Пад­ыход да “асаб­лі­вых лю­дзей”

№ 39 (1322) 30.09.2017 - 06.10.2017 г

На звы­чай­нае са­цы­яль­нае ме­рап­ры­емства ўсё гэ­та ма­ла пад­обна. За­йшоў­шы ў акта­вую за­лу, трап­ля­еш у вя­сё­лую і ня­зму­ша­ную атмас­фе­ру дыс­ка­тэ­кі, на­вед­ва­ль­ні­кі якой злі­лі­ся ў адзі­ным па­ры­ве эмо­цый. Ха­ця ня­цяж­ка за­ўва­жыць, што вы­гля­да­юць яны зу­сім па-роз­на­му. Час­тка пуб­лі­кі — гэ­та на­се­ль­ні­кі Псі­ха­неў­ра­ла­гіч­на­га до­ма-інтэр­на­та № 3 у сум­на­вя­до­мых На­він­ках. Дру­гая час­тка — “звычайныя” ма­ла­дыя лю­дзі, што пры­йшлі да іх у гос­ці. Са­мыя роз­ныя па сва­ім ха­рак­та­ры ку­ль­тур­ныя імпрэ­зы ла­дзяц­ца ў гэ­тых сце­нах рэ­гу­ляр­на, а іх апа­ге­ем вось ужо ў трэ­ці раз стаў інтэг­ра­цый­ны пра­ект “Ад­кры­ты жні­вень”. Пра тое, што та­кое інтэг­ра­цыя і чым яна ад­роз­ні­ва­ецца ад да­бра­чын­нас­ці, а так­са­ма пра да­пуш­ча­ль­ныя межы арт-тэ­ра­піі, мы гу­та­рым з іні­цы­ята­рам гэ­тай дзей­нас­ці — псі­хо­ла­гам до­ма-інтэр­на­та Дар’яй ЯСКЕ­ВІЧ.

/i/content/pi/cult/658/14587/3.jpg— Як да­вя­ло­ся за­ўва­жыць, ад­но­сі­ны мно­гіх да лю­дзей з псі­хіч­ны­мі за­хвор­ван­ня­мі на­гад­ва­юць ад­но­сі­ны да смер­ці. Гэ­та не­па­жа­да­ная, ба­дай та­бу­ява­ная тэ­ма, якую мож­на за­кра­нуць хі­ба ў лег­ка­дум­ным клю­чы, а яшчэ ле­пей не за­кра­наць на­огул. 

— Ду­маю, на­спе­ла па­ра за­ўва­жыць тых лю­дзей, якія жы­вуць у тро­хі іншых умо­вах — трэ­ба адзна­чыць, экзістэнцыяльна складаных, — і вы­пра­ца­ваць ад­экват­нае да іх стаў­лен­не. Улас­на, ме­на­ві­та на гэ­та мы і раз­ліч­ва­ем, ла­дзя­чы тыя імпрэ­зы, пад­час якіх дзве­ры ўста­но­вы рас­чы­ня­юцца для ўсіх ахвот­ных. Пад­крэс­лю: на­ша дзей­насць скі­ра­ва­ная не то­ль­кі на тых, хто жы­ве ў псі­ха­неў­ра­ла­гіч­ным інтэр­на­це, але і на ўсё гра­мад­ства.  Па сут­нас­ці, мы про­ста ства­ра­ем у  Мін­ску но­вую ку­ль­тур­ную пля­цоў­ку, хай і ў та­кім ня­звык­лым для мно­гіх мес­цы. Урэш­це, не бу­дзем за­бы­ваць, што інтэр­нат — гэ­та ж так­са­ма час­тка го­ра­да.

