Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Меморыя Курапатам
Абвешчаны конкурс эскізных праектаў памятнага знака (мемарыяла) “Курапаты”.
ЭПОХА ПОЛАЦКАГА ЧАСУ
28 сакавіка ў канцэртнай зале Сафійскага сабора распачаўся ХХХ Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі, які працягнецца да 27 красавіка. “30 гадоў, — зазначаюць у Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку, — гэта цэлая эпоха, і ўжо не адно пакаленне музыкантаў ды слухачоў вырасла на фестывалі”. Да ўсяго, адметны ў маштабах рэспублікі праект сёлета прысвечаны 1155-годдзю горада над Палатой.
Наконт міфаў пра наша кіно
Тры гадзіны насычанай гутаркі з Вячаславам Нікіфаравым пра міфы беларускага кіно. Менавіта столькі днямі доўжылася інтэрв’ю кінааглядальніка Тараса Тарналіцкага і журналісткі газеты “Культура” Дар’і Амяльковіч з вядомым кінарэжысёрам, намеснікам галоўнага дырэктара па творчых пытаннях Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. Ад асяродку самой студыі ў 1980-я — да абмеркавання стужак сучасных незалежных рэжысёраў ад Турава да Кудзіненка. Акрамя таго, Вячаслаў Аляксандравіч прапанаваў яшчэ адзін міф пра беларускае кіно да шаснаццаці агучаных, які сам жа і разбіў. Карацей, трымайцеся: артыкул — неўзабаве!
За мяжой звыклай прасторы
Днямі ў Палацы Незалежнасці адкрылася выстава. Гэта ініцыятыва Беларускага саюза мастакоў, ухваленая Адміністрацыяй Прэзідэнта. Плануецца іх шэраг, а гонар распачаць справу давераны заслужанаму дзеячу мастацтваў краіны, лаўрэату Дзяржпрэміі, майстру краявіду Валерыю Шкарубе. Для экспазіцыі Валерый адабраў работы, якія, на яго думку, найлепш адлюстроўваюць унікальнасць беларускай прыроды, яе прыгажосць.
Грузіце апельсіны ў бочках!
Гаворка сёння пра майстроў і майстэрства іх аб’ядноўваць дзеля развіцця беларускіх традыцый. Рамесніцкія школы з навучальнымі аўтарскімі праграмамі працуюць (ці пачынаюць працаваць) у Іванаўскім, Любанскім, Быхаўскім, Горацкім раёнах. Такая школка магла б быць і на Глушчыне. Наконт гэтага і паспрабуем паразважаць.
“Нафта” лічбавай прасторы
Творчасць сучаснага музыканта ўсё больш моцна звязваецца з інтэрнэт-прасторай. Вось толькі парадокс: калі пра ахову аўтарскіх правоў на традыцыйных пляцоўках (телеканалы, радыёэфір і гэтак далей) мы чуем шмат, то пра актыўнасць па іх абароне ў сеціве амаль нічога не вядома. Па факце, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці не мае пагадненняў з сусветнымі пляцоўкамі-дыстрыб’ютарамі, адсутнічаюць і лэйблы, якія б былі зацікаўлены абараняць нашых аўтараў на сусветнай арэне. Змяніць патавую, здавалася б, сітуацыю вырашыла кампанія “MediaCube Network”. Яе крэатыўны дырэктар Яўген САЛАНОВІЧ распавёў аглядальніку “К” пра першыя крокі ў галіне распаўсюджвання і легалізацыі беларускай музыкі.
"Бітва..." удалася!
Як сцвярджаюць стваральнікі “Бітвы аркестраў”, аналага гэтаму музычнаму спаборніцкаму шоу ў свеце няма. Свой пачатак яно бярэ з вясны 2015 года, і з таго часу ў розных гарадах Украіны перыядычна на канцэртных пляцоўках сыходзяцца ў творчым баі лепшыя мясцовыя калектывы, замежныя госці. Нядаўна ў якасці ўдзельнікаў праекта ўпершыню апынуліся і айчынныя выканаўцы...
Прыгоды беларускіх бібліятэкараў за акіянам
Дэлегацыя айчынных бібліятэкараў пабывала ў ЗША. Нататкі ад візіту — ад адной з яго ўдзельніц.
Тым і цікавы сучасны тэатр…
27 сакавіка ў Магілёве завяршыўся ХІІ Міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М.@rt.кантакт”. Чым запомнілася цяперашняе свята тэатральнага мастацтва? Якія далягляды адкрыла? Што адметнага прыўнесла ў фестывальны рух і нацыянальную культуру?
