Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Год Песняра
На працягу года краіна рыхтавалася да 135-годдзя Янкі Купалы. На перадсвяточнай прэс-канферэнцыі былі адзначаны ўсе мінулыя дасягненні, а таксама агучаны план мерапрыемстваў на святочныя дні.
Днепр, Лугавіна, Купалле
Аграгарадок Александрыя, што на Шклоўшчыне, стаў 8 ліпеня сталіцай Міжнароднага фестывалю мастацтваў прыдняпроўскіх рэгіёнаў Беларусі, Украіны і Расіі. Кульмінацыяй свята сёння будзе эстрадна-цыркавая дзея “Купальскі сон”, якую падрыхтаваў тэлеканал АНТ.
“Мы шчаслівыя, што прадстаўляем тут наш фальклор і бачым іншыя традыцыі”
Больш за паўтысячы аматараў фальклору з 24 краін сплялі “Вянок дружбы” — у Бабруйску адбыўся XIV Міжнародны фестываль народнай творчасці.
Юбілей пачынаецца з “Любові”
У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава “Марк Шагал. Колер любові”. Па просьбе “К” генеральны дырэктар установы Уладзімір Пракапцоў з нагоды юбілею нашага знакамітага суайчынніка згадвае пра некаторыя з першых крокаў па вяртанні мастака на Радзіму і пра людзей, дзякуючы якім яно адбылося.
Марк Шагал — палова майго жыцця…
Сённяшнюю вядомасць мастака на радзіме нельга параўнаць з тым, што было, скажам, чвэрць стагоддзя таму. І менавіта дзякуючы віцебскаму музею, пяці экспазіцыям з Францыі, якія прывозіліся з 1997 па 2005 гады, дзейнасці “Белгазпрамбанка”, які набывае работы мастакоў Парыжскай школы, Марк Шагал літаральна выйшаў з ценю.
Выйсці з палону крайнасцяў
Пару гадоў таму ў ведамасным часопісе аднаго вельмі паважанага дзяржаўнага органа, які кантралюе выкананне заканадаўства, яго супрацоўніца ў сваім артыкуле адмыслова засяродзіла ўвагу на тым, што ў ваколіцах Дома-музея Шагала ў Віцебску дасюль няма кавярні. Здавалася б, не справа такога органа, біблійнай мовай кажучы, “печься о столах”. Але… мусіць, факт падаўся настолькі “вопиющим”, што аўтарка не стрымалася. Між тым, кавярні там няма і пагэтуль.
…і Эйфелева вежа ў даважак
Марк Шагал — бадай, першы выразны касмапаліт у беларускім мастацтве і першы наш мастак, чыя творчая біяграфія прымусіла гісторыкаў культуры нашага краю ўсур’ёз заклапаціцца тэмай крытэрыяў нацыянальнай тоеснасці творчай асобы ў век глабальных камунікацый.
Конкурсныя дарогі вядуць у Віцебск
13 ліпеня — адкрыццё ХХVІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. У час урачыстай цырымоніі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыць Гран-пры пераможцы ХV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу, што пройдзе ў рамках фестывалю з 11 ліпеня.
Хавайся ў бульбу!
Міжволі нам давялося параўноўваць ініцыятыўнасць работнікаў культуры двух суседніх раёнаў Віцебшчыны. Так атрымалася. Скіраваліся на Расоншчыну, але натрапілілі на вёску Дзёрнавічы, што аказалася апошняй на нашым маршруце па верхнядзвінскай зямлі. А потым увесь час супастаўлялі, прыкідвалі і разважалі: чаму і чым другія (клубнікі ды бібліятэкары Расонскага раёна) адрозніваюцца ад першых (работнікаў культуры Верхнядзвіншчыны і не толькі).
Скандынаўскі дызайн: 7 сакрэтаў брэнда
Скандынаўскі дызайн даўно стаў пазнавальнай ва ўсім свеце культурнай з’явай, захаваўшы пры гэтым нацыянальныя карані. Пагадзіцеся, гэта акурат тое, пра што мы марым! Пытанне толькі — у канкрэтных рэцэптах… У межах кінафестывалю “Паўночнае ззянне”, які сёлета значна пашырыў праграму, адбылася лекцыя магістаркі крэатыўных і медыяіндустрый Уорыкскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія) Дар’і Яфімавай “Візуальныя мастацтвы ў брэндынгу нацый. Кейс Скандынавіі”. Працуючы над магістарскай дысертацыяй, даследчыца шукала адказы на пытанне, якім чынам у сярэдзіне ХХ стагоддзя скандынаўскі мадэрн здолеў стаць стылем цэлага пакалення па абодва бакі Атлантыкі. З’яўляючыся пры гэтым… свайго кшталту фікцыяй.
