Святлоў адзначыў, што Міністэрства культуры праводзіць прыём грамадзян рэгулярна, а штотыднёва па суботах ладзіцца прамая тэлефонная лінія, куды грамадзяне таксама маюць магчымасць звярнуцца. Аналіз зваротаў паказвае, што галоўным чынам прадстаўнікоў грамадскасці апошнім часам цікавіць тэма гісторыка-культурнай спадчыны. У прыватнасці, з пачаткам сістэмнага выканання адпаведнага ўказа Кіраўніка дзяржавы аб 5-працэнтным адлічэнні ад прыбытку сродкаў устаноў культуры, размешчаных у будынках, якія ўяўляюць гісторыка-культурную каштоўнасць, выпадкаў зваротаў з месцаў стала больш.
Сярод пытанняў ёсць таксама звязаныя з працаўладкаваннем, па аптымізацыі ўстаноў культуры. А таксама тыя, якія можна назваць творчай ініцыятывай.
Святлана Кастко, настаўнік у мінскай мастацкай школе № 1 са стажам больш за 9 гадоў узняла пытанне аб удзеле вучняў ў выставах. Барыс Святлоў прапанаваў падрыхтаваць выставу ўласных работ Святланы з работамі яе вучняў, прычым суправадзіць праграмай. Такая экспазіцыя ўпішацца ў фармат галерэі “Універсітэт культуры“ ў цэнтры сталіцы і дазволіць прыцягнуць увагу грамадскасці да тэмы дзіцячай творчасці і яе падтрымкі, лічыць міністр.
Мінчанін Уладзімір Шэін звярнуўся з прапановай аб стварэнні ў Беларусі рэспубліканскага таварыства краязнаўцаў, каб зрабіць больш узгодненай работу па тэме краязнаўства, якую традыцыйна ў рэгіёнах вядуць у школах.