Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Творчая сустрэча
24 студзеня ў галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася творчая сустрэча з лаўрэатамі Прэзідэнцкай прэміі “За духоўнае адраджэнне”: Раісай Раманеня, кіраўніком студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Беларускі сувенір” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна, членам саюза народных майстроў і калектывам Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 10 імя Яўгена Глебава, які прадстаўлялі дырэктар установы заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Тамара Куніцкая і шматлікія выхаванцы школы.
Рэканструкцыя арната
31 студзеня Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прадставіць шырокай публіцы новы артэфакт — арнат, які датуецца канцом XVIII — пачаткам ХІХ стагоддзяў. Ён незвычайны адразу па некалькіх прычынах.
Турысты галасуюць… нагамі
Беларусь самым бліжэйшым часам стане яшчэ больш адкрытай для іншаземцаў. Згодна з Указам Прэзідэнта Беларусі ад 9 студзеня бягучага года № 8 “Аб усталяванні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян”, на тэрыторыі краіны змогуць знаходзіцца без віз тыя замежнікі, якія прыехалі да нас праз пункт пропуску “Нацыянальны аэрапорт Мінск” на тэрмін не большы за пяць сутак. Такім ільготным становішчам могуць скарыстацца грамадзяне 80 краін. Дакумент, да слова, уступіць у дзеянне літаральна праз некалькі тыдняў. Але што з таго займеюць установы сферы культуры і ці гатовы яны да прыёму замежных гасцей?
Стварыць падзею? Бліноў з такiх!
Яго можна без перабольшвання назваць гонарам нацыі, здабыткам рэспублікі, выбітным дзеячам беларускай культуры. Задаткі вялікага таленту ў ім выявіліся з самага дзяцінства і далей ён іх паступова развіваў — працай, стараннасцю, самааддачай, рухаючыся па прафесійнай лесвіцы ад поспеху да поспеху, пакараючы адну канцэртную пляцоўку за другой. Атрымаў вышэйшую музычную адукацыю ў Беларусі, амаль дзесяць гадоў пражыў у ЗША, стаўшы доктарам музычных мастацтваў, і вярнуўся дадому ў 2011 годзе. А мог бы застацца за акіянам ці ў Германіі, дзе за адзін выступ яму плацяць столькі, колькі ён зарабляе тут за восем месяцаў. Мог бы, каб не любоў да краіны, у якой з’явіўся на свет, да людзей, якія, як ён шчыра мяркуе, маюць патрэбу ў яго мастацтве, у класічнай музыцы наогул. А яшчэ ён змагар за здаровы лад жыцця — бегае паўмарафоны ды купаецца ў палонцы! З Юрыем БЛІНОВЫМ — віртуозным піяністам з сусветным імем, кампазітарам, педагогам — мы і выправіліся да яго на радзіму...
25 год сяброўства і супольнай працы
Наведвальнікі Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці звычайна акрамя асноўнай экспазіцыі могуць пабачыць тую ці іншую спецыялізаваную выставу, прысвечаную нашай сацыяльнай і культурнай рэчаіснасці, актуаліям знешняй і ўнутранай палітыкі Беларускай дзяржавы. Вось і зараз у музеі праходзіць выстава, прымеркаваная да 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных зносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай, пачатак якім быў пакладзены 20 снежня 1992 года.
“Каралева…” на скрыжаванні трох “дуэляў”
Нацыянальны Цэнтр сучасных мастацтваў, нядаўна адкрыўшы камерную тэатральную сцэну, пачаў актыўна насычаць яе спектаклямі. Актывізаваліся і рэжысёры: пляцоўка! Пачаліся нават гастрольныя паказы: у студзені сюды завіталі масквічы, а літаральна праз дзень Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа прывёз “Каралеву прыгажосці з Лінэна”. Прычым ініцыятарам паездкі стала малады рэжысёр Ірына Цішкевіч, якую горача падтрымалі непасрэдныя ўдзельнікі спектакля.
