Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Святкуе ўся Беларусь!
Рэдакцыя сабрала для сваіх чытачоў праграму мерапрыемстваў на 3 ліпеня. Што можна паглядзець, акрамя святочнага парада, і дзе правесці час з сябрамі ў сталіцы і ў абласцях — чытайце ў гэтым матэрыяле.
Хто мы сёння без Купалы?
Пры жыцці Купалы яго здымалі ў афіцыйнай хроніцы, што здаралася і не так ужо часта.
Тое, што аб’ядноўвае
Напярэдадні Дня Незалежнасці беларусы збяруцца 2 ліпеня з 12.00 да 22.00 каля Палаца спорту ў вышыванках, каб чарговы раз падкрэсліць, што нашых людзей аб’ядноўвае не толькі гісторыя, але і нацыянальная культура.
“Баявая машына”: паехалі!
Да Дня Незалежнасці краіны “Беларусьфільм” падрыхтаваў 10-хвілінную анімацыйную стужку “Баявая машына”. Учора на нацыянальнай кінастудыі адбылася яе здача для сямейнага гледача.
Губернатар вострава Ду… Ёсць вакансія!
Сёння мы — зноў пра рэчкі, азёры, ды яшчэ — пра якары ды таямнічыя астравы. Справа ў тым, што капітан першага рангу, падводнік, кавалер ордэна Чырвонай Зоркі і паэт Васіль Руды — родам з Асвеі. Ён, рамантык, падарыў гарпасёлку марскія якары, што ўладкаваны ля мясцовага ДК. Менавіта ягонае імя носіць мясцовая бібліятэка. Але гэта далёка не ўсё, што тычыцца “водных” перспектыў Асвеі. Застануцца час ды месца і для гутаркі пра “сухапутнае” Сенькава, якое лучыць з Асвеяй брэндавасць пэўных з’яў і акалічнасцяў.
За пошук, выхаванне і навацыі
“К” паведамляла ўжо, што ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі падведзены вынікі юбілейнага XXV Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры”. У склад журы ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, абласных выканаўчых камітэтаў, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, абласных бібліятэк, цэнтралізаваных сістэм публічных і дзіцячых устаноў Мінска, Беларускага фонду культуры.
Купала-тур: ад Адэсы да Парыжа
Янку Купалу можна назваць народным дыпламатам, які імкнуўся праз літаратуру наладзіць масты паміж рознымі народамі. Пра гэта і міжнародны праект “Янка Купала ў дыялогу культур” да 135-годдзя з дня нараджэння творцы. З ім супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Песняра пабывалі у шэрагу краін.
“Не трэба баяцца сур’ёзных тэм”
“Дар’я, а дзе ў цябе лецішча?” — пытаюцца мае візаві. “У Крыжоўцы”, — адказваю я. “Цікава, у нашым сцэнарыі галоўны персанаж звязаны з гэтым месцам. Ён здзейсніў там ненаўмыснае забойства”. Вось так распачынаецца маё інтэрв’ю з аўтарамі кінасцэнарыя “Саламонава гара”, твора, які з’яўляецца адным з самых перспектыўных праектаў Беларусі пасля яго адмысловага ўзгадвання на прэстыжнай кінаплатформе ScripTeast.
Belarus Day: дзень за днём у танцавальным марафоне
У Еўропе працягваецца прысвечаная нашаму Дню Незалежнасці шырокамаштабная творчая акцыя Belarus Day, скіраваная на папулярызацыю беларускага нацыянальнага мастацтва. Дзяржаўны ансамбль танца ўжо вярнуўся з паездкі, гастролі ж харэаграфічнага ансамбля “Харошкі” — у самым разгары і завершацца толькі 12 ліпеня.
Пра 33 каровы, вышыванку і графскую рыбалку
Мяняецца час — мяняецца сітуацыя. Яшчэ гадоў дзесяць таму бібліятэчная справа ў рэгіёнах падавалася (і не беспадстаўна!) крыху інертнай. Бібліятэкары з недаверам ставіліся да камп’ютарнай тэхнікі, цвёрда адстойвалі “гонар мундзіра”: з-за бібліятэчнай кафедры — ні паўкроку, маўляў, наша найпершая справа: каталагізацыя ды бібліяграфічнае апісанне. Цяпер “карцінка” зусім іншая: работнікі выйшлі з-за стэлажоў і пайшлі ў народ. Ды так, што ў нечым нават клубнікаў абагналі. Па маім цвёрдым перакананні, на актыўнасць апошніх адмоўна паўплывала скасаванне рэспубліканскіх конкурсаў паміж клубнымі ўстановамі. А іх, гэтых конкурсаў, павінна быць шмат, у тым ліку — і паміж мабільнымі ўстановамі культуры. Пачакаем, мо час зменіцца ў бок больш шчодрага фінансавання рэгіянальнай культуры.
