“На Палессі гоман, гоман…”

№ 32 (1315) 12.08.2017 - 18.08.2017 г

Наш карэспандэнт Алег Клімаў даслаў з камандзіроўкі па Гомельшчыне гэты сімвалічны кадр. Паляшучкі з вёскі Вялікія Аўцюкі, што ў Калінкавіцкім раёне, у гушчары хлебнага поля прамаўляюць запаветныя словы жніўнай песні — як тое было заведзена ў нас спаконвеку. А спелыя каласы пад подых ветру нібы самі спяваюць пад рокат камбайнаў, што не ўвайшлі ў кадр, знакамітую “На Палессі гоман, гоман…” І вірлівы гоман гэты ідзе ў час жніва па ўсёй Беларусі.

/i/content/pi/cult/651/14448/DSCN4764[1]-111111111111122.jpg

Марыя Багдановіч (справа) і Любоў Зайцава (злева) зберагаюць песенныя традыцыі беларусаў у ансамблі Вялікааўцюкоўскага клуба народных майстроў (вёска Вялікія Аўцюкі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці).