Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Яркія: маладое пакаленне
За 2016 год больш за 2 тысячы чалавек і каля 20 калектываў былі падтрыманыя спецыяльнымі фондамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў адбылася ў сталічным Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Кантакт”.
АРЫГІНАЛЬНЫ КВАРТЭТ
Выстава "Даторы, Шагал, Суцін, Хадасевіч-Лежэ. Энергія, экспрэсія, сімволіка і сны. Погляд на мастацтва Італіі і Беларусі першай паловы ХХ стагоддзя" гэтым днём адкрыецца ў Нацыянальным мастацкім музеі нашай краіны. У яе рамках пакажуць 14 твораў Джэрарда Даторы са збору музея-палаца Палацца дэла Пена ў Перуджы і прыватных збораў, па два творы Марка Шагала і Хаіма Суціна з карпаратыўнай калекцыі "Белгазпрамбанка" і дзве графічныя работы Надзеі Хадасевіч-Лежэ з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея краіны.
Міністр на Ашмяншчыне
У мінулую суботу, 20 мая, у аграгарадку Гальшаны Ашмянскага раёна адбыўся ўжо традыцыйны рэгіянальны фестываль “Гальшанскі замак”, які ў гэтым годзе быў прысвечаны 595-годдзю ўступлення ў шлюб Соф’і Гальшанскай з польскім каралём Ягайлам. У восьмы раз фестываль сабраў шматлікіх гасцей і аматараў рыцарскай эпохі і Сярэднявечча. Адметным сёлета стала і тое, што ў гэты дзень Ашмяншчыну наведаў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў, які выступіў на адкрыцці фестываля “Гальшанскі замак”, а затым сустрэўся з работнікамі культуры раёна (на здымку).
Вектар дзён культуры
У Каралеўстве Камбоджа з 20 па 23 мая прайшлі Дні культуры Беларусі.
Пакуль спяваем…
Для калектываў і кіраўнікоў прафесійных і аматарскіх хораў народнага і акадэмічнага напрамкаў у краіне праходзяць майстар-класы Міхаіла Дрынеўскага, народнага артыста Беларусі, прафесара, мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора Нацыянальнага акадэмічнага народнага хора iмя Генадзя Цітовіча, і Тамары Слабодчыкавай, дацэнта кафедры харавога дырыжыравання вакальна-харавога факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. “К” падабралася да асвятлення падзеі спосабам правераным, даслаўшы карэспандэнта выдання “У тур са сваім журналістам” на чарговы этап у Магілёў... Адбываецца ўсё названае ў рамках агульнарэспубліканскай акцыі “Харавое веча”, накіраванай на папулярызацыю нацыянальнага харавога мастацтва, што нарадзілася ў 2015-м. Сёлета падзея, якую мяркуецца праводзіць раз на два гады, стартавала ў красавіку, а завяршыцца павінна вераснёўскім гала-прадстаўленнем у Мінску. У рамках праекта хор імя Цітовіча ўжо даў шэраг канцэртаў у абласных цэнтрах (плюс Маладзечна), 22 мая ён выступіў у сталіцы, а 31-га яго чакае Гомель.
“Вялікі Рэмбрант”: кіраўніцтва па эксплуатацыі
Мінскае падзейнае поле поўніцца новымі праектамі, якія грамадскасць не паспявае ні паўнавартасна ацаніць, ні дазнацца, а якім жа чынам яны робяцца? Што стаіць за фразай “прывезці Рэмбранта” і як гэта ўплывае на нашу культурную прастору? Раскрыць менеджарскую “кухню” на прыкладзе выставы “Вялікі Рэмбрант”, што адкрылася ў маі ў Нацыянальным мастацкім музеі краіны, для “К” пагадзілася куратар і мастацтвазнаўца Вольга КЛІП.
Акцэнт не на мішуры не ўсе зразумелі
Мы амаль не бачылі Cяргея АНДРЫЯНАВА на экране, але вынік яго працы якраз у тым, што людзі даведаліся пра Беларусь. Зараз жа мы сядзім з ім на беразе Свіслачы і падводзім вынікі падзеі. “Я скончыў вялікі праект “Еўрабачанне” і ведаю, што буду ў гэтым месяцы адпачываць незалежна ад розных прапаноў, каб на новы сезон выйсці з новымі сіламі”, — кажа візаві.
“Уцягнутасць” птушкі
Дырэктар Бярозаўскага раённага дома рамёстваў Наталля КАВАЛЕВІЧ распавяла “К”, як здзяйсняецца ахова нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці “Традыцыя вырабу шчэпавай птушкі-абярэга” і якія праблемы ўзнікаюць у раёне з новым штатным раскладам. Наша гутарка адбылася падчас ІХ Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу рамёстваў “Вясновы букет”, які сёлета праходзіў не ў Лошыцкім парку, як звычайна, а ў самым сэрцы Мінска — ля Ратушы.