— За­звы­чай да­бра­чын­насць раз­гля­да­ецца як ад­на­бо­кі пра­цэс: зда­ро­выя па­він­ны не­шта даць хво­рым… 

— Ве­да­еце, са­ма та­кая па­ста­ноў­ка пы­тан­ня ад­ра­зу ўзвы­шае ад­ных лю­дзей над іншы­мі. Мне гэ­ты пад­ыход не пад­аба­ецца. Мы ўсе з’яўля­емся адзі­ным гра­мад­ствам, не падзе­ле­ным на кас­ты і га­тун­кі, мы ўсе роў­ныя і ма­ем роў­ныя пра­вы, хай і пры роз­ных умо­вах. Агу­ль­ная ку­ль­тур­ная пля­цоў­ка ўста­лёў­вае гэ­тае пан­яцце на ўзроў­ні то­па­са. Мы не про­сім — мы су­по­ль­на не­шта ства­ра­ем. 

— Якім чы­нам вы ад­бі­ра­еце ўдзе­ль­ні­каў?

— У бо­ль­шас­ці вы­пад­каў, яны зна­хо­дзяц­ца са­мі. Пры­кла­дам, не­як на нас вы­йшлі прад­стаў­ні­кі бе­ла­рус­кай сай­ка­бі­лі-сцэ­ны, і вы­яві­ла­ся, што гэ­тая му­зы­ка тут — са­ма тое! На­се­ль­ні­кі інтэр­на­ту шчас­лі­ва тан­чы­лі ў аб­дым­ку з мед­пер­са­на­лам і пан­ка­мі, якія вы­пад­ко­ва за­зір­ну­лі на аге­нь­чык. Чым уво­гу­ле для нас ка­рыс­ныя роз­ныя суб­ку­ль­ту­ры: у іх ідэ­ало­гіі ле­га­лі­за­ва­нае лёг­кае ша­лен­ства. Як свед­чыць на­ша пра­кты­ка, у пла­не інтэг­ра­цыі гэ­та ад­ыгры­вае ста­ноў­чую ро­лю — ба­ча­чы не­звы­чай­ных лю­дзей з іра­ке­зам аль­бо кан­тра­ба­сам, на­се­ль­ні­кі інтэр­на­та іна­чай успры­ма­юць сваю “не­звы­чай­насць”.  

 Што са­мае важ­нае, тыя вы­сту­поў­цы ста­лі пад­трым­лі­ваць нас і над­алей, па­ста­янна на­вед­ва­ючы інтэр­нат, на­ла­дзіў­шы сяб­роў­ства з яго жы­ха­ра­мі і ве­да­ючы мно­гіх з іх па­ймен­на. Ад­па­вед­на, ства­ры­ла­ся рэ­аль­ная эма­цый­ная по­вязь. З’яві­ла­ся ідэя зла­дзіць у інтэр­на­це між­на­род­ны фэст сай­ка­бі­лі! Гэ­та бы­ло б кру­та, але…

/i/content/pi/cult/658/14587/4.jpg— На­пэў­на, тут па­він­на ўзнік­нуць пы­тан­не фі­нан­саў?

— На сён­ня мы ро­бім усё на­огул без гро­шай. Адзі­ны рэ­сурс — сам інтэр­нат. Трэ­ба адзна­чыць, што яго ад­мі­ніс­тра­цыя ста­віц­ца да на­шых іні­цы­яты­ваў ве­ль­мі ста­ноў­ча. Вось доб­рае свед­чан­не та­го, што дзяр­жус­та­но­вы мо­гуць быць ве­ль­мі пра­грэ­сіў­ны­мі і сме­лы­мі, ад­экват­на раз­уме­ючы пе­ра­жы­ван­ні лю­дзей з аб­ме­жа­ван­ня­мі. 

 — Ле­таш­ні “Ад­кры­ты жні­вень” за­пом­ніў­ся ўдзе­лам у ім бру­та­ль­най грай­ндко­ра­вай ка­ман­ды, дзе ад­на з жы­ха­рак інтэр­на­ту вы­сту­пі­ла ў ро­лі “за­про­ша­най ва­ка­ліс­ткі”. Ві­дэа на­бра­ла про­ць­му пра­гля­даў, але і вы­клі­ка­ла дыс­ку­сіі…  

— Я так­са­ма хва­ля­ва­ла­ся ад­нос­на та­го кан­цэр­ту: ну да­вай­це мо па­спра­бу­ем па­ру пе­се­нек, па­гля­дзім, якой бу­дзе рэ­акцыя пуб­лі­кі. А пуб­лі­ка ў па­ры­ве ве­ся­лос­ці стап­та­ла пад гэ­ты грай­ндкор увесь га­зон у на­шым два­ры! 

