Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Візуалізацыя прывідаў гісторыі
Учора ў Мінску з’явілася новае графіці на гістарычную тэму. На моднай у апошнія гады Кастрычніцкай адгэтуль можна ўбачыць постаці Тадэвуша Рэйтана, Самуэля Корсака і Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага — нашых землякоў-літвінаў, якія на Варшаўскім Сойме 1773 года мужна супраціўляліся легітымізацыі першага падзела Рэчы Паспалітай.
Палац па цане абеду
14 ліпеня маёнтак у Жамыслаўлі зноў пайшоў з малатка. Як нячаста бывае ў такіх выпадках, аўкцыён адбыўся з першага разу, і прычынай таму, напэўна, стала смешная стартавая цана. Адзін з найлепшых узораў сядзібнага мастацтва Беларусі, які ўключае шыкоўны некалі палац, поўны экзотаў парк, гаспадарчыя пабудовы, абышоўся пакупніку як абед у рэстаране — усяго ў 138 рублёў! Зрэшты, акурат гэта — цалкам нармальна. Пытанне ў іншым: ці здолее новы ўласнік адрадзіць сядзібу альбо, прынамсі, прыняць пасільныя меры па яе захаванні? Ці зробіць ён для гэтага хаця б штосьці? А калі не, дык што яму за гэта будзе?
Купляйце запалкі скрынямі!
У мяне — электрапліта, для іншых патрэб маю запальнічку, таму запалкамі не карыстаюся. Але днямі забыўся заправіць Zippo і быў змушаны купіць пачак запалак, вырабленых на “Барысаўдрэве”. Купіў і быў прыемна здзіўлены: яшчэ колькі гадоў таму такая птушка выглядала даволі нязграбна, вельмі хутка разлахмачвалася, мела не вытанчаны малюнак, а нейкую штампоўку (хоць і беларускага арнаменту); а цяпер мне прапанавалі пачак еўрапейскага стандарту з мелаванай паперы і з выявай герба маёй роднай Веткі. Інакш кажучы, я трымаў у руках бліскучы ўзор дызайнерскага мастацтва.
Нацыянальны сувенір: хто ты і дзе ты?
Тэма, мяркуючы па публікацыях “К”, актуальная і бясконцая адначасова. Збольшага кожны з нас ведае адказ на пытанне, вынесенае ў загаловак. Мы хочам мець беларускую нацыянальную высокамастацкую канкурэнтаздольную рэч, якая адлюстроўвала б нашы культуру, ментальнасць ды пазітыўнасць. У адваротным выпадку наш спажывецкі інтарэс задаволіць кітайскі вытворца.
Пра з’езд, які быў і які будзе
З’езды беларусаў свету… Вельмі важна, што яны ладзяцца і пераўтвараюцца ў сапраўдныя форумы. Магу зацвердзіць гэта з асабістага досведу, бо давялося быць на пяці, у тым ліку і на першым у 1993 годзе. У сёлетнім сёмым з’ездзе прымалі ўдзел звыш 250 дэлегатаў з 20 краін. Гэтым разам дэвіз мерапрыемства быў “Беларуская нацыя, беларуская дзяржаўнасць, беларускае замежжа — выклікі сучаснасці і стратэгія развіцця”. Тэматыка, на мой погляд, вызначана вельмі дакладна, бо кожнае з пытанняў — надзённае ды актуальнае.
Атмасферу на вуліцы трэба ствараць свядома
У Віцебску адбыўся фестываль “На сямі вятрах”. Сем вятроў — сем кірункаў: тэатр, паэзія, жывапіс, перформанс, фаер-шоу, харэаграфія, музыка. Сем доказаў, што вулічнае мастацтва неабходна любому гораду.
Зацягнуты творчы раман Сяргея Раінчыка
Гэтым матэрыялам у “К” стартуе цыкл інтэрв’ю пад назвай “Нязбіты лётчык” — з людзьмі культуры, якія некалі былі шырока або адносна вядомыя, але з часам нібы сышлі ў цень, з творчасцю, аднак, не парываючы, або застаючыся побач з ёю. З першым суразмоўцам — Сяргеем РАІНЧЫКАМ, мы не бачыліся каля дваццаці гадоў! Адпаведна, было, што ўспомніць...
Гармата пакуль на месцы…
Усе мы ведаем: каб знайсці Нацыянальны гістарычны, трэба збочыць на Карла Маркса і дайсці да будынка з вялікай гарматай каля ўвахода. Менавіта яна вось ужо каторае дзесяцігоддзе з’яўляецца асноўным арыенцірам аднаго з самых папулярных музеяў краіны. Аднак нядаўна яго кіраўніцтва абвясціла грандыёзныя планы на будучыню. Праз некалькі гадоў на праспекце Пераможцаў узвядуць новы будынак, куды канчаткова пераедзе ўся экспазіцыя. Зрэшты, дырэктар установы Алег Рыжкоў перакананы, што адрас наведвальнікі не паблытаюць. Прынамсі, у бліжэйшыя гады гармата застанецца на месцы — як і сам музей.
Такая “Справа”: арт-вёска ў 160 кіламетрах ад сталіцы
Чарэя — вёска на 80 дамоў у Чашнінскім раёне Віцебскай вобласці. У некалькіх кіламетрах ад яе знаходзіцца і вёска Белая Царква на 15 дамоў. Праз тры тыдні там — на беразе Чарэйскага возера ля руінаў уніяцкага храма XVI стагоддзя — упершыню адбудзецца Міжнародны фестываль-узаемадзеянне з гістарычным і прыродным ландшафтам Sprava. “К” высвятляла, навошта ён мясцовым жыхарам — тэатральнаму рэжысёру Кацярыне Аверкавай, відэарэжысёру Мацвею Сабураву і музыканту Сяргею Краўчанку.