Школьная сцэна: прыпавесці і...
У дваццаць першы раз у тэатральнай гасцёўні Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа прайшлі сцэнічныя чытанні “Школьны тэатр” сярод драматычных калектываў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі.
“...Флейта” і “...Гонар”
У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі — прэм’ера за прэм’ерай. Уражанне, быццам вярнуліся “залатыя” 1970 — 1980-я, калі пастаноўчы працэс практычна не спыняўся: ледзь выпускаўся адзін новы спектакль, як на падыходзе быў наступны. Вось і цяпер: роўна праз месяц пасля “Чарадзейнай флейты” Моцарта з’явіўся “Сельскі гонар” Масканьі — творы абсалютна розныя, увасобленыя рознымі пастаноўчымі камандамі.
Што расце на “Полі кветак”?
Цяпер у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі дэманструецца міжнародны выставачны праект “Поле кветак”. Назва паходзіць ад верша Чэслава Мілаша Campo di Fiori, на які яго натхніла мужная ахвярнасць герояў паўстання ў гета ў 1943 годзе.
Санорыка як фестываль
Музычная капэла “Санорус” адзначыла 25-годдзе “звычайна-незвычайным” канцэртам у Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Як калекцыя стала музейнай уласнасцю
Напэўна, не часта судовае рашэнне спрыяе развіццю музейнай справы. Але факт застаецца фактам. Калекцыя ікон і іх літога ўпрыгожання стала ўласнасцю Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава менавіта пасля судовага ўмяшальніцтва. Вердыкт уступіў у сілу 23 мая.
Форт ІV, танцы як раней і “Фанфары сяброў”
Натрапіў на сайт “Музычныя рэкорды” і ў чарговы раз падумаў, што нагода для напісання інфармацыі можа быць не толькі падзейнай, але і факталагічнай. Толькі факт павінен быць адмысловым. Цікава, да прыкладу, у якой нашай школе мастацтваў найбольшая колькасць народных ды ўзорных калектываў? Колькі гадоў самай маладой работніцы культуры? Увогуле, нам не стае Кнігі рэкордаў рэгіянальнай культуры. Каб больш паважаць сябе, каб з’явілася дадатковая матывацыя для стваральнай працы. Словам, чакаю цікавай інфармацыі, толькі — звесткі пра самыя нізкія заробкі не дасылаць!
Палётны стан Станюты
У канцы мінулага года знакамітая гімнастка Меліціна СТАНЮТА — 16-ціразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь — падвяла вынік уласна спартыўнай кар’еры. Але ў 23 гады жыццё толькі пачынаецца! Чым яно напоўнена ў Меліты сёння?
Не стаміцца б ад фестывалю
Фестываль, як і любая творчая справа, — працэс святочны. І для арганізатараў, і для ўдзельнікаў, і для гледачоў. Прынамсі, так павінна быць. Але бывае і адваротнае: пасля фэсту ягоныя “падрыхтоўшчыкі” адчуваюць сябе ці не ў перадінфарктным стане. Сама импрэза пры гэтым пакідае ўражанне шараговага справаздачнага канцэрта. А госці ў чаканні выхаду на сцэну не ведаюць, чым сябе заняць. Дык нашто такое свята?
Адпусці сябе ў Венецыю!
У фатаграфічнай частцы біенале мяне чакала вялікая ўдача — “Парламент” Барыса Міхайлава ў нацыянальным украінскім павільёне. Удача, якую я прадчувала. Але і тое, што немагчыма было прадугледзець — фатаграфія як медыя ў агульным кантэксце Венецыі, — было, безумоўна, цікава.
Факты з “разыначкай” і “разыначкі” без фактаў
Адчувальны ўздым грамадскай цікавасці да беларускай мінуўшчыны спараджае і мноства пытанняў. Адказы пакуль ёсць далёка не на кожнае, і на іх месца часцяком прыходзяць гіпотэзы і дадумкі. Без сумневу, замена аднаго гістарычнага міфа на іншы — гэта далёка не самы лепшы сцэнарый. І таму масавы працэс засваення ўласнай гісторыі павінен мець трывалы факталагічны падмурак. У авангардзе яго стварэння поруч з археолагамі знаходзяцца і гісторыкі-архівісты. Пра спецыфіку гэтай працы і праблемы, якія яе атачаюць, мы гаворым з дзейнымі даследчыкамі.
Як і куды знікаюць творы?
"К" працягвае расповед пра лёс мастацкіх твораў, якія аказаліся страчанымі ў віры гісторыі.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»