Новы дызайн фестывальнага прыза

№ 23 (841) 07.06.2008 - 13.06.2008 г

Галоўны прыз VII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне змяніў аблічча.

Аўтар новага дызайну намеснік дырэктара ААТ “Шклозавод “Нёман” Васіль Самахвалаў паведаміў “К”, што прыз захаваў традыцыйны венчык у выглядзе кветкавага бутона (сталая эмблема гродзенскага фэсту — сімвал еднасці нацыянальных культур), які і ўтварае чашу твора, а асноўная частка выраблена з крышталю.
Ёсць дапаўненні ў праграме заключных мерапрыемстваў фестывалю ў Гродне, якія пройдуць 13 — 15 чэрвеня. Па словах галоўнага рэжысёра Свята нацыянальных культур Уладзіміра Сяргейчыка, упершыню ў фестывалі бяруць удзел замежныя студэнты трох гродзенскіх ВНУ. На шматнацыянальным падвор’і “Студэнцкі карагод” прадэманструюць свае песні і танцы студэнты з Лівана, Сірыі, Шры-Ланка, Палесціны... 

Ул. інф.