­чы­на­ецца па­го­ня — да­хо­дзіць на­ват і да стра­ль­бы! Тут бач­на яго ма­ты­ва­ва­насць, імкнен­не да та­го, каб усі­мі сі­ла­мі да­сяг­нуць сва­ёй мэ­ты.

Сам га­лоў­ны ге­рой — Па­вел Па­ўлюць — ста­іць на­суп­раць, дры­жыць ад хо­ла­ду, як і ўсе акцё­ры, што ча­ка­юць на ву­лі­цы. “Мне кры­ху пра­сцей, бо ў да­дзе­ным эпі­зо­дзе ігра­юць кас­ка­дзё­ры, та­му я па­куль ча­каю свай­го вы­ха­ду, — га­во­рыць Па­вел. — Для мя­не ве­ль­мі важ­ны мой пер­са­наж, я ўсі­мі сі­ла­мі спра­бую яго рас­крыць: спа­чат­ку Аляк­сей ве­ль­мі за­мкнё­ны, але мэ­та­на­кі­ра­ва­ны. На­пры­кан­цы фі­ль­ма ён рас­кры­ва­ецца знач­на бо­льш, бо армія ро­біць з яго сап­раў­дна­га муж­чы­ну.”

Па­вел так­са­ма спа­дзя­ецца, што фі­льм “Не гу­ль­ня” здо­ль­ны раз­бу­рыць ад­моў­ныя стэ­рэ­аты­пы, якія ўтва­ры­лі­ся ў га­ло­вах ма­ла­дых лю­дзей на­конт арміі. Да­рэ­чы, стуж­ку на­зы­ва­юць са­мым вя­лі­кім пра­ектам у гіс­то­рыі на­цы­яна­ль­на­га кі­не­ма­тог­ра­фа, дзе га­лоў­ную ро­лю грае ма­ла­ды акцёр. Да та­го ж, не­ка­то­рыя акцё­ры дру­го­га пла­на — так­са­ма ня­даў­нія вы­пус­кні­кі Ака­дэ­міі мас­тац­тваў, якія ця­пер пра­цу­юць у буй­ных тэ­атрах Бе­ла­ру­сі. 

Здым­кі на ву­лі­цы Ра­там­скай — апош­нія ў Мін­ску, по­тым гру­па “Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ма” едзе ў вя­лі­кую ка­ман­дзі­роў­ку ў во­інскую час­тку. Андрэй і Па­вел пры­зна­лі­ся, што ма­ла­дыя вай­скоў­цы не­адназ­нач­на рэ­агу­юць на здым­кі фі­ль­ма: ка­му­сь­ці пад­аба­юцца та­кія не­звы­чай­ныя “ка­ні­ку­лы”, а ка­му­сь­ці гэ­та то­ль­кі пе­ра­шка­джае. Але га­лоў­ная мэ­та не бы­ла б да­сяг­ну­та, каб сап­раў­дную армію за­мя­ні­лі дэ­ка­ра­цыі і акцё­ры, та­му фі­льм зды­ма­юць у рэ­аль­ных аб­ста­ві­нах: на “Лі­ніі Ста­лі­на”, Кур­га­не Сла­вы і ў ва­енным га­рад­ку. Вар­та адзна­чыць, што для фі­ль­ма быў ство­ра­ны і ма­кет са­вец­ка­га тан­ка Т-26 1933 го­да ў по­ўны па­мер. Ён на па­вер­ку зу­сім не ад­роз­ні­ва­ецца ад сап­раў­дна­га тан­ка — ха­ця і зроб­ле­ны з дрэ­ва.

Па­го­ня са стра­ль­бой — то­ль­кі сям­нац­ца­ты дзень зды­мак. Уво­гу­ле на стуж­ку ад­да­дзе­на ўся­го 34 дні без улі­ку ча­су на ман­таж і агуч­ку. Та­кі ка­рот­кі тэр­мін па­стаў­ле­ны дзе­ля та­го, каб вы­пус­ціць фі­льм аку­рат 23 лю­та­га — у Дзень аб­арон­цаў Айчы­ны і Уз­бро­еных Сіл Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Даведка
По­ўна­мет­раж­ная стуж­ка “Не гу­ль­ня” зды­ма­ецца па за­ка­зе Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры і Мі­ніс­тэр­ства аб­аро­ны Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Яе рэ­жы­сёр — Дзя­ніс Сквар­цоў, вя­до­мы гле­да­чу па та­кіх кар­ці­нах, як “Шчыт Айчы­ны” (2007), “Дняп­роў­скі ру­беж” (2009), “Мян­тоў­скія вой­ны” (8 — 10 се­зо­ны). Аўта­ры сцэ­на­рыя — Яўген Аме­ль­чан­ка, Кан­стан­цін Га­га­рын, Дзя­ніс Нуп­рэй­чык. Апе­ра­тар-па­ста­ноў­шчык — Вік­тар Бан­да­ро­віч. Мас­так-па­ста­ноў­шчык — Андрэй Тоў­сцік.
Аўтар: Ганна ШАРКО
карэспандэнт рэдакцыі газеты "Культура"