Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
“Лявоніха” ў Паднябеснай
У гэты чацвер у Кітай адправіўся хор хлопчыкаў і юнакоў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Мэта — удзел у Чэндускiм міжнародным тыднi музыкі для дзіцячых хораў.
Нібы прысеў пасля канцэрта...
Адзін месяц і чатырнаццаць гадоў. Роўна столькі спатрэбілася скульптару Аляксандру Каструкову, каб зрабіць помнік народнаму артысту СССР і Беларусі, заснавальніку ансамбля “Песняры” Уладзіміру Мулявіну, які днямі ўсталявалі ў Мінску.
Аддаць усё…
Восенню на разгляд у Палату прадстаўнікоў павінны патрапіць папраўкі ў Закон аб аўтарскім праве. Мы ўжо распавядалі, якія пытанні паўсталі перад распрацоўшчыкамі змяненняў і дапаўненняў (“К” №19). Сярод найбольш дыскусійных — розгалас вакол дагаварных адносін. У заканадаўства прапануецца ўвесці спрошчаны механізм заключэння ліцэнзійнага дагавору па прынцыпе адкрытых ліцэнзій. Паспрабуем разабрацца, у чым іх асноўныя прынцыпы, як яны дзейнічаюць і ці запатрабавана гэтая форма ў рэаліях Беларусі.
“Няправільны” музейшчык
На мінулым тыдні музейная — і, шырэй, культурная — грамадскасць горача абмяркоўвала звальненне загадчыка Музея-сядзібы Міцкевічаў “Завоссе” Анатоля Еўмянькова. Дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Зміцер Яцкевіч не працягнуў з ім кантракт. Нешараговы розгалас гэтай падзеі абумоўлены відавочнай неардынарнасцю самога загадчыка. Наконт апошняй меркаванні, як прынята казаць, падзяліліся. Адвакаты Анатоля Еўмянькова — гэта шараговыя наведвальнікі Завосся. А вось за форумнымі нікамі “пракурораў” мне чамусьці бачацца твары таго-сяго з прафесійных музейшчыкаў.
“Матылькі тут не жывуць”
4 жніўня Мікалаю Селешчуку споўнілася б 70 год. Мастак не паспеў састарыцца. Ён загінуў у Італіі у 1996 годзе, не дажыўшы да “палцінніка”. Вясковец з Берасцейшчыны зрабіў выдатную творчую кар’еру ў сталіцы, стаў адным з самых паспяховых мастакоў Беларусі, і што найбольш важна — першым прафесіяналам, які адкрыта ўвёў у наша мастацтва выяўленчыя і сэнсавыя коды, адпавядаючыя тагачаснай заходняй эстэтыцы. Да Селешчука ў Савецкім Саюзе носьбітам еўрапейскай культурнай ментальнасці лічылася Прыбалтыка, ён жа пасунуў “захад” далей на Усход. Ці наблізіў Усход да “захаду” — гэта як каму болей падабаецца. Варта адзначыць і тое, што ён не паехаў самасцвярджацца за мяжу. Ягоная майстэрня заўжды была ў Мінску. Селешчук ўсяго дасягнуў тут, не адрываючыся ад родных каранёў, сілкуючы творчасць нашай рэчаіснацю, гарманічна спалучаючы мастакоўскі касмапалітызм з натуральнай беларускасцю.
Пэндзаль вінаграду
Не будучы філолагам па прафесіі і не ведаючы, на жаль, беларускай мовы з усёй дасканаласцю, усё ж адчуваю яе да такой ступені, каб дастаткова часта пакутваць ад тых “перлаў”, што цяпер часам прыходзіцца чуць з вуснаў некаторых медыйных асоб, якія думаюць, што размаўляюць на беларускай мове.
Людзі старэюць, абрады застаюцца
На гэты раз “У тур са сваім журналістам” адправілася здымачная група тэлепраграмы “Наперад у мiнулае”, якая выходзіць на канале “Беларусь 3”. Нагадаем, што яе робіць знакамітая пара Вечараў: Аксана з’яўляецца аўтарам і вядучай, Анатоль — рэжысёрам, гукарэжысёрам і мантажорам. Мы палічылі, што і справаздача аб медыйнай творчай экспедыцыі ў беларускую глыбінку адпавядае ідэі цыклу актуальных матэрыялаў, бо што як не тур ёсць шматгадовыя паездкі тэлевізійшчыкаў па краіне з пэўнай мэтай?
“РастОк” нагадвае мурашнік
У маі Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя Івана Каладзеева прырасла яшчэ на адну структуру. Працэс натуральны. Той, хто ідзе наперад, пастаянна пашыраецца ды паглыбляецца. Так растуць карані і галіны яблыні, дагледжанай дбайным садаводам. Гаворка — пра інтэрактыўны дзіцячы цэнтр адукацыі і вольнага часу “РастОк”. Для нас такое ўтварэнне — прарыўнае, для Заходняй Еўропы — звыклая з’ява. Мы, па маім цвёрдым перакананні, — не горшыя. Проста, толькі вучымся працаваць з асэнсаваным вынікам.
Анатомія глінянай архаікі
Жыў-быў глінамес. Звалі яго Генадзь Глухароў. У пасёлку Труд, дзе працавала цагельня, ведаў яго кожны дарослы і кожны малы. Не толькі цэглай славілася прадпрыемства, але і цэхам, дзе посуд выпускаўся. Дык вось, Генадзь Пятровіч за змену “накручваў” да ста гаршкоў ды гладышаў. А пасля змены вырабляў на радасць дзятвы адмысловыя гліняныя свістулькі. Сёлета Глухарову споўнілася б 80 гадоў. І цагельня ўжо не працуе. А вось цудоўная мясцовая гліна засталася, ёю і па сёння карыстаюцца майстры Сенненскага раённага дома рамёстваў. Засталася і памяць пра архаічную свістульку, якую ўсе цяпер называюць Глухароўскай.
