— У адрозненне ад казачнай умоўнасці “Рэактыўнага парасяці”, на гэты раз працую з “нашым часам”. Сёння гатовы чарнавы мультыплікат з галоўным героем — звычайным хлопчыкам Пецем, які любіць бавіць час за камп’ютэрам і ў гульнях з сабачкам Шарыкам. У іх адносіны ўмешваюцца іншапланецяне, што памылкова прымаюць скуголенне Шарыка за сігнал бедства. Высветліўшы ўсё, яны не могуць пакінуць хлопчыка па банальнай прычыне: Шарык пракусіў іх касмічны карабель. Галоўны “шкоднік” Шарык, каб выправіць сітуацыю, бярэцца адрамантаваць зоркалёт...
— Дзе ж у гэтым сюжэце знойдзецца месца Плюсу і Мінусу, згаданым у назве?— Адразу папярэджваю: у канчатковым варыянце яны, хутчэй за ўсё, знікнуць. Плюсам і Мінусам спачатку назвалі іншапланецян, але ў працэсе мы некалькі разоў змянялі іх імёны, і зараз смешныя жоўтыя чалавечкі завуцца Анімонісам і Кацеонікам. Адной з прычын гэтага — ахвота журналістаў і крытыкаў на розныя галасы “скланяць” назву, вышукваючы гэтыя самыя “плюсы” і “мінусы”. Жарты жартамі, але...
— У цітрах вы пазначаны як рэжысёр, аўтар сцэнарыя і мастак-пастаноўшчык. А хто яшчэ працуе з вамі над фільмам?— Каманда падабралася надзвычай удалая. Персанажаў прыдумаў і намаляваў Валерый Казлоў, а пасяліў у своеасаблівы свет Яўген Надтачэй. Аўтар музыкі — лідэр гурта “Apple Tea” Ігар Сацэвіч, які ўжо прынёс праслухаць некалькі тэм, і магу сказаць, што ў яго вельмі ўдала атрымліваецца. Пакуль што мы запісалі так званую “рыбу” для агучкі: Пеця загаварыў голасам Таццяны Ражаўскай, а іншапланецяне — галасамі Аляксандра Кашперава і Веры Кавалеравай. З гэтымі акцёрамі я не аднойчы плённа працаваў на іншых стужках, таму цалкам давяраю іх таленту і вопыту.
— Зараз у сусветнай анімацыі шырока практыкуюцца здымкі анімацыйных серыялаў. Ці з’явіцца ў вашай новай карціны працяг?— Мы яшчэ не вырашылі гэтага канчаткова. Тут узнікае мноства нюансаў, звязаных найперш з перабудовай студыі. Увогуле, з “вытворчых” пазіцый я разглядаю гэты фільм як эксперыментальны, бо пакуль што на “Беларусьфільме” адну 12-хвілінную серыю робяць дзесяць — адзінаццаць месяцаў. Адпаведна, пяць серыйпатрабуюць пяць гадоў працы! Але рабіць такі працяглы час адно і тое ж не толькі складана для псіхікі, але ж і не прадуктыўна з пункта гледжання далейшага “прасоўвання” канчатковага прадукту: сёння неабходна пастаянна падтрымліваць інтарэс да яго, інакш за год гледачы папросту забудуцца на тое, што варта чакаць наступнай серыі. Таму я імкнуся знайсці шляхі для максімальнага скарачэння вытворчага працэсу. І гэтаму неабходна вучыцца.
— Пакуль не, хаця і на курсах, якія распачаліся толькі вясной, мы ўжо паспелі шмат зрабіць. Да супрацоўніцтва запрасілі практычна ўсіх прафесійных аніматараў Мінска. Эксперымент наш заключаецца ў тым, што адначасова з працай ідзе непасрэднае навучанне людзей, якія мелі мала стасункаў з маляванымі фільмамі ці не працавалі з імі ўвогуле. Напрыклад, Яўген Надтачэй — вельмі таленавіты аніматар, яму толькі крыху не хапае практыкі, бо да гэтага ён працаваў у аўтарскім кіно. Яшчэ ў некалькіх нашых мультыплікатараў пад час работы выявіўся іх крыху “сыраваты” ўзровень. Але ж я палічыў неабходным прадоўжыць з імі працу, каб менавіта на практыцы яны крыху павучыліся і былі гатовы працаваць нават з маштабнымі работамі. Дарэчы, калі працэс гэты наладзіцца, мы зможам прыцягваць да працы і тых жа слухачоў курсаў. Для сябе я паставіў задачу: сабраць як мага болей прафесіяналаў, з якімі мы ў будучым зможам паспяхова рабіць вялікія серыялы за дастаткова кароткі час.
— Змены адбіваюцца толькі на колькасці людзей, а ці змяняецца што-небудзь і ў тэхніцы?— Так. У кожнай серыі “Рэактыўнага парасяці” мы рабілі прыкладна па 140 — 160 сцэн. Для “Плюса і Мінуса” знята 248 сцэн. Лічба змянілася, бо сцэны сталі карацейшымі, што значна палягчае тэхналагічныя працэсы іх апрацоўкі. Але і тут, у пагоні за “спрашчэннем” самога працэсу стварэння, галоўнае — не перастарацца: каб персанажы не сталі “гаворачымі галовамі”. Неабходна пільна сачыць за тым, каб прастата выявы сумяшчалася з драматургічнымі нюансамі, каб было і сюжэтнае напружанне, і пэўная “гульня”...
Кадр з чарнавога варыянта анімацыйнага фільма “Плюс і Мінус”. |
— Я ж не адзін працую на “Беларусьфільме”! Натуральна, што мушу ўлічваць і працу іншых рэжысёраў, і інтарэсы самой студыі. Да таго ж, калі гаварыць непасрэдна пра серыялы, яшчэ адзін наш рэжысёр — Ігар Волчак збіраецца працягваць буйны анімацыйны цыкл пра Несцерку. Натуральна, што праект гэты сканцэнтруе асноўныя студыйныя сілы. Толькі пасля яго рэалізацыі мы зможам больш канкрэтна абмалёўваць і перспектывы стварэння серыяла па маім фільме. Зрэшты, у маіх планах — адна вельмі цікавая беларуская казка, якую я зусім нядаўна знайшоў, можна сказаць, выпадкова. Але назву пакуль не скажу — “ваенная” тайна.
Гутарыла Настасся ПАНКРАТАВА