Вельмі знаёмая казка
Да калядных і навагодніх святаў коласаўцы падрыхтавалі тэатральны падарунак для маленькіх віцебскіх гледачоў. Рэжысёр-пастаноўшчык Міхась Краснабаеў паставіў музычную казку “Прыгоды Дзюймовачкі” па п’есе расійскага драматурга Паўла Ісайкіна. Гэта знакамітая гісторыя, напісаная вялікім дацкім пісьменнікам Хансам Крысціянам Андэрсенам, усім знаёмая з дзяцінства.
Іліятрапіён для Мулявіна
У Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музыкальнай культуры працуе цікавая выстава твораў Валянціны Маркавец-Бартлавай і Леаніда Бартлава, прысвечаная светлай памяці выдатнага Песняра зямлі беларускай Уладзіміра Мулявіна. Яна называецца “Іліятрапіён”, што ў перакладзе з лацінскага значыць “Сланечнік”. Менавіта гэты старажытны тэрмін — як сувымярэнне зямной чалавечай волі з воляй Божай — і стаў галоўным канцэптам экспазіцыі.
Пра “Свінню ў рэпу”, “Спакусу” і бліскучую перамогу
Працягвае здзіўляць Мастоўская раённая дзіцячая бібліятэка. Другакласнікам гімназіі № 1 і сярэдняй школы № 5 тут падаравалі 24 студзеня “Мультфеерверк”. Прагляд фільмаў паводле казак быў арганізаваны ў выглядзе літаратурнай “вандроўкі”. Ад станцыі да станцыі чытачы дабіраліся на аўтамабілі, самалёце і карабліку. А ў перапынках паміж гульнямі і конкурсамі дзяцей весялілі мультфільмы. Пасля нядаўняй пірацкай вечарынкі, пра якую мы пісалі ў мінулым аглядзе пошты, — “Мультфеерверк” — чарговы паўнацэнны квэст.
Даследаваўся Случаск…
Аднаму са старажытных гарадоў Беларусі, Слуцку, летась споўнілася 900 гадоў. Першы ўспамін пра яго ў летапісе адносіцца да 1116 года і звязаны з драматычнымі для гэтага паселішча падзеямі: “В лето 6624 (1116) поиде Володимир (Манамах, князь кіеўскі), на Глеба (князя менскага). Глеб бо бяше воевал Дреговичи и Случеск пожег и не каяшеться о сем, ни покоряшеться”.
Хуліган і Скарына: цяпер з “...Буслом”
Моладзі ўласціва ўсімі праўдамі і няпраўдамі рвацца ў сталіцу, бо, па меркаванні многіх, толькі тут ёсць магчымасць пабудаваць яскравую кар’еру. Творцы тут — не выключэнне. Мой суразмоўца акцёр Іван ТРУС сваім прыкладам даводзіць, што галоўнай меркай поспеху з’яўляецца ўсё ж талент, а не месца пражывання. Пасля дзевяці гадоў прафесійнай дзейнасці ў сталіцы ён з’ехаў у Магілёў. Яшчэ не завяршыўся яго другі сезон у Абласным драматычным тэатры, а Іван ужо шчыльна заняты ў рэпертуары і з’яўляецца ўладальнікам Нацыянальнай тэатральнай прэміі-2016 у намінацыі “Лепшая мужчынская роля ў спектаклі тэатра драмы”.
Свой “дамок” і тэрыторыя любові
Народная артыстка Беларусі, лаўрэат прэміі Прэзідэнта краіны “За духоўнае адраджэнне” 26 студзеня святкавала юбілей. У гэты вечар яна зноўку выйшла перад сваімі шматлікімі прыхільнікамі (а ў Віцебску, ды і далёка за межамі абласнога цэнтра іх — колькасць незлічоная) падчас творчага вечара “Сцэна — тэрыторыя любові” на падмостках Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, каб зноў парадаваць сваёй чароўнай усмешкай, прыгадаць разам з гледачамі старонкі свайго жыцця і, вядома ж, незабыўныя вобразы. Усяго іх створана на коласаўскай сцэне (дзе служыць актрыса на працягу 47 гадоў) больш за шэсць дзясяткаў. А былі ж і ролі ў кіно (Ганна Карпілава з “Плача перапёлкі”, Аленка з фільма “Другая восень”, Дачка з “Зацюканага апостала”). Напярэдадні падзеі мы сустрэліся з вядомай беларускай артысткай.
