Утай­ма­ван­не арэ­най

№ 38 (1321) 22.09.2017 - 27.09.2017 г

Цырк у між­на­род­ным фар­ма­це: егі­пец­кія львы і бе­ла­рус­кія асля­ня­ты
У чац­вер у бе­ла­рус­кай ста­лі­цы па­чаў­ся Пер­шы Мін­скі між­на­род­ны фес­ты­валь цыр­ка­во­га мас­тац­тва, пры­мер­ка­ва­ны да 950-год­дзя го­ра­да. Ад­крыў­ся ён ура­чыс­тым пра­ло­гам, у фі­на­ле яко­га стар­шы­ня Мін­ска­га га­рад­ско­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та Андрэй Шо­рац, ды­рэк­тар Бел­дзяр­жцыр­ка, стар­шы­ня пра­фе­сій­на­га жу­ры Ула­дзі­мір Ша­бан і ге­не­ра­ль­ны ды­рэк­тар і мас­тац­кі кі­раў­нік Мас­коў­ска­га цыр­ка на Ка­ля­ро­вым бу­ль­ва­ры Мак­сім Ні­ку­лін пе­ра­рэ­за­лі сім­ва­ліч­ную сту­жач­ку, да­ўшы старт фо­ру­му.

/i/content/pi/cult/657/14579/_MG_07871.jpg

Фес­ты­валь стаў па­праў­дзе між­на­род­ным: сваё май­стэр­ства дэ­ман­стру­юць на ма­не­жы артыс­ты з пят­нац­ца­ці кра­ін све­ту. Уся­го на фо­рум бы­ло пад­адзе­на бо­льш за дзвес­це за­явак, ад­абра­лі з якіх ка­ля трыц­ца­ці. Ге­агра­фія не­ве­ра­год­на шы­ро­кая: за ўзна­га­ро­ды спра­ча­юцца прад­стаў­ні­кі Аўстра­ліі, Вен­грыі, В’етна­ма, Егіп­та, Ка­зах­ста­на, Рас­іі, Ру­мы­ніі, Па­ўноч­най Ка­рэі, ЗША, Лат­віі, Літ­вы, Уз­бе­кіс­та­на, Укра­іны, ФРГ, Эфі­ёпіі. Ад на­шай кра­іны за­яўле­ны “Бе­ла­рус­кія на­езні­кі” пад кі­раў­ніц­твам Ба­ры­са Ла­за­ро­ва, “Па­вет­ра­ныя гім­нас­ты на па­лот­нах” пад кі­раў­ніц­твам Ве­ра­ні­кі Рыб­чо­нак, “Экс­цэн­трык з мал­пач­кай” і “Дрэ­сі­ра­ва­ныя асля­ня­ты і са­бач­кі” дрэ­сі­роў­шчы­ка Айды­на Iсра­фi­ла­ва.

Не ве­даю, ці адзна­чаць якім пры­зам апош­ні ну­мар, але я б ву­шас­тым і кас­ма­тым аб­авяз­ко­ва што-не­будзь уру­чыў! Па­цеш­на бы­ло на­зі­раць за тым, як ад­на з са­мых упар­тых жы­вёл не жа­да­ла вы­кон­ваць тое, што ра­бі­лі яе ка­ле­гі, а дзят­ва лі­та­ра­ль­на “ля­жа­ла” ад ро­га­ту, гле­дзя­чы, як па арэ­не но­сяц­ца ма­ле­нь­кія сяб­ры ча­ла­ве­ка. 

Да без­умоў­ных фа­ва­ры­таў фэс­ту ад­мыс­лоў­цы ад­но­сяць егі­пец­ка­га ўтай­ма­ва­ль­ні­ка львоў і тыг­раў, “зор­ку” сус­вет­на­га ўзроў­ню Ха­ма­ду Ку­та, дрэ­сі­роў­шчы­ка га­лу­боў Андрэй­са Фё­да­раў­са з Лат­віі і па­ўноч­на­ка­рэй­скіх артыс­таў — экві­ліб­рыс­та на трыс­ці­нах Хан Гук Рэ­на і ну­мар “Рус­кія арэ­лі з тра­пе­цы­яй” пад кі­раў­ніц­твам Ры Ген Су (цыр­ка­вое мас­тац­тва гэ­тай кра­іны сла­віц­ца на ўсю пла­не­ту).