— Ад­нак экс­трэ­ма­ль­ную му­зы­ку мно­гія лі­чаць шкод­най для псі­хі­кі — пры­нам­сі, у вы­пад­ку з лю­дзь­мі, якія ма­юць з ёй сур’ёзныя пра­бле­мы. 

— Най­перш, я моц­на сум­ня­юся ў тым, што не­йкая му­зы­ка са­ма па са­бе здат­ная на­шко­дзіць псі­хі­цы. Да ўся­го, у нас — так бы мо­віць, зда­ро­вых лю­дзей — ёсць са­ма­свя­до­масць і пра­ва вы­ба­ру. Ка­лі ты жы­веш не ў інтэр­на­це, а ў звы­чай­най ква­тэ­ры, дык мо­жаш сам вы­ра­шаць, які кан­цэрт на­ве­даць. А ка­лі та­бе там не спа­да­ба­ецца, ты ўста­еш ды сы­хо­дзіш. Ча­му жы­ха­ры інтэр­на­ту па­він­ны быць гэ­та­га вы­ба­ру па­збаў­ле­ны? Ча­му не­йкія да­бра­дзеі ма­юць за іх вы­ра­шаць, што ім ка­рыс­на, а што не? Па­вод­ле яко­га пра­ва? Ві­да­воч­на, тут ёсць пэў­ная ла­гіч­ная па­стка. З ад­на­го бо­ку, мы на­зы­ва­ем гэ­тых лю­дзей роў­ны­мі, але з інша­га — надзя­ля­ем ся­бе па­ўна­моц­тва­мі кан­тра­ля­ваць іх гус­ты. Ёсць цу­доў­ны ло­зунг: “Ні­чо­га без нас!” Мы не ма­ем пра­ва пры­маць ра­шэн­не за лю­дзей з пэў­ны­мі аб­ме­жа­ван­ня­мі і асаб­лі­вас­ця­мі — тым больш, ка­лі спра­ва ты­чыц­ца ку­ль­тур­ных прэ­фе­рэн­цый. Гэ­та ві­да­воч­на на­ват у пра­ва­вым, а не то­ль­кі ў этыч­ным по­лі. 

— Але ба­ць­кі ча­сам аб­ера­га­юць дзя­цей ад тых ці іншых ку­ль­тур­ных прад­уктаў, бе­ру­чы на ся­бе пэў­ную ад­каз­насць ды вы­ра­ша­ючы за іх, што ім трэ­ба, а што не…  

— …і тым са­мым пе­ра­шка­джа­ючы іх ста­лен­ню. Трэ­ба па­мя­таць, што ча­ла­век фар­мі­ру­ецца як асо­ба ў тым лі­ку і праз кан­флік­ты, праз су­тык­нен­не з не­чым но­вым і ня­звык­лым. Мы рас­цём і раз­ві­ва­емся ме­на­ві­та ў сі­ту­ацыі вы­ба­ру. І па­збаў­ля­ючы лю­дзей, ска­жам, з сін­дро­мам Да­ўна пра­ва вы­ба­ру, мы пе­ра­шка­джа­ем іх раз­віц­цю. І та­му я лі­чу ся­бе аб­авя­за­най даць жы­ха­рам інтэр­на­ту маг­чы­масць па­чуць са­мую роз­ную му­зы­ку, уключ­на з экс­трэ­ма­ль­най. Гэ­так­са­ма я аб­авя­за­на па­зна­ёміць іх з твор­час­цю Шніт­ке, аўтэн­тыч­ным бе­ла­рус­кім фа­льк­ло­рам — або, ска­жам, пес­ня­мі Мі­ха­іла Кру­га (а ўсё гэ­та раз-по­раз у нас гу­чыць). Бо як ты мо­жаш зра­біць вы­бар, ка­лі не ве­да­еш, з ча­го вы­бі­раць?

