Шрыфт як код ідэнтычнасці

№ 39 (1322) 30.09.2017 - 06.10.2017 г

Ся­род не­вы­леч­ных хва­роб, якія ча­ла­вец­тва пры­дба­ла раз­ам з цы­ві­лі­за­цы­яй — біб­лі­яма­нія. Гэ­тая жарсць да кніг мае рас­паў­сюд ся­род ку­ль­тур­ных кла­саў, але пры эпі­дэ­міі мо­жа аха­піць і мар­гі­на­ль­ныя гру­пы гра­мад­ства. Як бы­ло за са­вец­кім ча­сам, ка­лі па­лі­ца з по­ўным збо­рам яко­га-не­будзь — ня­важ­на яко­га — кла­сі­ка лі­чы­ла­ся аб­авяз­ко­вай аздо­бай хат­ня­га інтэр’еру.

/i/content/pi/cult/658/14591/7.jpgЖыц­цё біб­лі­яма­на цяж­кае.  Кніж­ная жарсць з’ядае яго­ны за­ро­бак. Ён  зна­хо­дзіц­ца ў бяс­кон­цым по­шу­ку ра­ры­тэ­таў  і ў пер­ма­нен­тным кан­флік­це з сям’ёю, бо бліз­кіх не­рвуе тое,  што кні­гі, раз­мна­жа­ючы­ся, за­паў­ня­юць усю пра­сто­ру жыт­ла і вы­ціс­ка­юць лю­дзей. Ці­ка­ва, што біб­лі­яман мо­жа тыя кні­гі  і не чы­таць. Каб за­ну­рыц­ца ў транс і вы­йсці ў астрал, яму да­стат­ко­ва лаш­чыць во­кам вок­лад­кі. Біб­лі­яман з ад­на­го по­зір­ку вы­зна­чае каш­тоў­насць кні­гі, а па шрыф­це, якім яна на­бра­ная, на­за­ве кра­іну, дзе яна вы­да­дзе­на, і пры­бліз­ны год вы­дан­ня. Так што вы­ста­ва “Лі­тАрт 2017”, дзе экс­па­нуюц­ца ўзо­ры мас­тац­тва шрыф­та, най­перш для біб­лі­яма­наў. Але яна ці­ка­вая  і на­рма­ль­на­му ча­ла­ве­ку.

Мас­та­кі,  што пра­цу­юць у гэ­тай га­лі­не, так­са­ма лю­дзі асаб­лі­выя. Ка­лі ты не фа­нат лі­та­ры, дык доў­га тут не за­тры­ма­еш­ся. Су­час­ныя алфа­ві­ты скла­лі­ся ста­год­дзі на­зад, та­ды ж акрэс­лі­лі­ся і гра­фе­мы (схе­мы, вы­яўлен­чыя  кан­струк­цыі) кож­най  з лі­тар. І трэ­ба мець та­лент і асаб­лі­вы склад мыс­лен­ня, каб па-но­ва­му на­ма­ля­ваць усім да­ўно зна­ёмае. Бе­ла­рус­ка­му кні­гад­ру­ка­ван­ню 500 гадоў. І ўжо гэ­тая ака­ліч­насць, зда­ва­ла­ся б, дае нам пра­ва га­ва­рыць пра глы­бо­кія  ка­ра­ні і, ад­па­вед­на, моц­ныя тра­ды­цыі бе­ла­рус­кай шрыф­та­вой ку­ль­ту­ры. Але ў рэ­ча­існас­ці быў до­сыць доў­гі перыяд пе­рапынку на­цы­яна­ль­най тра­ды­цыі, якая ко­лісь па­ўста­ла на еўра­пей­скай цы­ві­лі­за­цый­най  гле­бе. Пра тое, што кра­іне трэ­ба свой ад­роз­ны ад су­се­дзяў шрыфт, які быў бы зна­кам на­шай то­еснас­ці ў сус­вет­най інфар­ма­цый­най пра­сто­ры, за­га­ва­ры­лі ад­нос­на ня­даў­на. Ды і спан­тан­ныя по­шу­кі ў гэ­тым на­прам­ку ма­юць нядоў­гую гіс­то­рыю. Хі­ба два дзе­ся­ці­год­дзі…