/i/content/pi/cult/657/14579/2 S.jpg

Леп­шых вы­зна­чаць аж тры жу­ры! У пра­фе­сій­нае ўвай­шлі зна­ка­выя цыр­ка­выя фі­гу­ры, ды­рэк­та­ры буй­ных сус­вет­ных фес­ты­ва­ляў і цыр­каў, у гра­мад­скае — вя­до­мыя ў Бе­ла­ру­сі лю­дзі (ся­род чле­наў жу­ры, на­прык­лад, рэ­ктар Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі Ка­ця­ры­на Ду­ла­ва, рэ­ктар Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў Мі­ха­іл Ба­раз­на, за­гад­чы­ца ка­фед­ры ха­рэ­агра­фіі Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў Свят­ла­на Гут­коў­ская, га­лоў­ны рэ­жы­сёр Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ака­дэ­міч­на­га му­зыч­на­га тэ­атра Мі­ха­іл Ка­ва­ль­чык). У дзі­ця­чае (ча­ты­ры скла­ды!) — юныя та­лен­ты ў роз­ных га­лі­нах.

21 ве­рас­ня пра­йшла кон­кур­сная пра­гра­ма “A”, у пят­ні­цу — “B”, суб­отні ж дзень скла­да­юць па­ўтор­ныя вы­сту­пы з аб­едзвюх час­так. За­вер­шыц­ца фес­ты­валь за­ўтра — аб’яўлен­нем імё­наў пе­ра­мож­цаў і ўла­да­ль­ні­каў спе­цы­яль­ных пры­зоў ды га­ла-шоу. Лаў­рэ­атаў уз­на­га­ро­дзяць па­мят­ны­мі ста­ту­этка­мі, маг­чы­ма, не­хта атры­мае і Гран-пры. 

За­ймаў­ся кан­цэп­цы­яй фес­ты­ва­лю (сцэ­нар­най пра­цай, раз­гля­дам за­явак і мно­гім іншым) Ві­таў­тас Гры­га­лю­нас — мас­тац­кі кі­раў­нік Бел­дзяр­жцыр­ка, а яго га­лоў­ны рэ­жы­сёр Ала Нi­ка­ла­ева-Алі­ева раз­ам з рас­ія­ні­нам Му­ра­дам Аб­ду­ла­евым ажыц­цяў­ля­лі па­ста­ноў­ку. Унёс сваю леп­ту ў пад­рых­тоў­ку фо­ру­му і ваш па­кор­ны слу­га: на ад­ной з рэ­пе­ты­цый я звяр­нуў ува­гу Алы Ана­то­ль­еўны на тое, што вя­ду­чыя раз за раз­ам пра­маў­ля­лі: у Бе­ла­русь пры­едуць прад­стаў­ні­кі шас­нац­ца­ці кра­ін. Сап­раў­ды, ча­каў­ся ўдзел і ізра­ільс­кіх артыс­таў, але не­шта па­йшло не так. Та­му дзя­ку­ючы мне шас­нац­цаць па­пра­ві­лі на пят­нац­цаць. Апла­дыс­мен­ты, дзя­куй.

— Акра­мя та­го, што фес­ты­валь гэ­ты з’яўля­ецца твор­чым між­на­род­ным спа­бор­ніц­твам, яго пра­вя­дзен­нем ха­це­ла­ся б за­ма­ца­ваць тыя пе­рад­авыя, па мен­шай ме­ры, еўра­пей­скія па­зі­цыі, якія за­йма­ем мы як цырк ста­цы­янар­ны, — ска­заў Ула­дзі­мір Ша­бан. — І, вя­до­ма, спа­дзя­емся, што фо­рум ста­не сап­раў­дным вя­лі­кім свя­там для тых, хто на­ве­дае Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны цырк у гэ­тыя дні!

Мяр­ку­ецца, што фес­ты­валь з гэ­та­га ча­су бу­дзе пра­хо­дзіць у Мін­ску раз на два-тры га­ды. А па­куль... Па­куль “Ку­ль­ту­ра” жа­дае по­спе­ху ўсім кан­кур­сан­там, але бе­ла­рус­кім — усё ж асаб­лі­ва!

Фо­та Тац­ця­ны СВІ­РЭ­ПА
/i/content/pi/cult/657/14579/_MG_06531.jpg
Аўтар: Алег КЛІМАЎ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"