— А ка­лі зна­ёмства вы­клі­ча не­га­тыў­ную рэ­акцыю?

— Ка­лі та­бе не пад­аба­ецца, ты мо­жаш сыс­ці. Ска­заць ва­лан­цё­рам аль­бо ка­му­сь­ці з мед­пер­са­на­лу, што імпрэ­за та­бе не да гус­ту, ды вяр­нуц­ца ў іх су­пра­ва­джэн­ні на­зад у па­кой. 

— Мя­не здзі­ві­ла, што з кан­цэр­та кла­січ­най му­зы­кі сы­шоў уся­го адзін ча­ла­век, а ўся за­ла бы­ла ў за­хап­лен­ні… 

 — Ма­гу за­пэў­ніць, Мі­ха­іл Круг так­са­ма па­йшоў на ўра. Пры­чым для мя­не тая ве­ча­ры­на ста­ла рэ­аль­най інклю­зі­яй, бо да­дзе­ны вы­ка­наў­ца ра­ней быў вы­клю­ча­ны з май­го інфар­ма­цый­на­га поля. Ні­ко­лі не по­зна да­ве­дац­ца не­шта но­вае. 

— “Асаб­лі­выя лю­дзі” здзіў­ля­юць сва­ёй не­пас­рэд­нас­цю… 

— І мас­тац­тва яны ўспры­ма­юць гэ­так­са­ма не­пас­рэд­на ды аб­авяз­ко­ва ска­жуць ме­на­ві­та тое, што ду­ма­юць. Гэ­та доб­рая лак­му­са­вая па­пер­ка для му­зы­кан­таў аль­бо тэ­атра­лаў: ка­лі ты змог пра­ца­ваць тут, змо­жаш пра­ца­ваць з лю­бой пуб­лі­кай. 

— Ці мож­на пры­йсці да не­йкіх за­ка­на­мер­нас­цяў, на­зі­ра­ючы за рэ­акцы­яй ва­шай аўды­то­рыі на роз­ныя ты­пы мас­тац­тва? Што ім най­бо­льш пад­аба­ецца? 

— Гру­ба ка­жу­чы, тое са­мае, што і ўсім. Пры­кла­дам, скла­да­нае кан­цэп­ту­аль­нае мас­тац­тва не зна­хо­дзіць вод­гу­ку ў до­ме-інтэр­на­це! Ха­ця і тут зда­ра­юцца вы­клю­чэн­ні. Пад­час мі­ну­ла­га фэс­ту мы экс­па­на­ва­лі су­час­ны жы­ва­піс мастачак Ганны Асяненкі і  Кацярыны Цішкевіч, які ад­люс­троў­вае да­во­лі сур’ёзныя тэ­мы. Я сумнявалася, што ён вы­клі­ча ад­па­вед­ную рэ­акцыю, але ўсё ж ры­зык­ну­ла — і не па­мы­лі­ла­ся. На­се­ль­ні­кі інтэр­на­ту ве­ль­мі га­на­ры­лі­ся тым, што ім па­каз­ва­юць та­кое мас­тац­тва. Як ска­заў адзін з іх, мы пе­ра­жы­ва­ем тое са­мае, што аўтаркі. І  па­ра­ле­лі па­між сва­ёй хва­ро­бай і ўба­ча­ным на па­лат­не ве­ль­мі істот­ныя. Ча­ла­век разумее, што не­хта “зда­ро­вы” ад­чу­вае тое са­мае: адзі­но­ту, страх, боль (а для жы­ха­роў інтэр­на­таў та­кія па­чуц­ці, на жаль, на­ту­ра­ль­ныя), і мо­мант гэ­тай еднас­ці пры­но­сіць тэ­ра­пеў­тыч­ны эфект. Та­му я ўжо не сум­ня­юся, што ў нас мож­на дэ­ман­стра­ваць цяж­кія для ўспры­няц­ця ра­бо­ты, якія вы­клі­ка­юць не то­ль­кі па­зі­тыў­ныя эмо­цыі. 