Яднанне класікі і джазу — не памылка
Канцэртам “Класіка і джаз” у сталічнай філармоніі было адсвяткавана 25-годдзе падпісання Дамовы паміж Беларуссю і Польшчай аб добрасуседстве і дружалюбным супрацоўніцтве. Дзякуючы ўдзелу цудоўных музыкантаў і добра складзенай праграме падзея набыла высокамастацкае гучанне.
Раяль на плошчы ды іншыя сюрпрызы
Сёння пачынаецца ўжо трэцяе лета з цыклам бясплатных канцэртаў пад адкрытым небам у самым цэнтры сталіцы. Кожную суботу ажно да 26 жніўня можна будзе спалучаць пешую экскурсію, вячэрні шпацыр, далучэнне да музычных вяршыняў і… яшчэ некаторыя прыемныя сюрпрызы ад арганізатараў.
У пошуках героя і мовы
У апошні чацвер чэрвеня ў кінатэатры “Цэнтральны” адбыўся паказ дыпломных работ выпускнікоў факультэта экранных мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Мастацкі фільм”. На суд калегам і грамадскасці былі прадстаўлены восем стужак рэжысёрскай майстэрні Рэнаты Грыцковай.
Праўда і міфы “Айчыны”
Мы ўжо пісалі пра адно з найпапулярных сёлетніх выданняў — кнігу “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі”, якая, сярод іншых, прадстаўляла нашу краіну на фестывалі “Красная плошча” ў Маскве. Сваім поспехам гэты фаліянт абавязаны як тэкстам вядомага пісьменніка Уладзіміра Арлова, так і шыкоўным ілюстрацыям Паўла ТАТАРНІКАВА — недарэмна ж ён названы не афармляльнікам, а менавіта суаўтарам кнігі. Менавіта яны дазваляюць не толькі даведацца пра падзеі і постаці нашай мінуўшчыны, але і стварыць у свядомасці іх маляўнічы вобраз. Аднак узнікае пытанне, чым жа натхняўся сам графік, які здолеў адрадзіць для сучаснікаў сівую даўніну?
Выпісваць “Культуру” — таксама кампетэнцыя
Сённяшняя гаворка — пра кампетэнцыі работніка культуры. Інакш кажучы, што павінны ведаць і ўмець сённяшнія клубнік, бібліятэкар, музейшчык. У стварэнні гэтага артыкула дапамаглі, як і заўжды, вельмі ўплывовыя эксперты “К”: дэкан факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Мікалай Каралёў і загадчык кафедры менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці памянёнай установы Алена Макарава.
Лётаюць анёлы — лунае Шагал
У сусветнай мастацкай супольнасці на гэтым тыдні часцей за іншыя гучыць імя Марка Шагала — адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння мастака.
“Патанцуем?” Так, у ахвоту!
Парадаваў водгук чытача “К” Змітра Крымоўскага пра заўсёдную актуальнасць аўтэнтычных танцаў. Відавочна, аўтар вельмі дасведчаны ў тэме і сам мае дачыненне да народнай беларускай культуры, ведае гісторыю і галоўнае — тых, хто яе робіць сёння. А ў нас на Віцебшчыне такіх людзей багата, і яго запыт “Патанцуем?” тут ёсць каму падтрымаць.
Праблема не толькі ў танга…
У газеце “Культура” я найперш з задавальненнем чытаю матэрыялы Алены Ляшкевіч. Яны адрозніваюцца глыбінным разуменнем беларускай народнай культуры ў розных яе праявах — ад каранёвых формаў да сучасных інтэрпрэтацый. Спадарыня Алена смела выказвае свой погляд на “набалелае”, дае слушныя прапановы, ставіць пытанні чытачу са спадзяваннем на адваротную сувязь, прымушае яго паразважаць над прачытаным. Гэта тычыцца і артыкулу “Залік як канцэрт. Чаму студэнты не таньчаць беларускае танга” (”К”, № 24). У ім гаворка ішла і аб маёй працы, за што аўтарцы вялікі дзякуй. З нагоды апублікаванага палічыў патрэбным выказаць свае думкі.
Таямніцы Міцкевіча “па мячы”
У зявяршальнай частцы артыкула, які прысвечаны невядомай да гэтага часу галіне радаводу паэта Адама Міцкевіча, пойдзе гаворка пра продкаў ягонай бабулі з боку маці Тадоры Пянкальскай, якія паходзілі з роду Грацыянаў “Краінскіх”. У Вялікім княстве ён з’явіўся яшчэ ў першай траціне XVII стагоддзя, і абумоўлена гэта драматычнымі падзеямі зусім у іншай частцы Еўропы…
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»