“Мая Беларусь”

№ 31 (1314) 05.08.2017 - 10.08.2017 г

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” абвясцілі рэспубліканскі конкурс сцэнарыяў фільмаў у ігравой форме.

Ён праводзіцца з 15 верасня па 15 снежня 2017 года ў мэтах адбору высокамастацкіх сцэнарыяў, а таксама выяўлення і падтрымкі таленавітых аўтараў.

Конкурс “Мая Беларусь” з’яўляецца адкрытым, працы прымаюцца ў некалькіх намінацыях: “Гісторыя Беларусі”, “Нацыянальныя героі”, “Жыццё сучаснай Беларусі”, “Моладзь Беларусі”.

Падрабязная інфармацыя і ўмовы ўдзелу размешчаны на афіцыйных сайтах арганізатараў конкурсу — kultura.by і belarusfilm.by.