Як адзначыў кіраўнік праекта Андрэй Квашэвіч, новая акцыя дасць магчымасць адкрыць у Беларусі імёны юных “зорачак”.
— Праект “Беларусь-тур”, які стартаваў у верасні 2016-га і завершыцца гала-канцэртам у Мінску восенню 2017-га, ставіць за мэту не толькі пазнаёміць беларусаў з творчасцю акардэаніста Ігара Квашэвіча, але і знайсці яркіх юных музыкантаў, — адзначыў выступоўца. — А пасля юныя таленты прымуць удзел у гала-канцэрце і выступяць на адной сцэне з музыкантам.
У кожным горадзе, — а ў праграме тура іх 120 — залаты акардэон Беларусі, акрамя музычнай праграмы, праводзіць дабрачынныя майстар-класы для навучэнцаў музычных школ. Прайшло ўжо больш за 60 канцэртаў у малых гарадах Беларусі, удзельнікамі майстар-класаў у рэгіёнах краіны сталі больш за 4 тысячы дзяцей, педагогаў і бацькоў, звыш 15 тысяч чалавек наведалі выступы.
Фармат гала-канцэрта і пляцоўка для яго правядзення пакуль абмяркоўваюцца.