Адкрыты конкурс: у фокусе — ігравыя фільмы

№ 16 (1299) 22.04.2017 - 28.04.2017 г

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь запрашае да ўдзелу ў адкрытым конкурсе ў выглядзе працэдуры дзяржаўнай закупкі на аказанне паслуг па вытворчасці ігравых фільмаў 2017 года ў межах сацыяльна-творчага заказу.

Заказчыкам новых работ выступае само Міністэрства, а крыніца фінансавання закупкі — рэспубліканскі бюджэт. Аб’ёмы ж яе наступныя: фільм у ігравой форме па тэме “Сучасная беларуская армія” ў фармаце 1 серыя — 100 хвілін; фільм у ігравой форме па тэме “Сям’я і дзеці Беларусі” ў фармаце 1 серыя — 80 хвілін. Прыкладныя тэрміны ажыццяўлення закупкі: май — чэрвень 2017 года.

Сярод патрабаванняў да вытворцы фільма адзначым наступныя: вытворцам фільма (прадзюсарам) або адным з вытворцаў фільма (прадзюсараў) з’яўляецца юрыдычная асоба Рэспублікі Беларусь, пры гэтым атрымальнікам сродкаў з’яўляецца рэзідэнт Рэспублікі Беларусь; работы і паслугі ў рамках вытворчасці фільма ажыццяўляюцца рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь і на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (за выключэннем выканання работ і аказання паслуг, якія ў Рэспубліцы Беларусь не выконваюцца або не аказваюцца, а таксама выпадкаў, калі вытворчасць фільма ажыццяўляецца сумесна з замежнымі вытворцамі (прадзюсарамі); наяўнасць уласнага кваліфікаванага персаналу і вопыту працы ў галіне кінематаграфіі не менш за 5 гадоў; не менш за 70% складу здымачнай групы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь, за выключэннем выпадкаў, калі вытворчасць фільма ажыццяўляецца сумесна з замежнымі вытворцамі (прадзюсарамі); наяўнасць уласных фінансавых і (або) прыцягнутых кадравых і матэрыяльна-тэхнічных магчымасцяў, неабходных для выканання дамовы на працягу ўсяго перыяду яе дзеяння.

Прапанова на ўдзел у конкурсе падаецца праз яе размяшчэнне на афіцыйным сайце ў тэрміны, названыя ў запрашэнні, у парадку, устаноўленым конкурснымі дакументамі. Прапанова размяшчаецца ў форме электроннага дакумента ў адпаведнасці з патрабаваннямі да конкурсных дакументаў. Тэрмін для падрыхтоўкі і падачы прапаноў — па 17 мая 2017 года ўключна.

Падрабязная інфармацыя, у тым ліку пра матэрыялы, што павінна ўключаць конкурсная прапанова, выкладзена сайце Мінкультуры ў рубрыцы “Конкурсы і мерапрыемствы”. Дадамо, што падача саміх конкурсных прапаноў ажыццяўляецца прэтэндэнтам у форме электроннага дакумента шляхам размяшчэння яго на афіцыйным сайце, а таксама конкурсныя прапановы накіроўваюцца на папяровым носьбіце ў Міністэрства культуры (у 5 экзэмплярах) з пазнакай “на конкурс”. Тэрмін адкрыцця прапаноў — 18 мая 2017 года, тэрмін іх разгляду — да 31 чэрвеня 2017-га. Тэрмін жа дзеяння прапаноў — 60 каляндарных дзён.