Праграма Дзён культуры

№ 19 (1302) 13.05.2017 - 19.05.2017 г

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь правядзе Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Камбоджа з 20 па 23 мая і ў Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам (у гарадах Ханой і Лаокай) з 23 па 28 мая.

Культурная праграма мерапрыемстваў Дзён культуры будзе сфарміравана з выступаў Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі”, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь, салісткі Маладзёжнага тэатра эстрады Вікторыі Алешка, экспанавання выставы Нацыянальнага гістарычнага музея “Беларусь і беларусы”, а таксама выставы мастака Васіля Ясюка ў дзвюх краінах і яго майстар-класаў для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў.

Афіцыйную дэлегацыю ўзначаліць намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Чэрнік. У рамках яго візіту ў Пнампень і Ханой плануецца арганізацыя сустрэч з кіраўніцтвам Міністэрства культуры і вытанчаных мастацтваў Каралеўства Камбоджа і Міністэрства культуры, спорту і турызму Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам, падчас якіх будуць абмеркаваны такія пытанні, як супрацоўніцтва паміж музеямі і бібліятэкамі абедзвюх краін, установамі адукацыі ў сферы культуры, ажыццяўленне абменных гастроляў тэатраў, рэалізацыя іншых сумесных праектаў у галіне культуры і мастацтва.

Дні культуры В’етнама ў Беларусі плануецца правесці ў 2018 годзе.