Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Ахвотных шмат, але аднаго жадання мала...
У лістападзе-снежні ва ўсіх абласцях Беларусі і ў сталіцы прайшлі рэгіянальныя адборачныя туры да ХV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу “Віцебск-2017” і XXVI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2017” фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”. Па выніках першага этапу было адабрана 70 выканаўцаў, якія прэтэндуюць на ўдзел у конкурсах.
Свой брэнд — у кожнага СДК
Так, свой яркі брэнд-мерапрыемства павінен быць літаральна ў кожнага сельскага дома культуры Гродзеншчыны. Менавіта такую задачу на 2017-ы паставіў перад работнікамі культуры намеcнік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч. Нас не магла не зацікавіць такая маштабнасць творчых новаўвядзенняў. Таму і выправіліся ў край велічных касцёлаў і трансгранічных праектаў.
Таямніца званоў — па палічках
Традыцыя званарства на беларускіх землях мае багатую гісторыю і сведчыць не толькі пра набожнасць нашых продкаў ды сучаснікаў, але і пра культурныя адметнасці.
У кантэксце галоўнай каштоўнасці
Напрыканцы мінулага года ў рэдакцыі “Культуры” адбылася сустрэча з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — прадстаўнікамі камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Ігарам Марзалюком, Аленай Анісім і Ірынай Дарафеевай. Фармат сустрэчы аб’яднаў дзве папулярныя рубрыкі “Рэдакцыя плюс…” і “Гарачая лінія”. У выніку ў размове паўдзельнічалі не толькі журналісты “К”, але і чытачы. Сустрэча была прысвечана падсумаванню вынікаў “Года культуры” ў Рэспубліцы Беларусь, заканадаўству ў сферы культуры, актуальным пытанням развіцця айчыннай культуры і яе эфектыўнасці.
Каляды, ды на оперны манер
Пераднавагодні настрой у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі апошнім часам вызначаецца дзвюма значнымі падзеямі, якія знаходзяцца ў непахісным адзінстве.
Мінск 28/30
30 мастакоў з 28 краін прадставілі свае творы на выставе “Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока” ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Як паведамляла ўжо “К”, ідэя выставы належыць дыпламату Паўлу Латушку і мастаку Віктару Альшэўскаму, якія мелі мэтай такім чынам нагадаць, што Беларусь не толькі цэнтр Еўропы, але і найважнейшае культурнае скрыжаванне Еўразіі, цывілізацыйны мост, на якім сустракаюцца Усход і Захад. Да таго ж выстава бачылася арганізатарам як завяршальны акорд Года культуры ў Беларусі. Акорд з міжнародным водгуллем.
Пра “Book-фіта-бар”, перазагрузку Новага года і юбілей “Казак жыцця”
Выстава батлеек, навагодніх, калядных цацак і сувеніраў працуе ў выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Пра гэта паведаміў вядучы метадыст названай установы Андрэй Струнчанка. Экспанаты, сабраныя з розных раёнаў Віцебшчыны, выраблены ў традыцыйных і сучасных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У дэкарацыях выставы свае творчыя набыткі прадэманстраваў народны аматарскі тэатр “У пошуку” Лёзненскага раённага цэнтра культуры.
Захапляльная гісторыя “Амура”
Перад намі шэра-жоўтая з разводамі скульптура з алебастру. На квадратным пастаменце — фігура дзіцяці з крыламі, што апусцілася на адно калена. Пад другой нагой — ніжні фрагмент якара. З левага пляча спускаецца антычнае адзенне. Крыху схіленая да правага пляча галава ўпрыгожана фераньеркай — ніткай жэмчугу з невялікім медальёнам у сярэдзіне. На правай руце сядзіць птушка. Часткі крылаў і хваста птушкі страчаны, таксама як і частка якара. І, відаць, з даўніх часоў. З задняга боку скульптуры дзіцяці ёсць адтуліна і бачны жалезны стрыжань. Скульптура выканана ў рэалістычнай манеры. Яе асаблівасць у тым, што яна не прызначалася для кругавога агляду. Але ці толькі ў гэтым?
Ажывала дрэва ў Дзятлаве…
У сваёй кнізе “З беластоцкай зямлі” я ўпершыню прыгадаў беларускага мастака, рэзчыка па дрэве, грамадска-культурнага дзеяча Уладзіміра Мацюка (1902 — 1989). Гэта была толькі невялікая згадка пра таленавітага беларуса з Беластока. Але пошукі працягваліся…
Даўлатаў, “свой у дошку”
Гэты ахматаўскі радок я вырашыў узяць у якасці падзагалоўка маіх успамінаў пра тое, якім быў у юнацтве Сяргей Данатавіч Даўлатаў у час маіх з ім сустрэч у кароткі ленінградскі студэнцкі перыяд пачатку 1960-х, калі да яго пісьменніцкай кар’еры было яшчэ вельмі і вельмі далёка.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»