Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Культурны цэнтр: акно ў Кітай
21 снежня ў адным з самых сучасных будынкаў сталіцы па адрасе вуліца Клары Цэткін, 51а адкрыўся Кітайскі культурны цэнтр у Мінску.
Нашы дзеці
Выступаючы на навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей у час акцыі “Нашы дзеці” ў Палацы Рэспублікі, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што мы жывём на цудоўнай, шчодрай зямлі і нам ёсць чым ганарыцца. “У нас вялікая і слаўная гісторыя, багатая культура, прыгожая прырода. Але самае галоўнае — гэта шчырыя і працавітыя людзі, — сказаў ён. — Многія пакаленні беларусаў абжывалі нашу зямлю, бераглі яе і абаранялі. Яны будавалі фабрыкі і заводы, на якіх працуюць вашы бацькі. Яны глядзелі ў будучыню. І нам з вамі трэба як мага далей зірнуць у будучыню нашай Беларусі. Менавіта ад вас будзе залежаць, як будзе выглядаць наша зямля і якой стане краіна праз 20, 30 або 50 гадоў”.
Наша спадчына на ВДНГ
У снежні 2016 года завяршылася рэстаўрацыя скульптурнай кампазіцыі “Працаўнікі Беларусі” павільёна “Рэспубліка Беларусь”, што месціцца на тэрыторыі Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве.
Ёсць мільённы!
У 15 гадзін 21 снежня 2016 года ў касу Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны па ўваходны білет звярнуўся звычайны наведвальнік, але касір Людміла Шкурская ўрачыста абвесціла, што ён — мільённы!
З надыходам Новага 2017-га года і Нараджэннем Хрыстовым!
Калектыў рэдакцыйна-выдавецкай установы “Культура і мастацтва” шчыра віншуе нашых падпісчыкаў і чытачоў з надыходам Новага 2017-га года і Нараджэннем Хрыстовым!
“…Рампа” ёсць, артыстаў хапае: дзе ж маладыя рэжысёры?
У Беразіно прайшоў юбілейны Х Абласны фестываль народных тэатраў “Бярэзінская рампа”. Атмасфера свята, гасціннасць гаспадароў, безліч намінацый і прызоў, цудоўная арганізацыя, шыкоўная “трыумфальная арка” ў выглядзе адметнага тэатралізаванага адкрыцця і бліскучага гасцявога спектакля закрыцця — усё гэта памножылася на праблемы развіцця аматарскіх калектываў. Што ж маем у выніку — а галоўнае, на перспектыву?
Сысці з абцасаў, каб агучыць цішыню
Беларускія падмосткі даволі часта адорваюць гледача прывабным жаночым целам. Спакусліва аголенымі часткамі цела ўпрыгожваюць мізансцэны, пышнымі дэкальтэ аздабляюць афішы, прыгажунямі ў паўпразрыстых строях рамантызуюць гарачыя гісторыі кахання. Аднак ад мастацтва новага стагоддзя чакаюць не толькі пікантнай карцінкі. Ці атрымаецца ў айчыннага тэатра сысці ад клішэ і ўзняцца на наступную прыступку разумення сексуальнасці, калі цела ўспрымаецца не дадаткам, а адным з узроўняў пазнання чалавечай сутнасці?
Пра пяць гадоў і адзін скандал
У пераднавагодняй мітусні неяк зусім забыўся цікавы юбілей. Пяць гадоў таму будынак па мінскім адрасе Някрасава, 3 змяніў шыльду і адчыніў дзверы для ўсіх ахвотных. Так распачаў сваю публічную гісторыю Цэнтр сучасных мастацтваў. Далей былі самыя розныя пертурбацыі: змена кіраўніцтва, потым — рэарганізацыя і наданне статуса нацыянальнага, урэшце, паступовы рамонт… Але самае галоўнае — іншае. Сёння ўжо нікому не трэба тлумачыць, дзе гэты цэнтр знаходзіцца. Ён — сапраўды адбыўся.
Калі квітнее кактус
Я вельмі кепскі кветкавод. Але ўсе падваконні ў маёй кватэры застаўлены вазонамі з самымі рознымі раслінамі. Я забываюся іх паліваць, часта лаюся, асабліва на кактусы, а яны ўпарта цягнуцца ўверх, і раз-пораз так мудрагеліста квітнеюць, што я мімаволі пачынаю разважаць пра нелагічнасць любові ды кахання… Культура нашых раёнаў і вёсак нагадвае мне кактус, які можна не паліваць, не аддзячваць пяшчотным словам, бо перыядычнасць яго квітнення ўсё роўна будзе залежаць ад нейкіх іншых, не надта зразумелых нам абставін.
Каб выбіцца ў поп-зоркi...
У Гродне спевака Аляксандра ПАТЛІСА чакала творчая сустрэча з яго прыхільнікамі. Але першым пунктам знаходжання выканаўцы ў родным горадзе значыўся традыцыйны для герояў гэтай рубрыкі паход па ўстановах культуры. Кампанію ў візіце яму склалі чатырохгадовы сын Леон ды я. А цяпер яшчэ і вы...
Навошта нам каворкінг?
22 снежня ў Навуковай бібліятэцы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта адкрылі першы бібліятэчны каворкінг “КБ-16” у Мінску.