Уявіце сабе паэта!
Напярэдадні 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы спецыяльна для “К” Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў распавёў пра матэрыялы ў сваіх фондах, дзякуючы якім сёння можна ўявіць, што за асобай быў паэт.
Вонкавыя праявы ўнутранага стану
Што б мастак ні маляваў — краявід, нацюрморт, сюжэтную кампазіцыю, ён заўжды робіць аўтапартрэт, бо дэманструе свой унутраны свет, сваю шкалу каштоўнасцей, сваё “люблю” і “ненавіджу”. Гэта відавочна, калі мастак звяртаецца непасрэдна да жанру партрэта. У гэтым можна было пераканацца на рэспубліканскай выставе партрэта “Псіхалогия вобраза” ў Палацы мастацтва.
У Нясвіж дзеля ваўкоў…
Вясною гэтага года ў СМІ з’явілася інфармацыя аб тым, што Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Французскай Рэспубліцы Павел Латушка стаў па сумяшчальніцтве і першым Паслом Беларусі ў Княстве Манака. Падчас афіцыйнай цырымоніі ўручэння даверчых лістоў айчынны дыпламат перадаў князю Манака Альберу ІІ фотаздымак яго папярэдніка Луі ІІ, зроблены больш за 80 гадоў таму. Фон для нас добра знаёмы — гэта ўваход у Нясвіжскі палац! Адпаведна, шчыльныя повязі паміж нашымі дзяржавамі ўсталяваліся далёка не ўчора.
Як да сябе дадому
У чэрвені Нясвіжскі палац наведала ўнучка апошняга ўладальніка замка Леана Уладзіслава Радзівіла — Дзіяна Марыя Роза Караба-Тэтаманці з сям’ёй.
Беларуская выспа ў Сібіры
Нашы святы адзначаюць і ў глыбінцы Сібіры, за тры з гакам тысячы кіламетраў ад Мінска. У адным з папярэдніх нумароў “К” ужо пісала пра фільм “Самаходы”, які пазнаёміў з жыццём беларускай вёскі ў Цюменскай вобласці. На яго прэм’еру завіталі самі героі. Адзінаццаць жыхароў Ермакоў пераадолелі бездараж, павадкі і проста вялікія адлегласці, каб пабываць на малой радзіме — у вёсцы Рагінь Буда-Кашалёўскага раёна. Гэта здарылася ўпершыню не толькі ў іх жыцці, але і некалькіх пакаленняў іхніх продкаў. Такія адведзіны сталі адкрыццём як для гасцей, так і для гаспадароў. Адкрыццём новых цікавых традыцый, а таксама і малавядомай пакуль, але вельмі ўражвальнай старонкі гісторыі нашага народа.
Музейны бліц: топ-ліст таямніц
Імя народнага паэта Беларусi Янкі Купалы ўшанавана ва ўсім свеце. Але ўсё роўна аматараў купалаўскай спадчыны сцежкі рана ці позна прывядуць у Купалаўскі дом — Літаратурны музей Янкі Купалы. Галоўны захавальнік фондаў Надзея Саевіч ды супрацоўнікі аддзела навукова-фондавай работы Валянціна Ціханавецкая, Марына Плаўская і Інга Цераховіч дапамаглі “К” скласці ўмоўны топ-ліст самых цікавых і незвычайных экспанатаў музея.
На ім абрываецца след...
Крыж Ефрасінні на працягу сваёй гісторыі наўпрост ці ўскосна адбіўся на лесё мноства людзей. Сярод іх вернікі і атэісты, святары і дзяржаўныя дзеячы, адмыслоўцы розных сфер культуры і мастацтва, літаратары, навукоўцы, музейшчыкі. Іх зацягнула ў сваё поле Гісторыя — як магніт прыцягвае метал. Адзін з такіх людзей — Уладзімір Венюкоў.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»