Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Яднанне ў спевах. Але пакуль не ў дзеі
16 верасня на плошчы перад Нацыянальнай бібліятэкай адбыўся выніковы канцэрт агульнанацыянальнай акцыі “Харавое веча”. Комплексны план па развіцці вакальна-харавых спеваў у Беларусі быў прыняты Урадам яшчэ тры гады таму. Тады ж вызначылі, што фэст будзе ладзіцца раз на два гады і ахопліваць усю краіну. У 2015 годзе завяршальным акордам “Веча” стаў гала-канцэрт ля сталічнага храма Усіх Святых, сёлета ж у якасці пляцоўкі свята песні таксама быў абраны знакавы аб’ект сталіцы — Нацыянальная бібліятэка Беларусі. У канцэрце бралі ўдзел каля 80 харавых калектываў — прафесійных, аматарскіх, дзіцячых, студэнцкіх. Гэта болей за дзве тысячы артыстаў з усіх рэгіёнаў Беларусі!
Да новых сустрэч, дарагія!
З 7 па 11 верасня на Беларусі гасцявалі землякі з 19 далёкіх і блізкіх краін. Трэці фестываль мастацтваў беларусаў свету, які прысвячаўся 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, 135-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа, 950-годдзю з дня заснавання Мінска, сабраў болей за дзве сотні нашых суайчыннікаў.
Канал як алегорыя
Тры гады таму даводзілася ладзіць трансгранічны прэс-велатур, скразной лініяй сюжэту якога стаў Аўгустоўскі канал. На яго беларускай частцы было, мякка кажучы, нешматлюдна. Таму помнік інжынернай думкі нагадаў мне нейкі складаны і карысны агрэгат, які, аднак, пакуль прастойвае ў гаражы. Бо, як выявілася, мала толькі аднавіць — трэба яшчэ і знайсці адпаведнае турыстычнаму попыту прыстасаванне. Невялікі адрэзак канала наўрад ці здатны стаць самадастатковым тураб’ектам. А вось калі злучыць беларускую і польскую часткі — тады водны шлях стане ўвасобленай алегорыяй цеснага супрацоўніцтва паміж краінамі.
Рэжысёры пазітыўных змен
Гэты артыкул атрымаўся на стыку ўбачанага ды пачутага ў двух раёнах: Смаргонскім і Іўеўскім. Мы зноў сутыкнуліся з нестандартнымі творцамі, якія рэалізоўваюць нестандартныя праекты, так бы мовіць, на апярэджанне павеваў часу. Культурнай Гродзеншчыне ўвогуле ўласціва гнуткая тактыка ў вызначэнні перспектыў развіцця. Пераконваемся ў гэтым не першы раз.
Хэштэг #рэвіталізацыя
Лодзь фабрычную многія бачылі, нават не выязджаючы ў Польшчу: намінаваны ў 1976 годзе на “Оскар” фільм Анджэя Вайды “Зямля запаветная” маляўніча выяўляе фабрыкі знакамітага некалі прамысловага цэнтра. Тыя коміны, што былі адзнакай багацця (чым больш іх дыміць над мануфактурай, тым больш грошай у яе ўладальніка), сёння сталі сімвалам горада і здалёк бачнымі пазнакамі арт-кластараў. Цэнтр ваяводства, які не так даўно імкліва пусцеў, пазбавіўшыся сваёй фабрычнай артэрыі, напачатку ХХІ стагоддзя пачаў зноў квітнець на вачах. І ўсё гэта дзякуючы прадуманай праграме рэвіталізацыі — у тым ліку і з культурнай “прышчэпкай” — былых прамысловых аб’ектаў.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»