Метадычны цэнтр — на Рэспубліканскай дошцы Гонару

№ 26 (1309) 01.07.2017 - 07.07.2017 г

Штогод у адпаведнасці з рашэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі напярэдадні Дня Незалежнасці ўрачыста адкрываецца абноўленая Рэспубліканская дошка Гонару. Сёлета яна адкрылася 29 чэрвеня.

Сярод іншых прадпрыемстваў і арганізацый краіны, якія дамагліся летась значных поспехаў у сацыяльна-эканамічным развіцці, пераможцам названая і ўстанова культуры — Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

Цэнтр, якім кіруе Алег Хмялькоў, сапраўды з’яўляецца лепшым у сваім “жанры”: аналізуе, абагульняе і распаўсюджвае перадавы досвед сацыяльна-культурнай дзейнасці, актыўна займаецца навуковай і выдавецкай дзейнасцю, а таксама — метадычным забеспячэннем клубных устаноў і дамоў рамёстваў, штогод вынікова рэалізоўвае шэраг фестывальных праектаў, якія даўно набылі для краіны іміджавае значэнне.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"