Брэст. 22 чэрвеня

№ 25 (1308) 24.06.2017 - 30.06.2017 г

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці адбыўся традыцыйны ваенна-гістарычны фестываль, удзельнікі якога ўзнавілі падзеі 76-гадовай даўніны.

/i/content/pi/cult/644/14275/22 brest.jpg

Больш за 500 прадстаўнікоў клубаў рэканструкцыі з Беларусі, Латвіі, Літвы, Іспаніі, Кітая, Казахстана, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Чэхіі, Эстоніі, Японіі паказалі гледачам асноўныя эпізоды абароны крэпасці. Па словах начальніка штаба ваенна-гістарычнага клуба “Гарнізон” Алега Грабеннікава, агульны сцэнар застаецца нязменным штогод — імітацыя бою пагранічнай заставы, спробы прарыву з крэпасці, штурм казематаў і гэтак далей. Вобразы кожнага з рэканструктараў — прататыпы рэальных людзей: салдатаў, мірных жыхароў і гэтак далей.

Напярэдадні 22 чэрвеня ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць — герой” таксама адбылася сустрэча абаронцаў цытадэлі з мясцовымі школьнікамі. Разам яны ўсклалі кветкі да Вечнага агню.