Вакол Якуба Коласа і пакалення рэальнага ўспрымання
Зінаіда КАМАРОЎСКАЯ прысвяціла амаль усё сваё прафесійнае жыццё ў сферы культуры народнаму Песняру. Гэта сапраўдны працоўны подзвіг: 30 гадоў яна дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.
Вектар — слушны
Калі, маючы пэўны досвед, азіраешся назад, высвятляецца, што ты быў сведкам і ўдзельнікам падзей, па сутнасці, гістарычных. У 1970-х я быў звычайным студэнтам мастацка-прамысловага факультэта нашага Тэатральна-мастацкага інстытута. Але сярод аднакурснікаў былі тыя, чый талент выклікаў захапленне тады, чыім творчым і кар’ерным дасягненням я радуюся сёння. І вучыўся я на кафедры графічнага дызайну (называлася гэта напачатку “наглядная агітацыя, прамграфіка, арганізацыя выстаў і рэкламы”), якая святкуе 40-годдзе.
"Перакладаючы" Караткевіча
Прэм’ера спектакля “Сіняя-сіняя” Магілёўскага абласнога тэатра лялек стала адной з кульмінацый ХІІ Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму “M.@rt.кантакт”. Можна прадказаць спектаклю такую ж захопленую рэакцыю і на іншых фестывалях.
Пра “АзBookФэст“, ажурны абрус і выратавальнікаў
27 сакавіка прэмія імя сцэнографа Івана Ушакова за лепшае мастацкае афармленне спектакля “Прыгоды Кая і Герды“ (Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр) была ўручана Любові Сідзельнікавай. Пра гэта нам паведаміла вядучы навуковы супрацоўнік Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Ганна Грыбко.
Суперніца Венеры з Фларэнцыі
Сярод найбольшых рарытэтаў Гомельскага палацава-паркавага ансамбля — статуя багіні Міру, паўтораная ў бронзе з беламармуровага арыгіналу італьянскага мастака эпохі класіцызму Антоніа Кановы ягоным вучнем Васілём Дэмут-Маліноўскім. Яна з’явілася ў нашым горадзе 190 гадоў таму як надмагільны помнік графу Мікалаю Пятровічу Румянцаву, тагачаснаму ўладальніку Гомельскай сядзібы. А з’яўленню скульптуры ў музейнай экспазіцыі палаца Румянцавых і Паскевічаў папярэднічала цікавая і змястоўная гісторыя.
Віртуознасць і катарсіс
Яе радзіма — Малдова. Бацькі вядомай актрысы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Анжалікі Баркоўскай (на той час у яе было іншае прозвішча) ніякага дачынення да мастацтва не мелі: мама — акушэр-гінеколаг, тата — хірург…. Саму ж Ліку з дзяцінства займалі кнігі, якія і скіравалі яе ў бок тэатра.
“Аддам роднаму гораду ўсё…”
Мастацкая спадчына Абрама Рабкіна перададзена яго роднаму Бабруйску.
Яшчэ раз без эскізаў
Увесну 2015-га адна з “Рэдакцый плюс…” адбылася ў майстэрні народнага мастака Беларусі Мая ДАНЦЫГА. Мы гутарылі пра радасць творчасці, нацыянальную школу, пра планку ў арт-працэсе. Тады ж пераканаліся: вось пра такіх Асоб і гавораць “чалавек-эпоха”, аўтар эталонных твораў, наш нацыянальны брэнд. Згадаем некалькі выказванняў Мая Вольфавіча з той сустрэчы, адлюстраванне якой на старонках “К” атрымала назву “Данцыг без эскізаў”...
Самы просты спосаб зрабіць мову брэндам?
Размова пойдзе не пра тэхніку перакладкі, распаўсюджаную ў анімацыі, а пра пераклад стужак на беларускую мову. Падставай стала тое, што ў сталічным кінатэатры “Масква” адбылася прэм’ера ірландскага мульціка “Таямніца Келза”, які загучаў па-беларуску. Частка гледачоў прыйшла па запрашальніках, але зала была аншлагавай. Віват! Ды ёсць пра што задумацца.
Парабалічны компас лёсу
“К” працягвае публікацыю пра выбітнага беларускага скульптара Сяргея Селіханава, якога ўвесь свет ведае па знакамітай скульптуры “Нескаронага чалавека” ў Хатынскім мемарыяле. У гэтым нумары газеты распавядаецца пра селіханаўскіх сяброў і настаўнікаў па Віцебскім мастацкім вучылішчы.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»