Юбілеі — творчыя

№ 17 (1300) 29.04.2017 - 05.05.2017 г

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускай дзяржаўнай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармоніі з 80-годдзем з дня яе заснавання.

“Дзякуючы намаганням некалькіх пакаленняў артыстаў ваша ўстанова па праву лічыцца вядучай канцэртнай арганізацыяй краіны, — адзначыў Кіраўнік дзяржавы. — Творчая дзейнасць калектываў і выканаўцаў філармоніі садзейнічае фарміраванню культурнай прасторы краіны, пашырэнню і ўмацаванню міжнародных кантактаў”.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што калектыў і ў далейшым будзе ўносіць значны ўклад ва ўзбагачэнне духоўнай скарбніцы народа і эстэтычнае выхаванне маладога пакалення, радаваць сваю аўдыторыю новымі яркімі праектамі.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі з 90-годдзем з дня яго стварэння.

“Дзейнасць вашага калектыву стала важкім укладам у айчынную культуру, устойлівым фундаментам развіцця і папулярызацыі нацыянальнага музычнага мастацтва, — адзначыў Прэзідэнт. — У выкананні аркестра лепшыя ўзоры сусветнай класікі і сучасныя творы беларускіх аўтараў набываюць асаблівае гучанне. Майстэрства вашых музыкантаў вызначаецца высокім прафесіяналізмам, захапляе не адно пакаленне слухачоў як на Радзіме, так і за яе межамі”.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў, каб дзейнасць калектыву ў далейшым была такой жа плённай, прасякнутай творчым пошукам.