Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Дзе “золата будучых перамог”?
Свет апанавала алімпійская ліхаманка. Гадзіннік, што адмярае “алімпійскі час” ля сталічнага Палаца спорту, сведчыць: да адкрыцця Гульняў у Пекіне засталося крыху больш за два месяцы. Таму жарсці вакол ліцэнзій, трэнераў, спартсменаў распаляюцца.
Патэнцыял краіны — у інтэлекце і таленце
Для Беларусі ХХІ стагоддзя прыярытэтным з’яўляецца інавацыйны шлях развіцця, укараненне новых тэхналогій, і ў гэтых працэсах галоўная стаўка робіцца на інтэлектуальны патэнцыял краіны — таленавітую моладзь.
Шляхтай звацца з “Чумадрыхай” на харугве?
Як цудоўна — умець чытаць! З кожным радком цябе ахоплівае адчуванне, што літаральна ў гэты момант аднаму табе адкрываюцца сакрэты Сусвету... Амаль з гэткім захапленнем першакласніцы выходзіла я з прэм’еры “Пінскай шляхты” ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна.
Мір, Нясвіж, свет
Апошні дзень вясны ў сёлетняй музычнай палітры пазначаны VI Святам мастацтваў “Мірскі замак-2008”. У гарадскім пасёлку Мір ладзяцца навуковыя чытанні, выстаўка фотамастакоў Гродзеншчыны “Беларусь старажытная”, выступаюць салісты і шматлікія камерныя калектывы Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны, прафесара Міхаіла Фінберга. А роўна два тыдні таму гэтых жа музыкантаў гасцінна віталі на 13-ым свяце “Музы Нясвіжа” — з іншай праграмай.
Праз стагоддзе — адзіны рукапіс
У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адкрылася новая выстаўка, прысвечаная дзвюм важным датам у гісторыі беларускай літаратуры і культуры: стагоддзе таму выйшла з друку “Жалейка” — першы зборнік вершаў Купалы — і 95 гадоў таму пабачыў свет яго праграмны зборнік “Шляхам жыцця”. Літаратурна-мастацкая выстаўка “З сонцам, з сэрцам, з вечнай ласкай...” традыцыйна для музея названа купалаўскім радком і створана на аснове фондавых калекцый.
Караць нельга памілаваць, альбо Як здабыць у Еўропы “Крыштальны мікрафон”
Час ад часу складваецца ўражанне, што кожны чалавек, уся краіна ў адзіным парыве абмяркоўвае тыя ці іншыя культурныя падзеі. На мінулым, ды і на гэтым тыдні гэткай “прынадай” для бурных дэбатаў сталася “Еўрабачанне” і ўдзел у ім нашага беларускага канкурсанта Руслана Аляхно. Натуральна, што тэма гэтая абмяркоўвалася і ў сценах рэдакцыі “К”, тым больш, што на старонках нашага выдання журналісты традыцыйна асвятляюць падрыхтоўку да гэтага буйнога еўрапейскага песеннага марафона. А дзякуючы не выпадкова ўключанаму ў час панядзелкавай планёркі дыктафону, мы вырашылі падзяліцца з нашымі чытачамі сваімі думкамі і адносна музычна-відовішчнага складніка ўбачанага намі на паўфінальных і фінальных трансляцыях з Белграда, і звярнуць увагу непасрэдна на нашы беларускія “планы і перспектывы” ўдзелу ў “Еўрабачанні” сёлета і надалей.
Урокі міёрскага радзімазнаўства
Партрэт культуры Міёрскага раёна — гэта шматколернасць фарбаў, выразных тонаў і не менш шматзначных паўтонаў. Тут няма другарадных рысак. Літаральна ўсё — і развіццё фальклору, традыцыйных рамёстваў, і сучаснае аграгарадское аблічча вёсак, і дыхтоўнае жыллё для маладых спецыялістаў, у тым ліку і ў сферы культуры, і паўсюдная камп’ютэрызацыя бібліятэк і клубаў, і цудоўны музей “Радзімазнаўства”, — усё без выключэння працуе на сённяшні сацыякультурны імідж старадаўняй Міёршчыны.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»