Аншлагі дэбютнага фэсту

№ 39 (1322) 30.09.2017 - 06.10.2017 г

Пер­шы Мін­скі між­на­род­ны фес­ты­валь цыр­ка­во­га мас­тац­тва ад­быў­ся — ва ўсіх сэн­сах! Скон­чы­лі­ся і ча­ты­ры дні — з 21-га па 24-е ве­рас­ня — ма­ра­фо­на (або спрын­тар­скай дыс­тан­цыі?) у Бел­дзяр­жцыр­ку, а гля­дац­кія пе­ра­аншла­гi і вя­лі­кая ўва­га да фо­ру­му не то­ль­кі бе­ла­рус­кіх, але і за­меж­ных спе­цы­яліс­таў па­цвер­дзі­лі, што ў та­кім ме­рап­ры­емстве кра­іна ме­ла па­трэ­бу. Мы бу­дзем з не­цяр­пен­нем ча­каць на­ступ­на­га фэс­ту, а па­куль “К” пад­во­дзіць вы­ні­кі дэ­бют­на­га і на­зы­вае яго лаў­рэ­атаў.

Ад пра­фе­сій­на­га жу­ры “зо­ла­та” атры­ма­лі “Акра­ба­ты-ва­ль­ты­жо­ры “Лю­дзі ў чор­ным” пад кі­раў­ніц­твам Ула­дзі­мі­ра Ва­ві­ла­ва (Рас­ія) і ка­ман­да артыс­таў з Па­ўноч­най Ка­рэі; “срэб­ра” — рас­ійскія “Ары­гі­на­ль­ныя акра­ба­ты на двай­ной па­лцы” пад кі­раў­ніц­твам Ільі Цю­фя­ева і бе­ла­рус­кія “Па­вет­ра­ныя гім­нас­ты на па­лот­нах” пад кі­раў­ніц­твам Ве­ра­ні­кі Рыб­чо­нак; “брон­зу” — ну­ма­ры “Сва­бод­ны дрот” Зу Х’ен Нгу­ен Зі з В’ет­на­ма і “Па­вет­ра­ны гім­наст “Фе­нікс” Джэ­ка Да­ўсе­на з Аўстра­ліі.

Прыз гра­мад­ска­га жу­ры вы­йграў “Экві­лібр на трыс­ці­нах” Хан Гук Рэ­на (КНДР), дзі­ця­ча­га — “Ка­міч­ныя та­ле­рач­кі з са­бач­кам” Лі­віў Ту­дор (Ру­мы­нія). Прыз гля­дац­кіх сім­па­тый за­ва­яваў атрак­цы­ён “Ну­бій­скiя львы і бен­га­льс­кія тыг­ры” пад кі­раў­ніц­твам Ха­ма­да Ку­ты (Егі­пет), а прыз стар­шы­ні Мін­ска­га га­рад­ско­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та Андрэя Шор­ца — “Вер­ты­ка­ль­ны па­лёт” пад кі­раў­ніц­твам Мі­ка­лая Са­ры­чо­ва (Рас­ія).

За пра­вя­дзен­не да­дзе­на­га цыр­ка­во­га фо­ру­му ка­лек­тыў Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га цыр­ка адзна­ча­ны Гран-пры.

Аўтар: Алег КЛІМАЎ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"