— Вы актыў­на па­пу­ля­ры­зу­еце твор­часць ад­на­го з на­се­ль­ні­каў інтэр­на­та — Мі­ха­іла Бу­лі­ча. Яго жы­ва­піс здзіў­ляе на­ват мно­гіх пра­фе­сій­ных мас­та­коў. Ня­ўжо ён ні­дзе не ву­чыў­ся ма­ля­ван­ню? 

— Што вы, Мі­ша ўсё жыц­цё пра­вёў у інтэр­на­це. Яму і не трэ­ба бы­ло ву­чыц­ца — ён увесь час быў та­кім, якім ёсць, а каб атры­маць шы­коў­ныя работы, да­стат­ко­ва про­ста пад­су­нуць яму па­пе­ру бо­ль­ша­га фар­ма­ту. Ця­пер вось не­ка­то­рыя рэ­чы бу­дуць вы­стаў­ляц­ца на “Во­се­ньс­кім са­ло­не з “Бел­газ­прам­бан­кам”. 

— А на­ко­ль­кі важ­ны для яго по­спех у гле­да­ча? 

— Пры­емны, але, на­пэў­на, не над­та важ­ны. Ён ма­люе та­му, што про­ста не здат­ны не ма­ля­ваць. Мі­ша мо­жа па­пра­сіць у ця­бе то­ль­кі дзве рэ­чы: па­пе­ру і гар­ба­ту, бо­льш яму ні­чо­га не па­трэб­на. Ні­ко­лі не ста­ві­ла яго пе­рад вы­ба­рам, але, ду­маю, ён бы хут­чэй вы­браў па­пе­ру. 

— Ба­ча­чы лю­дзей “з асаб­лі­вас­ця­мі”, ад­чу­ва­еш пе­ра­сця­ро­гу: як з імі трэ­ба ся­бе па­во­дзіць, каб не на­шко­дзіць?

— Па­вод­ле май­го дос­ве­ду, адзі­ная вер­ная ка­му­ні­ка­тыў­ная па­лі­ты­ка — гэ­та як з роў­ным, як са звы­чай­ным ча­ла­ве­кам. 

— Ад­па­вед­на, не вар­та хва­ля­вац­ца, што ты іх не­як па­крыў­дзіш? 

— Вар­та — але то­ль­кі ў той са­май ме­ры, як і ў ад­но­сі­нах да ўсіх лю­дзей. Ка­лі ў твай­го ка­ле­гі па пра­цы вя­лі­кі нос, і ён, на­пэў­на, з гэ­тай на­го­ды кам­плек­суе, ты не бу­дзеш кпіць і так­тоў­на пра­маў­чыш пра асаб­лі­вас­ці яго­най знеш­нас­ці. Аль­бо, ка­лі гэ­та бліз­кі сяб­ра, ня­злос­на па­смяешся: ага, дарагі Сі­ра­но! У вы­пад­ку з лю­дзь­мі, якія ма­юць псі­хіч­ныя за­хвор­ван­ні — усё тое са­мае. Па­вер­це, гэ­та звы­чай­ныя лю­дзі, якія, па вя­лі­кім ра­хун­ку, ма­ла ад нас ад­роз­ні­ва­юцца. Са­мае га­лоў­нае — імкнуц­ца спаз­наць іх блі­жэй. І мас­тац­тва дае для гэ­та­га вы­дат­ную маг­чы­масць. 

— На­ко­ль­кі я раз­умею, на­се­ль­ні­кам інтэр­на­та ста­сун­кі па­трэб­ныя ку­ды бо­лей, чым не­йкая ма­тэ­ры­яль­ная да­па­мо­га?  

— Для шчас­ця ча­ла­ве­ку най­перш па­трэб­ны іншы ча­ла­век. Тое, што ця­бе ўба­чаць і па­чу­юць — ку­ды больш істот­на за лю­быя пад­арун­кі.

/i/content/pi/cult/658/14587/open.jpg