Са светлымі святамі

№ 52-53 (1282-1283) 24.12.2016 - 06.01.2016 г

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — члены Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы сардэчна віншуюць работнікаў культуры, дзеячаў мастацтва, рэдакцыйны калектыў і чытачоў газеты “Культура” са светлымі святамі — Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам!

Год культуры, які адыходзіць у гісторыю, для грамадзян нашай краіны быў багатым і шчодрым на культурныя падзеі, а для работнікаў культуры і дзеячаў мастацтва — адказным і напружаным. Мы глыбока ўдзячны вам за высакародныя намаганні, прафесіяналізм, майстэрства, добрасумленную працу дзеля развіцця духоўнага, інтэлектуальнага і культурнага патэнцыялу грамадства.

Няхай жа новы год прынясе вам шчаслівыя перамены, поспех у справах і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Хай спраўдзяцца вашы ідэі і задумы, а сілы, веды і ўдача дапамогуць у дасягненні намечаных мэт.

Моцнага вам здароўя, шчасця і дабрабыту.

Старшыня камісіі Ігар МАРЗАЛЮК