Закаханасць

№ 25 (1308) 24.06.2017 - 30.06.2017 г

(раманс)
Музыка і словы Іосіфа Бацечкі

/i/content/pi/cult/644/14307/IMG.jpg

Я нават ценем вашым закаханы

І позірк ваш затоена лаўлю.

Расстанне мне прыносіць толькі раны,

Бо я вас, ненаглядную, люблю.

 

Вы для мяне — чароўная крынічка,

З якой магу я смагу наталіць.

Лясная вы саспелая сунічка,

Лаўлю хвілінкі разам з вамі быць.

Узвеі лёсу — разам з вамі быць.

 

Шукаю вас, бы зорачку на небе,

Прызнанне у каханні вам раблю.

Другога шчасця мне шукаць не трэба,

Я вас, зачараваную, люблю.

 

Убачыць вас — на сэрцы асалода,

Агеньчык закаханасці гарыць.

Вышэйшая у свеце ўзнагарода —

Каханую усчулена любіць,

О, дай мне Бог каханую любіць.