“А хто такі Ян Баршчэўскі?”
Гэты артыкул мы цалкам прысвяцілі культуры Расонскага раёна — краю дзівоснай азёрнай прыгажосці і неўміручай партызанскай славы. Да слова, мы тут — не першы раз. Ёсць падставы для параўнання і аналітыкі ў, так бы мовіць, пэўнай часовай прасторы. Такія журналісцкія візіты нагадваюць сустрэчу з таварышам, якога не бачыў год-два-тры. І непазбежныя тут пытанні кшталту “Як пачуваеш сябе?”, “Усё добра са здароўем?”, “Ці атрымліваеш асалоду ад жыцця?”, “Чаму вочы такія сумныя?” І вельмі хочаш пачуць адказы пазітыўнага, жыццясцвярджальнага зместу. Шкада, атрымліваецца такое не заўсёды.
Жыццё як пастаноўка
“Нас, журналістаў, забралі і прывезлі ў рэзідэнцыю. У паляўнічы дамок. Сказалі: чакайце. Я здымаў усё, што бачыў навокал; штосьці было можна, штосьці нельга. З’явіўся Ельцын — так бы мовіць, “без гальштуку”, але мае спробы яго сфатаграфаваць адразу прадухілілі. Потым выйшлі ўсе дзейныя асобы, ужо пры парадзе. Доўга чакалі Назарбаева, але ён так і не прыехаў, бо, казалі, яго самалёт не заправілі. Ці ўсведамлялі мы тады, што адбываецца? Напэўна, не. Мая задача як фотарэпарцёра ў першую чаргу была прафесійна выканаць сваю працу”.
Конкурс “Славянскага базару…”: гульня па правілах і без
Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск” заўсёды быў у цэнтры “Славянскага базару…” Як толькі станавілася вядома імя ўладальніка “Гран-пры”, Міжнародны фестываль мастацтваў, па сутнасці, завяршаўся, нягледзячы на шматлікія далейшыя мерапрыемствы. Сёлета ж інтрыга захоўвалася акурат да гала-канцэрта закрыцця: двое лідараў атрымалі аднолькавыя балы, наступны за імі — усяго на адзін менш. Паводле Палажэння аб конкурсе, ні Гран-пры, ні першая прэмія падзелены быць не могуць. Як тут быць?..
Рэквіем па “Драконе”
У Гомельскім абласным драматычным тэатры пад закрыццё сезона паставілі спектакль “Дракон” па матывах аднайменнай п’есы Яўгена Шварца. Вынік? Як у шахматах: “матывы” пачынаюць і… выйграюць, ствараючы азначаны пастаноўшчыкамі жанр “рэквіем па мары”.
Цяжкая навука — свабода…
Кожнаму спартоваму заўзятару вядомая сітуацыя, калі любімую каманду, якая летась радавала сваіх фанатаў, у новым сезоне нібыта падмянілі. Ні куражу, ні спартовай злосці, ні прагі перамог. Толькі і глядзі, як бы з вяршыні турнірнай табліцы не скацілася на ніжнія радкі. У тое, што бачыш, не хочацца верыць. І тады пачынаеш шукаць апраўданні сваім улюбёнцам. Маўляў, стаміліся. Да таго ж, ідзе змена пакаленняў: майстры сваё збольшага адыгралі, але мацуюцца юніёры — так што хутка зноў пабачым свой сцяг над п’едысталам гонару. Уся надзея на моладзь — таленавітую і амбіцыйную! Тое самае адбываецца і ў іншых сферах. Асабіста я на кожнай абароне дыпломаў у нашай мастацкай акадэміі, на кожнай маладзёжнай выставе шукаю знакі будучага трыумфальнага прарыву Беларусі ў сусветную культурную прастору. Але, на жаль, часта даводзіцца канстатаваць, што… дай Божа нашаму мастацтву сёння хаця б на ўласнай зямлі захаваць пазіцыі, заваяваныя мэтрамі савецкай эпохі.
Пра вянок на даху, белагурнаўскіх пеўняў ды кветкавае свята
“К” некалькі разоў пісала пра дырэктара Гацукоўскага СДК, што ў Слуцкім раёне, Паліну Панамарову — маладога спецыяліста і выхаванку кафедры менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Чарговая навіна прыйшла з сацыяльных сетак. У Мялешкаўскім цэнтры культуры і дасугу прайшоў конкурс сельскіх дыджэяў. Удзельнічалі ў ім прадстаўнікі вёсак Гацук, Казловічы, Лучнікі, Мусічы. Лепшай аказалася Паліна Панамарова. Спалучэнне маладосці, адукацыі і амбіцыйнасці заўжды перамагае. Так трымаць і надалей, Паліна!
“Пажарная ж служба — вечная…”
25 ліпеня прафесійнае свята адзначаюць тыя, для каго звычайныя святы зазвычай пераўтвараюцца ў працоўныя будні — нястомныя барацьбіты з агнём. На Беларусі пажарныя службы адзначаюць свой 164-ы дзень нараджэння. І такі малады іх век кагосьці можа здзівіць. Здавалася б, пажары ўзнікалі спакон веку — а значыць, былі і тыя, хто іх тушыў. Адкуль жа тады ўзялася гэтая дата? Давайце разбірацца.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»