Праваслаўным хрысціянам Беларусі

№ 1 (1284) 07.01.2017 - 13.01.2017 г

Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Ражджаством Хрыстовым.

Гэта светлае свята дорыць нам радасць, напаўняе сэрца любоўю да блізкіх, імкненнем зрабіць свет лепш. Яно ўвасабляе традыцыі праваслаўя і служыць сімвалам надзеі і яднання людзей у імя сцвярджэння міласэрнасці, чалавекалюбства і дабра.
У наш няпросты час менавіта гэтыя каштоўнасці з’яўляюцца асновай мірнага, стваральнага жыцця, неабходнага для дабрабыту і росквіту краіны.

Хай святочны настрой калядных дзён стане невычэрпнай крыніцай духоўных сіл для працы, творчасці і зносінаў з блізкімі. Будзем імкнуцца да згоды і ўзаемаразумення, шукаць тое, што аб’ядноўвае нас, і разам працаваць на карысць роднай Беларусі.

Жадаю вам моцнага здароўя, аптымізму і выканання запаветных жаданняў.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

7 студзеня 2017 года