/i/content/pi/cult/658/14591/8.jpgВы­ста­ва, пра якую ідзе га­вор­ка, не сто­ль­кі пад­во­дзіць вы­ні­кі не­йка­га пе­ры­яду ў раз­віц­ці бе­ла­рус­ка­га шрыф­та­во­га мас­тац­тва, як дэк­ла­руе на­пра­мак по­шу­ка. Па­сля яе пра­гля­ду не за­ста­ецца сум­не­ву, што бе­ла­рус­кі на­цы­яна­ль­ны шрыфт му­сіць мець у асно­ве спад­чы­ну Фран­цыс­ка Ска­ры­ны, рас­пра­ца­ва­ныя Па­ла­ча­ні­нам эстэ­тыч­ныя і фун­кцы­яна­ль­ныя пры­нцы­пы.  У гэ­тым мя­не пе­ра­кон­ва­юць тво­ры Па­ўла Сем­чан­кі, Ге­на­дзя Ма­цу­ра  і Усе­ва­ла­да Свен­та­хоў­ска­га (да­рэ­чы, гэ­ты май­стар не то­ль­кі ўдзе­ль­ні­чае ў “Лі­тАр­це”, але ад­на­час­ова ла­дзіць пер­са­на­ль­ную вы­ста­ву ў На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­цы Бе­ла­ру­сі). Мя­не ве­ль­мі ўра­зі­лі пла­ка­ты Свен­тахоў­ска­га, пры­све­ча­ныя асо­бам, якія пры­чы­ні­лі­ся да Ска­ры­на­вай спра­вы. Мно­гія да­гэ­туль лі­чаць, што ўсю пра­цу па Біб­ліі  першадрукар ра­біў сам. Між тым, уз­няць та­кую глы­бу ад­на­му, без па­ма­га­тых, про­ста не­маг­чы­ма. І Ска­ры­на быў най­перш ге­ні­яль­ным ме­не­джарам, які здо­леў аб’яднаць у гран­ды­ёзным пра­екце вы­са­как­лас­ных спе­цы­яліс­таў. Гэ­тых асоб і згад­вае ў пла­кат­най се­рыі спа­дар Усе­ва­лад.

На афі­шы “Лі­тАр­ту” па­зна­ча­на  “Ска­ры­на­вы фэст”. Гэ­та ўдак­лад­нен­не рас­кры­вае кан­цэп­цыю вы­ста­вы. Знач­ная час­тка тво­раў пры­све­ча­на не­пас­рэд­на Па­ла­ча­ні­ну і яго­наму ча­су, а іншыя — рэ­алі­ям су­час­най эстэ­ты­кі,  якая на­ўпрост ці ўскос­на зні­та­ва­на са Ска­ры­на­вай тра­ды­цы­яй.  Не­дзе гэ­тая зні­та­ва­насць вы­яўле­на ў за­па­зы­ча­нас­ці гіс­та­рыч­ных форм і ад­па­вед­най сты­ліс­ты­цы, а не­дзе  — у пе­ра­емнас­ці пры­нцы­паў Ска­ры­на­ва­га на­ва­тар­ства і ўлас­ці­вай на­ша­му ге­нію па­ра­дак­са­ль­нас­ці мыс­лен­ня.

Ураж­ва­юць рас­пра­цоў­кі шрыф­та­вых гар­ні­тур Дзя­ні­са Се­раб­ра­ко­ва, воб­раз­ныя кам­па­зі­цыі  Вя­час­ла­ва Па­ўлаў­ца, Ула­дзі­мі­ра Ва­сю­ка, Сяр­гея Сар­кі­са­ва, Юрыя Та­рэ­ева. Рас­пра­ца­ва­ныя Тац­ця­най Ку­ла­жан­ка  “Азбук­ва”  і шрыфт Андрэя Са­ві­ча “Лан­цуг” на пер­шы по­гляд успры­ма­юцца як не­шта не над­та сур’ёзнае,  як інстру­мен­та­рый не­йкай гу­ль­ні ў сло­вы і сэн­сы для да­рос­лых дзя­цей. Але  пры жа­дан­ні тут мож­на знай­сці і сво­еа­саб­лі­вую фі­ла­со­фію. Так сак­ра­ль­нае пе­ра­тва­ра­ецца ў жар­тоў­нае,  а зна­кі, за­ду­ма­ныя для ві­зу­алі­за­цыі глы­бо­кіх ду­мак — у аздо­бу рэ­клам­най улёт­кі. 

Не­ча­ка­на, але ве­ль­мі да­рэ­чы, гля­дзіц­ца ў экс­па­зі­цыі ву­ліч­ны ўка­за­ль­нік ра­бо­ты Ула­дзі­мі­ра Цэс­ле­ра “пра­спект Фран­цыс­ка Не­за­леж­на­га”. На пер­шы  по­гляд — мас­тац­кі “пры­кол”, якія ў Цэс­ле­ра атрым­лі­ва­юцца надзвы­чай уда­ла.  А на­сам­рэч ён мае глыбокую дум­ку. Не­за­леж­насць дзяр­жа­вы ўсё ж та­кі  мае ў пад­мур­ку су­ве­рэ­ні­тэт ду­хоў­ны. Змя­няц­ца  мо­гуць межы,  але не ма­ра­ль­ны стры­жань на­цыі.  Для нас гэ­та — Ска­ры­на­ва Біб­лія.

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"