Нi дня без твора
На творчы лёс Фаму Варанецкаму, напэўна, грэх скардзіцца: акцёрскі шлях яго, нягледзячы на звілістасць, быў яркім, паспяховым ды прыкметным. І доўгім, як працяжная, запамінальная песня з куплетамі ды прыпевамі, як музыка, што ніколі не надакучыць. Таму мы і вырашылі прадставіць вам менавіта гэтага дзеяча тэатральнага мастацтва ў працяг шэрагу музыкантаў-мастакоў, пра каго распавядалі ў дадзенай рубрыцы раней. Прадставіць як жывапісца, у карцінах якога — спакой і прымірэнне, сум мудрага чалавека ды цікавасць да такога рознага жыцця. Веру, што ў 2018 годзе краіна адзначыць не проста 80-гадовы юбілей артыста, а здзівіцца ды парадуецца яго работам на персанальнай выставе...
Даўлатаў, “свой у дошку”
Сёння “К” завяршае публікацыю эсе Барыса Крэпака пра яго сустрэчы з Сяргеем Даўлатавым.
Крымінальны Шышкін
Жнівень 2013 года. Расія. Уладзімірская вобласць. Горад Вязнікі. Гісторыка-мастацкі музей, які праз два гады адзначыць 100 гадоў з дня заснавання. Музей, хаця і лічыцца правінцыйным, вельмі добры. Акрамя ўсяго іншага, мае выдатны збор рускага жывапісу (з дарэвалюцыйнай калекцыі мясцовага прамыслоўца і мецэната Сяргея Сянькова).
Кароткае дыханне ў вялікім заплыве
Уладальнікам Гран-пры Міжнароднага кінафестывалю мабільнага кіно “velcom Smartfilm” стаў беларускі рэжысёр Кірыл Нонг і яго футурыстычная драма “Работнік месяца”. У дзясятку лепшых (з 273 работ з 48 краін, дасланых на конкурс) таксама ўвайшлі яшчэ тры стужкі нашых суайчыннікаў — “Умзарозум” Антона Байдзёнка, “Памятаць” Кацярыны Нікановіч і “137 гадзін” Дзмітрыя Сахарука. Нядрэнны вынік для беларускай кінематаграфіі, які яшчэ раз нагадвае пра маладое пакаленне аўтараў. Тым не менш, сам фармат фестывалю кажа не толькі пра “беларускі трэнд”, а хутчэй пра тое, што мабільнае кіно — паўнавартасная з’ява.
Варыянтнасць існавання
“Мы раз’яднаныя” — гэты выраз лейтматывам гучаў падчас працяглай гаворкі ў рамках “круглага стала” на тэму “Нацыянальная тэатральная прэмія: вопыт і перспектывы развіцця”. Па адчуванні мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Валерыя Анісенкі, каб абмеркаваць набалелае і вынайсці шляхі выйсця з праблем, тэатральная грамада сустракалася ледзь не за савецкім часам. Мо таму дыскусія праходзіла эмацыйна і раз-пораз адыходзіла ад асноўнай тэмы да больш шырокіх пытанняў тэатральнага жыцця. Прадстаўнічы сход знайшоў згоду ў адным: сітуацыя з прэміяй у сённяшнім яе выглядзе заходзіць у тупік, таму неабходна яшчэ неаднаразова дэталёва абмеркаваць пункты палажэння аб яе правядзенні. Балазе да пачатку наступнага рэспубліканскага конкурсу час трывае.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»