Каламкары, сары, патачытра...
Нацыянальны мастацкі славіцца найперш сваімі грунтоўнымі калекцыямі беларускага і рускага жывапісу. Але, вядома, тэматычны дыяпазон яго здабыткаў куды шырэйшы. Прадстаўлена там, сярод іншага, і экзатычнае для нас мастацтва Індыі. Пра гэта мала хто ведае, бо выстаўлялася яно толькі двойчы — апошні раз ажно ў 2005 годзе. Хаця калекцыя даволі прадстаўнічая: у зборы знаходзіцца каля 150 адзінак — узораў ткацтва і жывапісу, твораў з металу і дрэва, упрыгожванняў і рытуальных аксесуараў. У пастаяннай экспазіцыі можна ўбачыць літаральна некалькі экспанатаў — тканую храмавую завесу каламкары, металічны ваенны шчыт са сцэнамі палявання ды арнаментаваны посуд. У ліпені дадаліся яшчэ два сланы — драўляны з інкрустацыяй белым дрэвам і мармуровы са шматкаляровым роспісам эмалевымі фарбамі і інкрустацыяй шклом (на здымку справа), якія музею ў якасці падарунка перадаў пасол Індыі Саксэн Панкадж. Усё астатняе багацце — у фондзе, і нам пашчасціла даведацца, што там хаваецца.
Крыкам клічнік не паставіш
Беларусі дзяржаўны маладзёжны тэатр працягвае актыўна папаўняць свой рэпертуар. Колькасць прэм’ер за сезон дасягае сямі-васьмі, улічваючы ранішнікі. Паводле рэпертуару — пераважна камедыі. Паводле ўдзелу ў фестывалях — эксперыментальныя спектаклі. Як жа разабрацца ў гэтай дзіўнай арыфметыцы?
Адкуль узнікае “Не веру!”
Чым далей, тым больш пачынаю верыць у гараскопы. Пэўна, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр быў заснаваны не ў самы ўдалы дзень. Бо за кожным пробліскам святла і надзеі там раптам насоўваецца хмара праблем. Не стаў выключэннем і фінал сезона. За апошнія тры месяцы да адпачынку там паставілі тры паўнавартасныя вялікія прэм’еры — рознай мастацкай вагі. Прааналізуем?
На ўсіх сястрыцаў не стае завушніцаў
Падвядзенне вынікаў сезона ў асобна ўзятым тэатры — справа добрая. І робіцца гэта зазвычай паўсюдна, дырэктарам ці мастацкім кіраўніком, часта нават на зборы трупы ў пачатку наступнага сезона. Сталічны Новы драматычны тэатр, святкуючы сваё 25-годдзе, паступіў іначай: зладзіў цэлы “карпаратыўны” фестываль “Сустрэчы ў Новым”, дзе паказаў лепшыя спектаклі апошніх двух гадоў. Запрасіў крытыкаў, склаў журы, якое пасля кожнага прагляду ладзіла публічныя абмеркаванні і, у завяршэнне, адзначыла лепшыя акцёрскія працы.
На залатым ганку...
Сёлета Піншчына пабагацела на новы раённы фэст: у каляндар святаў раёна ўнесена традыцыйная сустрэча былых і сённяшніх жыхароў вёскі Пагост-Загарадскі пад назвай “Пагост сустракае землякоў”. Значыцца, наступным разам мерапрыемства будуць ладзіць з дапамогай раённых ўлад.
Партытура ТЭАРТа
Электратэатр, sound-драма, неакласіка, дакументальны, пластычны тэатр, перфоманс… Гэта няпоўны пералік жанраў пастановак, які сабраў ў сёлетнюю праграму Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТЭАРТ”. Якім чынам арганізатарам форуму ўдаецца прыводзіць і паказваць у Мінску нашумелыя пастаноўкі еўрапейскай сцэны? Як складаецца бюджэт? Як можна ахарактарызаваць сённяшні этап беларускага тэатру праз прызму фестывалю? Пра менеджмент праекта і асаблівасці яго ажыццяўлення на лакальнай глебе гутарым з дырэктарам форуму Анжалікай КРАШЭЎСКАЙ.
Ініцыятыва, на шчасце, заразлівая
Абрысы паўзруйнаванай Свята-Троіцкай (або Белай) царквы мы прызвычаіліся бачыць на тле бязлюдных краявідаў. Але ў мінулыя выхадныя там упершыню за шмат-шмат гадоў усё было іначай: вірлівая людская плынь, музыка, паветраны шар у начным небе, гульня ценяў на пашарпаных мурах ад простай, але вынаходлівай падсветкі. Фестываль Sprava, які прайшоў ля тых муроў, атрымаўся бадай ідэальным паводле ўсіх складнікаў: назвы і айдэнтыкі, праграмы, атмасферы, арганізацыі. Але самае галоўнае — ягоны неверагодна аптымістычны грамадскі пасыл.
“Жалезная лэдзі” асветы
22 жніўня спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння наркама асветы БССР, начальніка Упраўлення па справах мастацтваў пры СНК БССР Еўдакіі Уралавай. Гэтую постаць цяперашнія гісторыкі ацэньваюць супярэчліва — што наогул характэрна для вызначэння імі дзяржаўных дзеячаў таго часу. Але на яе карысць можна прывесці моцныя аргументы. Менавіта пры Уралавай пісьменнасць сярод беларусаў упершыню ў гісторыі дасягнула 85%. І менавіта яна ў цяжкія ваенныя гады здолела зберагчы патэнцыял нашай адукацыі, навукі і культуры.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»