Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Красная плошча беларускіх старонак
У Маскве з 3 па 6 чэрвеня адбудзецца кніжны фестываль “Красная плошча”. “К” высветліла, што прадставяць у нацыянальным павільёне Беларусі.
Розгалас у Польшчы
500-годдзю беларускага кнігадрукавання былі прысвечаны ІІІ Дні славянскага пісьменства і культуры, якія прайшлі з 19 па 26 мая 2017 года ў горадзе Бельск-Падляшскі (Польшча).
Вышыванка ў цэнтры
Напрыканцы мая адбылася падзея, якая чарговай цаглінкай лягла ва ўмацаванне культурных кантактаў паміж нашай краінай і Кітаем: у Пекіне пачаў працу Цэнтр культуры Беларусі. У цырымоніі 30 мая прынялі ўдзел міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў, намеснік міністра культуры Кітайскай Народнай Рэспублікі Дзін Вэй, Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Кірыл Руды.
Душа Францыска ў душы нацыі
Сёлетні ўдзел Беларусі ў маскоўскім кніжным фестывалі “Красная плошча” адбываецца ў асаблівы для нашага пісьменства і ўсёй культуры год. Менавіта з яго цэнтральнай падзеі — святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання — мы і пачалі гутарку з міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ліліяй АНАНІЧ.
Гаджаты не змогуць…
Сёлета 100-годдзе адзначае дзяржаўнае прадпрыемства “Выдавецтва “Беларускі Дом друку”. За мінулыя дзесяцігоддзі яно неаднаразова змяняла сваю назву, аднак, не адыходзіла ад галоўнага кірунку: друкарня выпускала вучэбную, метадычную, мастацкую літаратуру, папярова-белавую прадукцыю — усё тое, што чалавеку патрэбна штодня. Пра гісторыю прадпрыемства, пра будучыню паліграфічнай справы і новыя напрамкі дзейнасці вядучай друкарні краіны аглядальніку “К” распавёў генеральны дырэктар установы Раман АЛЕЙНІК. А экскурсію па цэхах для карэспандэнтаў “К” правёў намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці і ідэалагічнай працы Юрый Арыхоўскі.
Кніга ў перакладзе на мастацтва
Бібліятэка ва ўмовах камунікацыйнага выбуху ператвараецца ў шматфункцыянальны культурны і асветніцкі цэнтр з шырокім спектрам разнастайных задач. На мінулым тыдні ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адкрылася, так бы мовіць, комплексная выстава, прысвечаная культавай для некалькіх пакаленняў кнізе Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”. Яна першая ў запланаваным цыкле “Літаратура і мастацтва”.
Быў ці не быў? або Геаграфія першадрукара
Як Полацк прадвызначыў лёс Францыска Скарыны і чаму беларускі першадрукар вырашыў распачаць сваю выдавецкую дзейнасць менавіта ў Празе? Пра шляхі знакамітага асветніка 500 гадоў таму “К” распавёў даследчык яго дзейнасці, культуролаг, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.
Фантазіі паводле...
Мабыць, колькі існуе кніга, столькі ж доўжыцца і спрэчка адносна прынцыпаў яе аздобы. Мастаку кнігі належыць як мага больш дакладна ілюстраваць думкі аўтара, жорстка прытрымлівацца тэксту, альбо ён паўнапраўны сааўтар пісьменніка? А можа, кніга для мастака толькі зыходная кропка для вандроўкі па ўласным уяўным свеце? Тым больш класічную кнігу ў шэрагу выпадкаў падмяняюць маляваныя аповеды-коміксы, якія гартаюць не толькі дзеці, але і дарослыя.
Вачыма Скарыны: прарыў, абшар і… сэлфі
Калі ўяўляеш постаць філосафа-асветніка Францыска Скарыны, памяць узнаўляе гравюру з яго, як сёння сказалі б, “сэлфі”, вязьмо шрыфтоў старабеларускай “Бібліі Рускай” і незабыўныя словы прадмовы да “Кнігі Юдзіф”: “Як ад нараджэння звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае…” Аднойчы іх пачуўшы, ніколі не забудзеш. Але рэжысёр дакументальнай стужкі “Першадрук” Ігар Чышчэня робіць нечаканае і простае ў дачыненні да слыннай постаці беларускага пантэону: ён ператварае яе ў прастору. У прастору еўрапейскай цывілізацыі, дазваляючы ўбачыць справу і думку беларускага гуманіста ў глабальным кантэксце.
“Самаходы” з Сібіры
Аграгарадок Рагінь Буда-Кашалёўскага раёна з 2 па 4 чэрвеня прымае сваіх суродзічаў — нашчадкаў перасяленцаў, якія ў канцы ХІХ стагоддзя з прычыны малазямелля выехалі ў Сібір і заснавалі на тэрыторыі сучаснага Вікулаўскага раёна Цюменскай вобласці Расіі некалькі вёсак — Ермакі, Асінаўка, Ялоўка. За беларусамі ў Сібіры замацавалася назва “самаходы”. Арганізацыі гэтага візіту паспрыяла доктар мастацтвазнаўства, прафесар Вольга ЛАБАЧЭЎСКАЯ, якая вывучала побыт беларусаў Сібіры. Даследчыца распавяла “К” пра здымкі фільма “Самаходы” (2017), іх памяць пра радзіму продкаў і цяперашні стан беларускай культуры ў Сібіры.
Беларус Башылаў
Сёлета спаўняецца 150 гадоў з часу завяршэння Львом Талстым работы над першай рэдакцыяй эпапеі “Вайна і мір”. Аднак мала хто ведае, што самым першым ілюстратарам Талстога быў наш зямляк, беларус Міхаіл Сяргеевіч Башылаў, родам з-пад гарадка Жлобін тагачаснай Магілёўскай губерні.
Авангард для тысячы тысяч
У 1981 годзе на выставе “Масква — Парыж” мне давялося пабачыць кавалачак творчасці тады яшчэ мала вядомага ў СССР мастака Эль (Лазара) Лісіцкага: віцебскія проўны, найцікавыя праекты яхт-клуба на Маскве-рацэ, гіганцкай трыбуны Леніна і рэканструкцыю гэтай трыбуны, выкананай у дрэве ды метале, устаноўкі “Савецкі авіятранспарт” для Міжнароднай выставы ў Парыжы 1934 года і арыгінальныя эскізы кніжнага магазіна, якія рухаюцца.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»