Ко­ль­кі зо­рак у аркес­тра?

№ 43 (1326) 28.10.2017 - 03.11.2017 г

Прэ­зі­дэн­цка­му аркес­тру Бе­ла­ру­сі — 15 га­доў! Гэ­та са­мы ма­ла­ды дзяр­жаў­ны сім­фа­ніч­ны ка­лек­тыў на­шай кра­іны, але і адзін з са­мых зна­ка­мі­тых, вы­со­кап­ра­фе­сій­ных, ма­бі­ль­ных, крэ­атыў­ных. Яго “юна­чы” юбі­лей свят­ка­ваў­ся раз­ам з 20-год­дзем Па­ла­ца Рэ­спуб­лі­кі, дзе аркестр “ква­та­руе” з мо­ман­ту свай­го за­сна­ван­ня.

Па­він­ша­ваць імя­нін­ні­каў пры­еха­лі Са­фія Ра­та­ру, на­род­ны артыст Мал­до­вы Кан­стан­цін Мас­ко­віч, леп­шыя бе­ла­рус­кія артыс­ты — ад эстрад­ных да опер­ных. Та­кая жан­ра­ва-сты­лё­вая раз­ма­ітасць не­вы­пад­ко­вая: аркестр на ча­ле са сва­ім ня­змен­ным кі­раў­ні­ком Вік­та­рам Ба­ба­ры­кі­ным з са­ма­га па­чат­ку ўзяў курс не то­ль­кі на так зва­ны пра­та­ко­ль­ны рэ­пер­ту­ар, му­зыч­нае су­пра­ва­джэн­не ўра­да­вых сус­трэч і іншых афі­цый­ных ме­рап­ры­емстваў. Ка­лек­тыў вы­кон­ваў і вы­кон­вае са­мыя раз­на­стай­ныя тво­ры — як ка­жуць, ад ба­ро­ка да ро­ка (між іншым, адзін з кан­цэр­таў так і на­зы­ваў­ся). Бо тут саб­ра­ны леп­шыя ма­ла­дыя му­зы­кан­ты, скрозь — лаў­рэ­аты прэс­тыж­ных між­на­род­ных кон­кур­саў. Ня­ма ні­чо­га дзіў­на­га і ў тым, што апош­нім ча­сам ад­ным з цэн­тра­ль­ных сты­лё­вых ма­якоў аркес­тра стаў­ся ме­на­ві­та сім­фа­-рок, бо гэ­та ад­па­вя­дае сус­вет­ным трэн­дам. 

Ка­лек­тыў плён­на су­пра­цоў­ні­чае з леп­шы­мі са­ліс­та­мі — зноў-та­кі, роз­ных твор­чых кі­рун­каў. Ці­ка­ва, што мно­гія з іх са­мі аб­іра­юць для сва­іх вы­ступ­лен­няў ме­на­ві­та гэ­ты аркестр, бо ён доб­ра за­рэ­ка­мен­да­ваў ся­бе не ад­но ў Бе­ла­ру­сі, але і ў іншых кра­інах. Спра­ва не то­ль­кі ў гас­тро­лях (а аркестр па­бы­ваў на­ват у Іра­не і Ве­не­су­эле), не то­ль­кі ў ба­га­тай фес­ты­ва­ль­най ге­агра­фіі на­шых му­зы­кан­таў, але і ў тым між­на­род­ным роз­га­ла­се, якім су­пра­ва­джа­ецца кож­ны знач­ны пра­ект ка­лек­ты­ва — з Дзміт­ры­ем Хва­рас­тоў­скім, дзе гу­чаць опер­ныя арыі ды ра­ман­сы, ці з гур­том Scorpions, дзе вы­кон­ва­ецца, ад­па­вед­на, зу­сім іншы рэ­пер­ту­ар. Та­кіх со­ль­ні­каў з за­меж­ны­мі зор­ка­мі — без­ліч! Мі­шэль Лег­ран, Дэ­міс Ру­сас, Ха­сэ Ка­рэ­рас, Ва­нэ­са Мэй, То­та Ку­ту­ньё, Крыс дэ Бург, Са­ра Ко­нар, Ро­бін Гіб, Аль Ба­на, Аль Дзі Ме­ола, Аля­сан­дра Са­фі­на, Эду­ард Арцем’еў, Ігар Кру­той, Мі­ка­лай На­скоў, Мі­ка­лай Тру­бач… Да­рэ­чы, мно­гія з пе­ра­лі­ча­ных май­строў не аб­мя­жоў­ва­лі­ся ад­ным кан­цэр­там, а пра­цяг­ва­лі су­мес­ныя вы­ступ­лен­ні, што на­ват пе­ра­хо­дзі­лі ў шчы­рае сяб­роў­ства з ка­лек­ты­вам. І ў гэ­тым — да­дат­ко­вае свед­чан­не вы­со­ка­га пра­фе­сій­на­га ўзроў­ню на­шых інстру­мен­та­ліс­таў. 

А ко­ль­кі юных айчын­ных зо­ра­чак за­па­ліў Прэ­зі­дэн­цкі аркестр! Гэ­та і дзе­ці — удзе­ль­ні­кі пра­ектаў “Я спя­ваю!”, і ма­ла­дыя эстрад­ныя вы­ка­наў­цы. З 2012-га аркестр стаў су­пра­ва­джаць вы­ступ­лен­ні ўдзе­ль­ні­каў Рэ­спуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су “Бе­ла­заў­скі акорд” у Жо­дзі­не. Сё­ле­та, пра­ўда, бы­ло вы­клю­чэн­не: кон­курс су­паў з юбі­ле­ем па да­це. Але Вік­тар Ба­ба­ры­кін, які да ўся­го ста­віц­ца з вя­лі­кай ад­каз­нас­цю, знай­шоў у сва­ім на­пру­жа­ным гра­фі­ку не­ка­ль­кі га­дзін, каб па­ўдзе­ль­ні­чаць у пра­цы жу­ры, бо кон­кур­сныя пра­слу­хоў­ван­ні і га­ла-кан­цэрт пра­хо­дзі­лі ў дзён­ны час, а юбі­лей — уве­ча­ры. Ды ўво­гу­ле, за­ўва­жыў­шы ка­го­сь­ці з ад­ора­ных бе­ла­рус­кіх спе­ва­коў, Ба­ба­ры­кін за­пра­шае па­пра­ца­ваць раз­ам. Для ка­го­сь­ці та­кое су­пра­цоў­ніц­тва за­ста­ецца “ад­на­ра­зо­вым”, а хто­сь­ці пра­цяг­вае яго доў­гія га­ды — усё за­ле­жыць ад са­міх ва­ка­ліс­таў і іх здо­ль­нас­ці су­пра­ціў­ляц­ца “зор­най хва­ро­бе”. Што ж, па­жа­да­ем ка­лек­ты­ву і над­алей — не хва­раць ды імкнуц­ца да зо­рак. І ха­паць іх на­ват з ня­бё­саў.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"