Хто напіша песню

№ 30 (1313) 29.07.2017 - 03.08.2017 г

З 1 жніўня па 1 снежня 2017 года Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь праводзіць конкурс на лепшую песню для цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў, што адбудуцца ў нашай краіне ў 2019 годзе.

У конкурсе могуць прымаць удзел аўтары музыкі і (або) слоў песень на рускай, беларускай і англійскай мовах. Заяўкі прымаюцца з 1 жніўня па 1 лістапада на паштовы (г. Мінск, вул. Маскоўская, 18) або электронны адрас (teatrestrady@mail.ru) Маладзёжнага тэатра эстрады. Адзін удзельнік можа прадставіць не больш за дзве песні, прызначаныя для сольнага ці калектыўнага выканання.

Конкурс праводзіцца ў два этапы — адборачны і выніковы.

Пераможцам уручаюц-ца спецыяльныя дыпломы і грашовыя прэміі. На першым месцы аўтар музыкі і аўтар слоў атрымаюць па 100 базавых велічынь; на другім месцы — па 70 базавых велічынь; на трэцім — па 50 базавых велічынь. Калі музыку і словы напісаў адзін чалавек, то, адпаведна, 200, 140 і 100 базавых велічынь.

Як адзначылі ў Міністэрстве культуры, мэта конкурсу — стварэнне песень, якія раскрываюць тэмы яднання народаў, мірнага спартыўнага спаборніцтва, гасціннасці Беларусі, адлюстроўваюць шчырасць і цеплыню краіны, якая прымае ІІ Еўрапейскія гульні. Таксама прыярытэтнай задачай з’яўляецца выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, прыцягненне шырокага кола аўтараў, стварэнне новых музычных твораў на нацыянальных матывах.

Падрабязная інструкцыя для ўдзельнікаў змешчана на сайце http://www.kultura.by.