Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Парыж — Гайнаўка
16 лютага ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Францыі адбылася літаратурная вечарына-выстава “Завуся я толькі Янка Купала” ў рамках святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, 135-годдзя Янкі Купалы і да Міжнароднага Дня роднай мовы.
Рарытэты Радзівілаў
15 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава твораў з прыватнай калекцыі фінансіста, мецэната Мацея Мікалая Радзівіла (Варшава) “Радзівілы: лёс краіны і роду”, у якой прадстаўлены жывапісныя і графічныя партрэты, мініяцюры, мастацкая тканіна, медалі.
Медаль як у “Песняроў” знайшлі праз 44 гады
У сераду сталічны Музей Уладзіміра Мулявіна Белдзяржфілармоніі папоўніўся новым экспанатам.
Колас — з новымі гісторыямі
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа — адзін з узорных “каланізатараў” сваёй тэрыторыі і фондаў. Летась супрацоўнікі ўстановы прадэманстравалі публіцы неардынарную экспазіцыю, што змясцілася ў гаражах народнага паэта Беларусі, юбіляра гэтага года. Дзякуючы архівам, успамінам Міхася Канстанцінавіча, сына Коласа, і самім работнікам музея праз “аўтамабільную” выставу атрымалася паказаць напружаную атмасферу эпохі і прыватную гісторыю Якуба Коласа на яе фоне. Ды, канешне, машыны, якімі карыстаўся літаратар на працягу жыцця.
Віртуальны музей кляштара
Горад Бяроза Брэсцкай вобласці ў гэтым годзе рыхтуецца адзначыць свой 540-гадовы юбілей. У старажытнасці гэта была вёсачка, сваё ж развіццё як мястэчка атрымала дзякуючы будаўніцтву кляштара ордэна картэзіянцаў. Яго будаўніцтва вялося з 1648 па 1689 гады, і да нашых дзён захаваліся фрагменты старажытных пабудоў. У 2014 годзе дзякуючы намаганням кіраўніцтва райвыканкама была праведзена рэканструкцыя ўязной брамы манастыра, цяпер яе выгляд упрыгожвае герб горада.
У нататніку Лукарэлі
Адным з гасцей міжнароднага сімпозіума “Пісьменнік і час”, што прайшоў у рамках XXIV Мінскай міжнароднай ярмаркі-кірмашу, стаў знакаміты італьянскі пісьменнік, тэлесцэнарыст, выкладчык Карла ЛУКАРЭЛІ. Ён вядомы ў сваёй краіне як аўтар твораў у жанры трылеру. “К” паспела задаць Лукарэлі некалькі пытанняў.
Мішка Тэдзі з Веткі
У рамках XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу і пры падтрымцы Пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў прайшоў майстар-клас аўтара трох даведнікаў па Беларусі на англійскай мове, адваката, вандроўніка Найджала Робертса. Ён распавёў студэнтам пра цяжкасці, з якімі сутыкнуўся пры напісанні даведніка, а таксама падзяліўся сваімі ўражаннямі ад нашай краіны і яе жыхароў.
Прыгоды беларускіх бібліятэкараў за акіянам
Загадчык навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Марына Пшыбытка ў складзе дэлегацыі айчынных бібліятэкараў пабывала ў ЗША. Замежная вандроўка, якая доўжылася з 18 студзеня па 8 лютага, ініцыявана амерыканскім дыппрадстаўніцтвам у нашай краіне ў рамках Праграмы міжнародных візітаў Дзярждэпартамента ЗША “Амерыканскія бібліятэкі”.
На падлозе пад дырыжорскім пультам
Калі ён дырыжыруе, то партытуру выкананага твора з пульта скідвае проста на падлогу, — пэўна, каб не замінала, такая ўжо ў яго звычка. 9 — 11 лютага ў Мінску, традыцыйна, у 28 раз, у клубе імя Дзяржынскага, праходзіў джазавы фестываль. У першы і ў трэці дзень на сцэне зіхацеў Заслужаны калектыў “Нацыянальны Акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” (“АБ”) пад кіраўніцтвам яго стваральніка і нязменнага на працягу вось ужо 30 гадоў дырыжора — народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга. У абодва дні пасля канцэртаў пад пультам аказваўся вялікі стос нотаў. Пацікавімся: што гэтым разам, у 2017-м, аказалася — на падлозе пад дырыжорскім пультам.
Пра “Скарбніцу Падняпроўя”, ДК на колах і нішчымны пірог
22 лютага на Магілёўшчыне стартуе абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Скарбніца Падняпроўя”. Асноўная мэта праекта, які будзе рэалізоўвацца да кастрычніка, — выяўленне, аднаўленне ды захаванне лакальных народных традыцый. У сераду на “Скарбніцу…”збяруцца творчыя калектывы Бялыніцкага, Бабруйскага, Быхаўскага, Глускага і Горацкага раёнаў. Так, дырэктар Быхаўскай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Ганна Захарава распавяла рэдакцыі, што ў фестывальны Магілёў ад раёна скіроўваецца больш за дзясятак аўтэнтычных калектываў, якія будуць прэзентаваць абрадавыя песні ды танцы краю.
“Маем найбольшае самі”
Пасля запісу гэтага інтэрв’ю знакамітага нашага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алеся РАЗАНАВА (давялося пачуць у кулуарах XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адразу два аднолькава пашанотныя вызначэнні яго (і для нашай літаратуры тое таксама гонар): класік і гуру) ён сказаў у адказ на маю рэпліку, маўляў, з вамі за чвэрць гадзіны можна запісаць інтэрв’ю на паласу: “Пакіньце толькі самае істотнае”. Істотным мне падаўся амаль увесь дыктафонны запіс. Нагодай жа для гутаркі стала кніга перастварэнняў Алеся Разанава прадмоў Францыска Скарыны да надрукаваных ім кніг “Бібліі” “Маем найбольшае самі”. Урэшце, гутаркі магло б і не адбыцца, каб не… Але пра тое напрыканцы.
Тэлепантэон можа быць недабудаваны…
На тэлеканале “АНТ” адбылася прэм’ера цыкла “100 імёнаў Беларусі”. Гэты праект настолькі вытлумачальны і чаканы ў нашым эфіры, што выпадае хіба здзіўляцца, чаму яго ніхто не зрабіў дасюль. Балазе, пра такі эфектыўны спосаб папулярызацыі знакавых постацяў мінуўшчыны гаварылася настолькі часта, што думка, здавалася б, ужо сама сабою павінна была матэрыялізавацца. Тым не менш, само сабою нічога не здараецца. Пра задуму тэлепантэона нацыянальных герояў і пакручастыя шляхі яе рэалізацыі мы гаворым з генеральным прадзюсарам праекта Уладзімірам БОКУНАМ.
Пасяджэнне ў выступленнях
Працяг публікацыі матэрыялаў выніковай калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “Аб выніках правядзення Года культуры ў 2016 годзе і задачах развіцця сферы культуры Беларусі ў 2017 годзе”.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»