З прыцэлам на далейшы поспех

№ 22 (840) 31.05.2008 - 06.06.2008 г

29 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася сустрэча стыпендыятаў спецыяльнага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з міністрам культуры Уладзімірам Матвейчуком.

 /i/content/pi/cult/163/1437/Z-prycelam.jpg
У сустрэчы прынялі ўдзел галоўны саветнік упраўлення сацыяльна-культурнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Сяргей Бервін, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, старшыня спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі Наталя Аўдзеева, рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў Барыс Святлоў, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Рычард Смольскі, першы прарэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Юрый Златкоўскі, дырэктар Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Андрэй Калядзіч, выкладчыкі, якія зрабілі важкі ўнёсак у выхаванне і адукацыю таленавітай моладзі, — Мікалай Крывашэеў, Элеанора Ахрэмчык і іншыя.

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Матвейчук адзначыў, што такая сустрэча, якую праводзяць прадстаўнікі Міністэрства і Савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта краіны па падтрымцы таленавітай моладзі, адбываецца ў другі раз. “Ня гледзячы на малады ўзрост, — падкрэсліў Уладзімір Матвейчук, — вы ўжо прафесіяналы, на высокім узроўні паказваеце сваё майстэрства”. Гэта прыемна бачыць дома, а яшчэ больш — за мяжой, дзе маладыя таленты знаёмяць людзей з дасягненнямі нашай культуры, ствараючы пазітыўны імідж нашай дзяржавы. “Вашы дасягненні, — адзначыў Уладзімір Матвейчук, — вынік плённай працы вашых бацькоў, выкладчыкаў. У вас наперадзе шмат часу для таго, каб удасканальваць сваё майстэрства, прафесіяналізм”.

Наталля Аўдзеева зазначыла, што спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі аказвае падтрымку ў справе выдання мастацкіх буклетаў, кампакт-дыскаў і папулярызуе творчасць пачаткоўцаў.

Міністр культуры Уладзімір Матвейчук выказаўпадзяку кіраўнікам творчых калектываў, выкладчыкам, якія зрабілі ўнёсак у развіццё здольнасцей таленавітай моладзі, іх выхаванне і адукацыю.

Сярод іх — кіраўнік Народнага аркестра баяністаў і акардэаністаў “Лад” Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Галіна Анікеева, кіраўнік Беларускага народнага аркестра БДУКіМ Віктар Валатковіч, кіраўнік узорнай капэлы хлопчыкаў і юнакоў Брэсцкага абласнога палаца культуры Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Ала Ігумнова, кіраўнік узорнай студыі цыркавога мастацтва “Арэна” гарадскога Палаца культуры Мазыра Марыя Кузняцова.

Адны з самых юных удзельнікаў сустрэчы — Аляксей Жыгалковіч, пераможца мінулага дзіцячага “Еўрабачання”, і Андрэй Кунец, уладальнік другога месца на аналагічным конкурсе ў пазамінулым годзе.

Андрэй удзельнічае ў такой імпрэзе другі раз. “Вельмі прыемна, — сказаў ён, — што ў нашай краіне аддаецца такая вялікая ўвага дзецям, маладым талентам. Хацелася б атрымаць вышэйшую адукацыю ў той сферы, якая мне падабаецца, прадоўжыць заняткі вакалам”. Аляксей Жыгалковіч таксама прызнаецца, што яго самае галоўнае захапленне — спевы. Ён нават спрабаваў свае сілы ў выкананні оперных твораў, паспяхова выступіўшы год таму ў італьянскім горадзе Бары. “Калі спяваў песню “О, соле міо” на італьянскай мове, — распавёў Аляксей, — браў верхнюю ноту, дык італьянцы былі ў захапленні. А мару паўдзельнічаць у “дарослым” “Еўрабачанні”!”

 Наталля КІРПІЧЭНКАВА
На
здымку: удзельнікі сустрэчы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
(
у
цэнтрыміністр культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Матвейчук).
Фота
Юрыя ІВАНОВА