Івана Міско з 85-годдзем

№ 8 (1291) 25.02.2017 - 02.03.2017 г

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Івана Міско з 85-годдзем, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага Лідара.

“Значным укладам у захаванне і развіццё айчыннага выяўленчага мастацтва, папулярызацыю яго лепшых традыцый і дасягненняў стала Ваша плённая творчасць”, — гаворыцца ў віншаванні. Прэзідэнт адзначыў, што Іван Міско стварыў цэлую галерэю партрэтаў нашых вядомых сучаснікаў, а тэма космасу — адна з галоўных у яго работах.

“Шчырай павагі і ўдзячнасці заслугоўваюць Вашы талент, прафесіяналізм і грамадзянская адказнасць”, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.