Муш­ке­цё­ры ка­ра­ля ды гвар­дзей­цы кар­ды­на­ла

№ 43 (1326) 28.10.2017 - 03.11.2017 г

Раз-по­раз за­даю на­ча­ль­ні­кам ад­дзе­лаў ідэ­ала­гіч­най ра­бо­ты, ку­ль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі рай­вы­кан­ка­маў адзі­нае пы­тан­не: “Хто для вас бо­льш да­ра­гі — клуб­ныя ра­бот­ні­кі ці біб­лі­ятэч­ныя?” Звы­чай­на ад­каз та­кі: “Яны ўсе ў нас — цу­доў­ныя!” Але га­доў дзе­сяць та­му ад­на­го з кі­раў­ні­коў лі­та­ра­ль­на пра­рва­ла: “Клуб­ні­кі — леп­шыя! Біб­лі­ятэ­ка­ры — гу­ль­таі, як ні га­няй!” І я яму па­ве­рыў.

/i/content/pi/cult/662/14664/0080_opt.jpegТа­ды ра­бот­ні­кі біб­лі­ятэк то­ль­кі пад­бі­ра­лі­ся да камп’ютар­най тэх­ні­кі, то­ль­кі пад­сту­па­лі­ся да пе­рад­авых інфар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій. Пра элек­трон­ныя кні­гі на­ват і га­вор­кі не бы­ло. А дзе­сь­ці по­бач, лі­та­ра­ль­на праз сцен­ку, на­род­ныя, уз­орныя і іншыя гуч­на ды ўпэў­не­на спя­ва­лі, тан­чы­лі, дэк­ла­ма­ва­лі. Біб­лі­ятэ­ка­ры, на­па­ло­ха­ныя актыў­нас­цю ка­лег, яшчэ бо­льш схі­ля­лі га­ла­ву над ка­та­ла­гі­за­цы­яй ды біб­лі­ягра­фаз­наў­ствам, ста­ра­ючы­ся на­ма­цаць у між­стэ­лаж­най сці­ша­най пра­сто­ры ня­ўлоў­ныя флю­іды лі­та­ра­тур­на­га пра­цэ­су, вы­ні­кі яко­га так ста­ноў­ча ўплы­ва­юць на чы­тац­кую актыў­насць. 

Я та­ды то­ль­кі пры­йшоў у “Ку­ль­ту­ру” і ра­ённую клуб­на-біб­лі­ятэч­ную “армію” ўмоў­на падзя­ліў для ся­бе на муш­ке­цё­раў ка­ра­ля і гвар­дзей­цаў кар­ды­на­ла. На­ту­ра­ль­на, вас­трэй­шыя шпа­гі бы­лі ў ра­бот­ні­каў клуб­ных сцэн. Гвар­дыя ж спе­цы­яліс­таў кніж­ных ша­фаў імкну­ла­ся ад­га­ра­дзіц­ца ад не­зра­зу­ме­ла­га тлу­му стро­гім вок­лі­чам: “Ці­шы­ня ў біб­лі­ятэ­цы!” 

Та­кі падзел, ка­лі хто па­мя­тае, вы­клі­каў у чы­та­чоў “К”, што ме­лі да­чы­нен­не да біб­лі­ятэч­най ка­фед­ры, рэ­зкае не­пры­няц­це. Ко­ль­касць скар­гаў зна­хо­дзі­ла­ся ў пра­мой за­леж­нас­ці ад ко­ль­кас­ці ўжы­та­га (з двух ба­коў) ва­лі­до­лу. Рап­тоў­на сус­вет­нае се­ці­ва, што хо­ць­кі-ня­хо­ць­кі ста­ла на­быт­кам амаль кож­на­га, пры­му­сі­ла па­ці­ка­віц­ца, а як з гэ­тым усім у су­се­дзяў за мя­жой. Дый камп’ютар­ны бум за­браў у па­лон лад­ную час­тку па­тэн­цы­й­ных чы­та­чоў. Біб­лі­ятэ­ка­ры ўзя­лі­ся вас­трыць зброю, ад­чуў­шы ўрэш­це, што ці­шы­ня не тая пры­на­да, на якую ло­вяць спа­жыў­ца ку­ль­ту­ры. Пад­аец­ца, так уз­нік­лі ад­дзе­лы біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу. 

