Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Купала, Беларусь, свет
За шэраг праектаў, скіраваных на патрыятычнае выхаванне грамадзян, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі была ўдастоена прэміі “За духоўнае адраджэнне”. У гэты пералік уваходзяць розныя акцыі Федэрацыі, але самым слынным з праектаў стала рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу “Курган Славы”.
На мове сэрца
Найпрыгожы дзясяты студзеньскі вечар у Палацы Рэспублікі быў асвечаны не толькі мірыядамі зіхатлівай ілюмінацыі, але і ўрачыста-радасным настроем тых нашых суграмадзян, каму Кіраўнік дзяржавы ўручаў прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва. Звяртаючыся да прысутных, Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, падкрэсліў, што ў нашы дні беларусы “на перакрыжаванні дарог, культур і гістарычных лёсаў адстойваюць суверэнітэт роднай краіны... А якой ёй быць праз паўсотні гадоў, у многім залежыць ад тых, хто сёння ў гэтафй зале, ад усіх, хто завецца творцам. Бо сіла мастацтва ў тым, што яно можа гаварыць не толькі на мове розуму, але і на мове сэрца”…
Мёд з дзьмухаўцоў
Тут вельмі важна сказаць вось пра што. Гродзеншчына лідзіруе ў краіне па падпісцы на "К". І гэты факт — зусім не выпадковы. Начальнік галоўнага ўпраўлення ІРКСМ аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі не аднойчы казаў са старонак нашай газеты пра тое, што кожны аддзел ІРКСМ павінен працаваць у тандэме з "К", каб і сваё годным чынам прэзентаваць, каб і ў суседскім добра арыентавацца. Інакш кажучы, вопыт павінен абагульняцца і працаваць на карысць усёй краіны, а не толькі аднаго рэгіёна. Цалкам згодныя, бо такі метад узаемадзеяння і прынята называць беларускай талакой. Але ці ва ўсіх абласцях думаюць так, як на Гродзеншчыне? Таму і не стамляемся даводзіць: "К" — сацыяльная, так бы мовіць, платформа для творчага стасункавання рэгіёнаў. Сёння cвой творчы вопыт прэзентуюць работнікі культуры Воранаўскага раёна.
“Салон нас не цікавіць”
Полацкая мастацкая галерэя можа пахваліцца не толькі фрэскамі са Спаса-Ефрасіннеўскай царквы, якія дзякуючы ўнікальнай рэстаўрацыйнай методыцы, па сутнасці, пераўтварыліся з манументальнага жывапісу ў станковы, і не толькі цудоўнай калекцыяй абразоў. Адзін з яе паверхаў займае грунтоўная экспазіцыя паваеннага беларускага мастацтва. Прычым важнасць тут уяўляюць нават не столькі імёны і ўласна творы, колькі памкненні сфармуляваць цэласны кантэкст гэтага, здавалася б, нядаўняга перыяду. Фарміраваннем калекцыі, якое вядзецца цягам ужо больш як трыццаці гадоў, займаецца сёння загадчыца галерэі Ларыса ЛЫСЕНКА.
Нацыянальнае страчана? або Спроба ўніверсальнасці
За 25 гадоў незалежнасці постсавецкіх дзяржаў многія з іх акадэмічных тэатраў балета згубілі адзін аднаго з полю зроку. Спачатку было не да наладжвання творчых сувязяў, пасля новыя межы і эканоміка даліся ў знакі нясмелым спробам гастрольных абменаў. Цяпер прыйшлі да таго, што калектывам з адзінай харэаграфічнай платформай усё ж неабходна знаходзіць кропкі судакранання.
Акрамя карагодаў пад ёлачкай…
Святочныя ранішнікі ў тэатрах, пры ўсіх закліках “сеяць разумнае, добрае, вечнае”, дапамагаюць творчым калектывам выканаць ускладзеныя на іх планы, матулям-бабулям-татулям-дзядулям — пераканацца ў вернасці сваім бацькоўскім абавязкам, а дзецям — хаця б раз на год пабываць на спектаклі. Што ж прапанавалі нам сёлета сталічныя пляцоўкі? Якія найбольш перспектыўныя (а можа, і негатыўныя) тэндэнцыі з’явіліся?
“Арт-сезон” у Віцебску
Адкрыццё “Арт-сезона” ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва ўзняло дыскусійныя пытанні фарміравання выставачнай прасторы, адносін паміж прадстаўнікамі рэалістычнага і абстрактнага мастацтва, а таксама свабоды і абавязку мастака.
Аўдыя & Відэа-34
Снежаньскія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Мастацтва”, музычны крытык Зміцер ПАДБЯРЭЗСКІ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Пра “7 Я”, шчодры і Дзеда Мароза-дырыжора
Папяровая кніжка не саступае электроннай. У сённяшнім мінскім вагоне метро, прынамсі, у той яго частцы, што была бачна мне, колькасць “лічбавых” чытачоў не перавышала колькасць чытачоў “аналагавых”. Але ніяк не адмаўляю таго, што гадоў праз дзесяць раённы чытач прыйдзе да бібліятэкара з электронным носьбітам і папросіць: “Запампуйце, калі ласка, усяго Мележа” і дадасць: ”І на карцінкі не забудзьцеся!” А пакуль кніжкі без карцінак, кшталту “новых” “Каласоў пад сярпом тваім” патрабуюць экстрэмальнай рэкламы ў жанры “ню”. І апошняя заўвага: напрыканцы мінулага года ў метро Санкт-Пецярбурга з’явіўся “літаратурны” вагон. Адпаведны вагон у мінскім метро распачаў сваю дзейнасць ці не на год раней. Можам, калі хочам.
Майстэрства акцэнтаў
Графік Дзімы СКУ аказаўся даволі “шчыльным” для доўгай размовы, нам давялося шукаць “фортку” паміж яго замовамі. Але запатрабаванасць Дзімы апраўданая: яго афішы мы і сапраўды бачым ці не штодня, не ўяўляючы, што гэта таксама творы, што маюць пэўнага аўтара.
Даўлатаў, “свой у дошку”
У мінулым нумары “К” распавядалася пра тое, якія містычныя кропкі судакранання мелі два геніяльныя творцы, — Сяргей Даўлатаў і Уладзімір Мулявін, 76-ты дзень нараджэння якога мы адзначылі 12 студзеня.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»