Рамонт працягваецца

№ 28 (1311) 15.07.2017 - 21.07.2017 г

У № 46 “К” за 2015 год быў апублікаваны артыкул Яўгена Рагіна і Канстанціна Антановіча “Пакуль гарыць Свяча?..” У гэтай публікацыі, якая з’явілася пасля журналісцкага аўтатура па ўстановах культуры Бешанковіцкага раёна, быў выказаны шэраг крытычных заўваг, у тым ліку і па нездавальняльных тэмпах рамонту матэрыяльнай базы. Артыкул быў накіраваны на рэагаванне кіраўніцтву Бешанковіцкага раёна.

/i/content/pi/cult/647/14375/6.jpgАдказ тады прыйшоў у вызначаны заканадаўствам тэрмін. Намеснік старшыні Бешанковіцкага райвыканкама па сацыяльных пытаннях Мікалай Заблоцкі пісаў пра першыя зрухі ў рамонтных работах і абяцаў, што пра іх ход будзе паведамляць дадаткова. Цягам гэтых гадоў намеснік старшыні райвыканкама сваё слова выконвае вельмі адказна. Вось, да прыкладу, змест яго нядаўняга ліста-рэагавання на адрас нашай рэдакцыі:

"На ваш зварот па пытанні рамонту ўстаноў культуры Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт дадаткова паведамляе, што працягваюцца работы ў Бешанковіцкай дзіцячай школе мастацтваў. Тут даведзены да ладу дах, ганак. Вядуцца ўнутраныя работы ў двух флігелях, распачаты рамонт ацяпляльнай сістэмы. Аб завяршэнні добраўпарадкавання гэтага аб’екта вам будзе паведамлена дадаткова.

Выкананы праектныя работы для аднаўлення даху раённага дома рамёстваў. Пасля адкрыцця фінансавання рамонт будзе працягнуты."

Вялікі дзякуй, Мікалай Анатольевіч, за паразуменне, супрацоўніцтва і гаспадарчую распарадчасць.