Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Доўгачаканая сустрэча землякоў
З 7 па 11 верасня ў Мінску праходзіць ІІІ Фестываль мастацтваў беларусаў свету, які сабраў на Радзіме болей за 200 нашых суайчыннікаў з блізкіх і далёкіх краін. На прэс-канферэнцыі, прысвечанай гэтай падзеі, многія з іх прызнаваліся, што не маглі стрымаць эмоцый, пераехаўшы мяжу Беларусі.
Аэрастаты, рыцары і водар хлеба
У гэтыя выхадныя Мінск адзначае свой 950-гадовы юбілей. Сапраўдны торт і свечкі (у выглядзе салюту) абавязкова будуць, а пра культурныя ды многія іншыя складнікі свята чытайце ў анонсе ад “К”.
Змяшэнне моў на “Белай Вежы”
З 8 па 17 верасня ў Брэсце праходзіць ХХІІ Міжнародны тэатральны фестываль “Белая Вежа”. Праграма форуму, як заўжды, вельмі насычаная — па два-тры, а то і чатыры спектаклі на дзень. А ўсяго — 29! Яны прагучаць на 11 мовах — не кажучы ўжо пра мовы тэатральныя. Але, у адрозненне ад іншай вежы, іх “змяшэнне” будзе спрыяць сяброўству, а не разладу ды непаразуменням. Дырэктар фэсту Аляксандр КОЗАК распавёў карэспандэнту “К” пра яго сёлетнія асаблівасці.
Полацк: вяртанне кароны
Не кожнай галаве пасуе карона. Але, калі карона падае з галавы, вартай такога атрыбута ўлады, гэта заўжды драма, а часта і трагедыя. Тое ж можна сказаць і пра сталічныя гарады, якія стагоддзямі ўвасабляюць дзяржаву і нацыю, а потым з розных прычын губляюць свой высокі статус, становяцца звычайнымі паселішчамі. Калыска беларускай дзяржаўнасці, Полацк — менавіта з такога шэрагу. Доўгі час ён дамінаваў на паўночным захадзе Усходняй Еўропы, баронячы свой суверэнітэт і права гістарычнага першародства ў супрацьстаянні з Кіевам і Ноўгарадам. Нават перадаўшы сталічны статус Наваградку, а потым Вільні, Полацк усё адно заставаўся ў Вялікім Княстве і Рэчы Паспалітай, як сказалі б мы сёння, цэнтрам сілы і духоўнасці. Нездарма тут нарадзіўся наш геній — Францыск Скарына. Потым Полацк — губернскі і павятовы горад у Расійскай імперыі, абласны, а потым раённы цэнтр Беларускай ССР. У апошнім статусе застаецца ён і ў суверэннай Беларусі. Але ёсць гістарычная справядлівасць. Полацк не прэтэндуе на “карону” Мінска, але паступова і мэтанакіравана аднаўляе і ўмацоўвае статус духоўнага цэнтра краіны і нацыі. У чым асабіста я мог пераканацца на святкаванні Дня беларускага пісьменства, якое сёлета праводзілася ў Полацку ўжо ў трэці раз.
Горад на выхадныя
Шчыра кажучы, не надта я даю веры розным рэйтынгам гарадоў: не разумею метадалогіі іх стварэння. Як можна ацэньваць псіхалагічную камфортнасць або зручнасць побыту, не пажыўшы ладны час у кожным з аб’ектаў ацэнкі? Іншая справа — рэйтынг гарадоў на выхадныя. Тут паспытаць усё на сваёй шкуры, пагадзіцеся, значна прасцей. І нядаўняе траплянне Мінска ў адпаведны топ-30 паводле версіі часопіса The Times можна лічыць добрым падарункам да юбілею.
Сонечны, тэатральны, кампактны
Сёння сталіца святкуе 950-ю гадавіну. Мы шмат ведаем пра яе гісторыю, пра значэнне ў культурнай, эканамічнай, адукацыйнай ды іншых сферах жыцця рэспублікі і грамадства. Аднак не трэба забываць, што Мінск да ўсяго іншага — месца дзяцінства, сталення, станаўлення і самаспазнання двух мільёнаў людзей. Аглядальнік “К” папрасіла дзеячаў мастацтва — гараджан розных пакаленняў, якіх аб’ядноўвае любоў і пашана да горада-юбіляра, — распавесці пра свае ўлюбёныя месцы Мінска.
Тут рыхтуюць асоб з характарам
Мінскаму дзяржаўнаму мастацкаму каледжу імя А.К. Глебава сёлета спаўняецца 70 год. “Глебаўка” — alma mater многіх мастакоў, чыя творчасць стала неад’емнай часткай культурнай гісторыі краіны. Да некаторых з іх “К” напярэдадні юбілею звярнулася з пытаннем, чым з’яўляецца Мінская мастацкая вучэльня (з 2011 года — каледж) у іх творчым лёсе; чым “Глебаўка” ўнікальная; ці ёсць нешта, што можа даць вучню толькі яна?
Мінскі менталітэт
Калі Мінску было 900 год, мне споўнілася 13. Я амаль не памятаю тое святкаванне. Хутчэй за ўсё, я не ўспрымаў мерапрыемствы і адмысловую аздобу горада як нешта асаблівае, а саму дату як веху ў гісторыі горада і чымсьці важную для мяне. Відаць, таму, што на той час я быў мінчуком толькі паводле факту прапіскі, але Мінск яшчэ не быў прапісаны ў маім сэрцы. Усведамленне, што я мінчук, прыйшло пазней. Памятаю, калі ў 70-х маёй маці, журналісту, прапанавалі працу ў маскоўскім часопісе, і яна вагалася, ехаць ці не, мы з братам усчалі вэрхал, што нікуды з Мінска не паедзем, а калі ёй трэба тая Масква — хай едзе без нас. На гэты момант я ўжо быў мінчуком не па пашпарце, але па сутнасці. Меў мінскі менталітэт.
Круасан ад Міхала Клеафаса Агінскага
Калі дакладна казаць, дык Залессе гэты статус ужо набыла. Хаця б і з той прычыны, што працуюць тут аж чатыры ўстановы культуры: дамы культуры і рамёстваў, бібліятэка, Музей-сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага. Пра апошні і пойдзе гаворка. Менавіта гэты музей з дня ў дзень падвышае вясковае рэнамэ, бо і сядзіба Агінскага, і паркавы комплекс знаходзяцца ў стадыі пастаяннага (доўга шукалі слова) удасканалення. Але і на сёння знакавы для нас і для палякаў аб’ект наведвае за год каля сарака тысяч турыстаў. У Міра і Нясвіжа з’яўляецца канкурэнт, а Гродзеншчына ўпэўнена ўмацоўвае свой імідж зямлі палацаў і замкаў.
Што сніцца вакалісту?
Імя Міхаіла МАЛАФІЯ стала вядома беларускім знаўцам оперы ў 2014 годзе. На міжнародным конкурсе вакалістаў украінскі артыст атрымаў першую прэмію і прыз глядацкіх сімпатый. Сёлета ён быў запрошаным салістам Нацыянальнага Вялікага акадэмічнага тэатра оперы і балета ў Мінску. Трэба адзначыць, што беларуская публіка заўсёды чакае чарговага прыезду Міхаіла ў сталіцу.
Прыкметны перакос у бок блокбастараў
Паводле статыстыкі, наведванне кінатэатраў з’яўляецца адным з самых масавых відаў баўлення вольнага часу гараджан. Мінчане ў гэтым плане не выключэнне. Кінапракатчыкі распавялі, якое кіно было папулярным у першай палове 2017 года і чаму айчынныя стужкі дасюль з’яўляюцца на вялікім экране гады ў рады.
