З днём нараджэння, касманаўт!

№ 29 (1312) 22.07.2017 - 28.07.2017 г

10 ліпеня першаму беларускаму касманаўту, двойчы Герою Савецкага Саюза, лётчыку-касманаўту СССР, генералу-палкоўніку авіяцыі Пятру Клімуку споўнілася 75 гадоў.

/i/content/pi/cult/648/14384/6.jpgУжо традыцыйна ён сустракае самыя значныя падзеі свайго жыцця на малой радзіме, у невялічкай прыбужскай вёсачцы Камароўка Брэсцкага раёна, дзе ўдзячныя землякі заўсёды яго чакаюць. Таму не дзіўна, што напярэдадні юбілея Пётр Ільіч наведаў дарагі сэрцу куточак зямлі.

З нагоды 75-годдзя прымаў касманаўт віншаванні і ў Брэсце. Канферэнц-зала гарвыканкама сустракала Пятра Клімука гукамі свірыдаўскай “Мяцелі” ў выкананні струннага квартэта Corde-cantabile выкладчыкаў Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Рыгора Шырмы. З нагоды былі падрыхтаваны тры экспазіцыі: Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, абласной бібліятэкі імя Максіма Горкага і аддзела тэхнічнай творчасці дзяцей абласнога цэнтра турызму і краязнаўства.

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс прэзентаваў юбіляру 50 кніг “П.І. Клімук: жыццё і працоўны подзвіг”, складальнікам якой з’яўляецца мясцовы пісьменнік Мікола Панасюк.

/i/content/pi/cult/648/14384/7.jpgЗванні, рэгаліі, а таксама ўзнагароды Пятра Ільіча можна доўга пералічваць, але трэба ведаць, што за гэтымі дасягненнямі стаіць цяжкая праца і нязломная мэтанакіраванасць. І падчас палётаў у космас, якія агулам склалі 78 дзён 18 гадзін 18 хвілін 42 секунды, Пётр Ільіч заўжды памятаў пра Беларусь.

На здымках: Пятра Клімука віншуюць з 75-годдзем.

Марына КЛІМУК, вядучы метадыст-менеджар Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра