Сустрэча міністра

№ 19 (1302) 13.05.2017 - 19.05.2017 г

Напярэдадні святкавання Дня Перамогі міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў сустракаўся з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і працы.

/i/content/pi/cult/637/14171/2-1.jpgУ залу пасяджэнняў Міністэрства культуры завіталі палкоўнік у адстаўцы Георгій Лазычэнка і колішні першы намеснік Міністра культуры БССР, былы дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Ульяновіч. Тэм для размоў было багата: нягледзячы на паважны век, удзельнікі баявых дзеянняў актыўна сустракаюцца з моладдзю, дзеляцца ўспамінамі з ахвотнымі пачуць праўдзівыя гісторыі пра 1940-я.

Міністр культуры спытаў, сярод іншага, як госці ставяцца да разваг пра тое, ці трэба людзям, якія змагаліся з карычневай чумой, штогадова ісці ў парадным страі на Дзень Незалежнасці, маўляў, многім удзельнікам той значнай ваеннай кампаніі ўжо за 90… Ветэраны адказалі адназначна: няхай маюцца пытанні па здароўі, яны ўсё роўна імкнуцца ўдзельнічаць у святочнай імпрэзе, каб падзяліцца з новымі пакаленнямі незабыўнай радасцю Перамогі.

Аўтар: Настасся ПАНКРАТАВА
рэдактар аддзела газеты "Культура"