Паглыбляючыся ў кантэксты
Чаго мы чакаем ад Месяца фатаграфіі ў Мінску, які ўжо ў чацвёрты раз адкрыўся на гэтым тыдні? Цяжка сказаць, бо тут заўсёды ёсць інтрыга! І яна зусім не раскрываецца зместам праграмы МФМ: пакуль не ўбачыш выставы і прэзентацыi, не паслухаеш выступы куратараў і фатографаў, нічога нельга ведаць напэўна! Тым не менш чаканні ёсць, і Андрэй Лянкевіч, ініцыятар і кіраўнік праекта, гатовы іх падагрэць, прыадкрыўшы некалькі цікавых старонак нашага календара на верасень.
Хто пераспявае Жужу?
Пакуль ніхто. Справа ў тым, што “Вясёлы Жужа” — гэта адкрыты фестываль-конкурс сярод дзяцей ад 3 да 11 гадоў, які другі год ладзіць Гальшанская школа мастацтваў. Жужу (працалюбівую пчолку) прыдумала дырэктар ДШМ Наталля Трот. Сёлета паспаборнічаць не толькі ў вакале, але і маляванні, мастацкім слове ды інструментальнай музыцы ў Гальшанах сабралося 400 дзяцей з усёй Беларусі. Конкурс ладзіўся за пазабюджэтныя сродкі ў рамках майскага фэсту “Гальшанскі замак”. Папулярнасць абедзвюх падзей — надзвычай яркіх і відовішчных — расце год ад года. Менавіта ля слаўных замкавых муроў юныя таленты нашай краіны пачынаюць верыць у свае сілы. Застаецца толькі пажадаць Наталлі Віктараўне сіл і цярпення ў далейшым “гадаванні” Жужы. “Мядовая” творчая справа — клапатлівая. А ў дырэктара яшчэ і асноўная дзялянка працы маецца — навучальная. Але, на радасць вучняў і іх бацькоў, Наталля Трот і з гэтым спраўляецца як мае быць. Перад навучальным годам школа займела новы дах і вокны. Неўзабаве будзе адрамантаваны і фасад школьнага будынка.
Відовішча, вартае караля
Зэльвенцы надзвычай беражліва ставяцца да сваіх традыцый. Гэта ў дзясяты раз пацвердзіў Ганненскі кірмаш, які гучна прайшоў 25-26 жніўня.
Ад “сталяркі” да нейрабіялогіі
Сярод тых, хто задумаў і правёў першы фестываль Sprava (аб ім “Культура” неаднаразова пісала, апошні раз у №33 ад 19 жніўня), быў і Мацвей САБУРАЎ — фігура паважаная ў асяроддзі айчынных як меламанаў, так і тэатралаў. Да свайго прыходу ў фестывальны рух ён паспеў як след “натаптаць” і ў музыцы, і ў валадарстве Мельпамены. Зрэшты, і там, і там герой гэтага інтэрв’ю працягвае пакідаць творчыя сляды. Разгледзім жа іх падрабязней.
Сам-насам з салаўём
“У Мінска — дзіўная карма. Кожныя 50 гадоў ён мяняецца да непазнавальнасці, — кажа мой суразмоўца, беларускі архітэктар асяроддзя, эксперт па добраўпарадкаванні і ландшафтнай архітэктуры Андрэй КАРАВЯНСКІ. — Можа, праз 50 гадоў ён будзе падобным да Токіа?” Прапанаваўшы аўтару добраўпарадкавання болей за 80 паркаў і сквераў у Маскве ды іншых гарадах СНД паразважаць над гэтым аспектам культуры дзвюх суседніх сталіц, неўзабаве чую пра схільнасць Мінска да татальнай перабудовы. “У яго вялікі патэнцыял у плане ландшафту, аднак імклівае будаўніцтва апошніх гадоў перашкаджае асэнсаванай эвалюцыі гарадскога асяродку”, — пазначае архітэктар галоўную перавагу і недахоп не толькі паркавага Мінска. Але пакуль да Токіа нам яшчэ далёка, усё ж спрабуем разабрацца ў паркавай карце Мінска.
"Бітва" мараў за Мінск
Культурных падзей у сталіцы сёння шмат як ніколі — Мінск святкуе 950-годдзе. Чаму хацелася б падарыць роднаму гораду бронзавую “Бітву на Нямізе”, распавёў “К” скульптар Аляксандр ПРОХАРАЎ.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»