Што памятаюць Мірскія муры

№ 33 (1316) 19.08.2017 - 25.08.2017 г

12 жніўня ў Музеі “Замкавы комплекс “Мір” адбылася вечарына-рэквіем, прысвечаная 75-ай гадавіне знішчэння мясцовага гета. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын, нашчадкі праведнікаў Соф’і і Ігната Ермаловічаў, навукоўцы, мясцовыя ўлады і жыхары Міра.

/i/content/pi/cult/654/14507/7.jpgМузычнае афармленне вечарыны падрыхтаваў народны ансамбль яўрэйскай музыкі “Шалом” Лідскага раённага палаца культуры (кіраўнік — Міхаіл Дзвілянскі). Былі паказаны фрагменты відэаролікаў з успамінамі былых вязняў гета — Сары Хаймовіч (Расія) і Марыі Гільмоўскай (ЗША), атрыманыя ў траўні 2010 года з фонду Shoah Foundation Institute, створанага амерыканскім рэжысёрам Стывенам Спілбергам ва ўніверсітэце Паўднёвай Каліфорніі, а таксама прэзентацыі з імёнамі і прозвішчамі расстраляных у гады вайны яўрэяў мястэчка.

У 20 — 30-я гады мінулага стагоддзя ў Міры налічвалася больш за 3300 яўрэяў. Уратавацца ўдалося ўсяго некалькім сотням…

Вольга НАВІЦКАЯ,
намеснік дырэктара
па навуковай і асветніцкай рабоце Музея “Замкавы комплекс “Мір”