Сён­ня ці здзі­віш ка­го тым, што пры кніж­ні­цах дзей­ні­ча­юць му­зей­ныя па­коі, этнаг­ра­фіч­ныя кут­кі, мас­тац­кія га­ле­рэі, ства­ра­юцца тэ­атры (і не то­ль­кі ля­лек), а на аб­ане­мен­це на­ват у сель­скіх біб­лі­ятэ­ках гу­чыць му­зы­ка (ня­хай са­бе і сці­ша­на). Па­кры­се пры­звы­ча­ілі­ся мы і да та­го, што біб­лі­ятэ­ка­ры вы­хо­дзяць у на­род: ла­дзяць у па­рках чы­та­ль­ныя за­лы, арга­ні­зоў­ва­юць рэ­клам­ныя акцыі ў гра­мад­скім тран­спар­це, у арга­ні­за­цы­ях і на прад­пры­емствах. З’яві­лі­ся за апош­нія га­ды на­ват кніж­ныя фес­ты­ва­лі. Пра­цэс, як пад­аец­ца, бо­льш чым за­ка­на­мер­ны. 

І на маё пы­тан­не, вы­не­се­нае ў па­ча­так гэ­та­га арты­ку­ла, на­ча­ль­ні­кі ад­дзе­лаў ідэ­ала­гіч­най ра­бо­ты, ку­ль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі рай­вы­кан­ка­маў усё час­цей ад­каз­ва­юць: “Што­сь­ці клуб­ні­кі апош­нім ча­сам ша­ра­ва­та вы­гля­да­юць на біб­лі­ятэч­ным фо­не!” І я па­га­джа­юся з та­кім ад­ка­зам. Так, у твор­чых вы­на­ход­ніц­твах на­шы біб­лі­ятэ­ка­ры не ад­ста­юць ця­пер ад клуб­ні­каў. На­ват сям-там знач­на апе­ра­джа­юць, і ім па­суе муш­ке­цёр­скі ка­пя­люш з га­нар­лі­вым пер’ем. 

Ад­нак ёсць тут ад­но але. Бог ня­роў­на дзе­ліць не­здар­ма. І спра­ва зу­сім не ў тым, што ў біб­лі­ятэч­ных ра­бот­ні­каў ёсць пра­фе­сій­нае свя­та, а ў клуб­ных — ня­ма (апрача агульнага Дня работнікаў культуры), што біб­лі­ятэ­ка­ры ма­юць ква­лі­фі­ка­цый­ныя ка­тэ­го­рыі, а клуб­ні­кі — не. Га­вор­ка пра тое, што мы і па сён­ня не ма­ем бо­льш-менш аб’ектыў­ных кры­тэ­ры­яў для ацэн­кі якас­ці пра­цы ра­бот­ні­каў ку­ль­ту­ры. Для клуб­ні­каў — асаб­лі­ва. По­ўная за­ла і дэ­цы­бе­лы апла­дыс­мен­таў — па­каз­чык, ка­неш­не, але до­сыць суб’ектыў­ны. Рост ко­ль­кас­ці біб­лі­ятэч­ных чы­та­чоў — бо­льш аб’ектыў­ная ве­лі­чы­ня, але пры на­шай дэ­маг­ра­фіч­най сі­ту­ацыі і яна не ад­люс­троў­вае цал­кам ды­на­мі­ку раз­віц­ця біб­лі­ятэч­най спра­вы. 

Для мя­не аса­біс­та кры­тэ­ры­ем ацэн­кі за­ста­ецца вы­ні­ко­васць твор­чых пра­ектаў. Вось, да пры­кла­ду, вы­ра­шы­лі клуб­ныя ра­бот­ні­кі пра­вес­ці рыб­ны фэст. Кан­цэрт на рач­ным бе­ра­зе зла­дзі­лі, кон­курс ры­ба­коў арга­ні­за­ва­лі, спра­ва не аб­ышла­ся і без юшкі. Ці­ка­ва, брэн­да­ва, на­ро­ду — мо­ра. Але ча­го­сь­ці не стае. А біб­лі­ятэ­ка­ры ўсе свае га­да­выя акцыі пры­свя­ці­лі, ска­жам, зда­ро­ва­му ла­ду жыц­ця. Ад­па­вед­ныя кніж­ныя вы­ста­вы бы­лі бяс­кон­цы­мі, і ўра­чы пе­рад чы­та­ча­мі ста­ран­на вы­сту­па­лі, ад­нак ко­ль­касць ама­та­раў спір­тно­га ды ты­ту­ню ў ра­ёне так і не змен­шы­ла­ся. Аб­едзве сі­ту­ацыі — до­сыць ха­рак­тэр­ныя. Пер­шыя — не­да­аца­ні­лі свае сі­лы. Дру­гія — пера­аца­ні­лі. Я гэ­та да ча­го? І біб­лі­ятэ­ка­ры, і клуб­ні­кі ў бо­ль­шас­ці ра­ёнаў Бе­ла­ру­сі крэ­аты­вяць сён­ня пры­клад­на ад­но­ль­ка­ва. Час пад­умаць, каб знай­шла пра­ца вод­гук у ду­шах.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"