“Песняры” без эківокаў
Мы палічылі слушным у год 75-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна завяршыць рубрыку “Рэдакцыя плюс…” у адыходзячым 2016-м сустрэчай з музыкантамі Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”. Калектыў не адмовіў нам у гэтым парываннi ды прыняў журналістаў “К” у сваёй студыі, дзе рэпецiраваў новыя песні, а чаканых гасцей з надыходзячымі зiмовымi святамi павіншаваў бессмяротным хітом “Каляда” (дарэчы, 12 студзеня — у дзень нараджэння Мулявiна — гурт дасць прысвечаны яму сольны канцэрт у вялікай зале Белдзяржфілармоніі). Расчуленыя такім прыёмам, журналісты “К” усё ж адказалі на праяўленую ўвагу пытаннямі не толькі ветлівымі, але і падступнымі, як часам падавалася. У цэлым жа гутарка выйшла канструктыўная, у чым і прапануем вам пераканацца...
Аўдыя & Відэа-33
Лістападаўскія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць кампазітар, прадзюсар Леанід ШЫРЫН (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Яна — гэта…
У Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, што ў Бабруйску, паставілі спектакль “Гэта ўсё яна” паводле аднайменнай п’есы маладога беларускага драматурга Андрэя Іванова. Два месяцы таму тая ж п’еса была ўвасоблена ў сталіцы — у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Спектаклі атрымаліся прынцыпова рознымі.
Ад Скарыны да Фаўста
Конкурс “Францыск Скарына і сучаснасць” па стварэнні твораў для драматычнага тэатра, пераможцы якога былі вызначаны ў кастрычніку, атрымаў першы практычны вынік. 11 лістапада ў Магілёўскім драматычным тэатры адбылася прэм’ера спектакля “Скарына” паводле твора Мікалая Рудкоўскага “Доктар вольных навук”, уганараванага ў намінацыі “Сучасная п’еса”. Праўда, у графе аўтарства да прозвішча драматурга дадалося імя галоўнага рэжысёра тэатра Саўлюса Варнаса, які не проста зрабіў сваю сцэнічную рэдакцыю, а дадаў новыя фрагменты тэксту.
Беларускі народны каляндар-2017
Народны каляндар — гэта сістэма сталых ці рухомых святаў, прысвяткаў, абрадаў, гульняў, звычаяў, што замацаваны ў побыце і фальклоры. Уяўляе з сябе пераважна спалучэнне язычніцкай і хрысціянскай культуры. Гэта — фальклорны каляндар: ён складзены на аснове хранонімаў, якія зафіксаваны ў вуснай народнай творчасці беларусаў, і ўключае традыцыйныя арыенціры на сельскагаспадарчыя работы і адпачынкі ў гадавым, сезонным, месячным і іншых цыклах-рытмах. Сістэматызаваны беларускі народны каляндар у складзе з велікодна-валачобнымі песнямі, якія ў строгай храналагічнай паслядоўнасці апісваюць традыцыйныя прысвяткі і святы, у тым ліку тыя, што закансерваваліся ў непараўнальных паэтычных узорах як Навагоддзі / Навалецці, з’яўляецца нашым шэдэўрам і фенаменальнай з’явай сусветнай нематэрыяльнай культуры.
Музей, які стварыў Пех
Заснавальнік Ваўкавыскага ваенна-гістарычнага музея, археолаг, калекцыянер і мастак Георгій Пех (1897 — 1969) сёння амаль забыты і нідзе не прыгадваецца. Яго постаць застаецца не самай вядомай да гэтага часу не толькі на Ваўкавышчыне, але і ў Беларусі наогул нават сярод тых, хто займаецца гісторыяй, краязнаўствам, археалогіяй. Даследчыкі ведаюць, што быў такі Пех, але ягоны лёс, творчасць і пошукі ніхто ніколі грунтоўна не даследаваў. А гэта быў таленавіты, адукаваны, апантаны сваёй справай чалавек. Ён шмат зрабіў для беларускай археалогіі. Прымаў удзел у археалагічных раскопках Ваўкавыска, Мінска, Слоніма, Турыйска, падрабязна іх апісаўшы, у тым ліку і ў друку. Гэта чалавек, які любіў і даследаваў свой край, які ва ўсіх анкетах і біяграфіях, дзе б ні жыў, заўсёды пісаў, што ён — беларус.
Рыцар дызайну
У кастрычніку 1955 года ў заходнегерманскім горадзе Ульме ішла цырымонія ўрачыстага адкрыцця новай вучэбнай установы — вучылішча мастацкага канструявання, якое потым стане вядомым на ўвесь свет як Ульмская школа дызайну. На цырымоніі прысутнічалі ганаровыя госці: Вальтар Гропіус — заснавальнік і першы дырэктар знакамітай дызайнерскай школы Баўхаўз , а таксама 92-гадовы Генры ван дэ Вельдэ — у свой час лідар нямецкага мадэрну, стваральнік веймарскай школы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, папярэдніцы Баўхаўза. Ды ўсё сведчыла: новая школа за ўзор узяла акурат апошні, першую школу дызайну сучаснага тыпу, яго ідэі і педагагічную сістэму. Менавіта Баўхаўз упершыню стаў рыхтаваць мастакоў, якія маглі б працаваць з масавай прамысловай формай. Гэта дызайнерская школа мела вялікі ўплыў на развіццё еўрапейскай, а потым і сусветнай мастацкай культуры перадваеннага часу, аднак, у 1933 годзе была закрытая нацыстамі. Адрадзіць традыцыі даваеннага Баўхаўза — такую мэту паставіў стваральнік Ульмскай школы, дызайнер Макс Біл, які і ўзначаліў яе. Сярод яго прыхільнікаў былі амаль усе, каго Біл запрасіў у школу ў якасці выкладчыкаў. Аднак…
Ігар
Мастак і літаратар Адам Глобус працягвае дзяліцца на старонках "К" сваімі "Словамі..." пра мастакоў. Ужо апублікаваныя эсэ пра Міколу Селешчука, Андрэя Радзівонава, Руслана Вашкевіча. Сёння — тэкст з тэкстаў пра Ігара Цішына.
Іншы погляд на Агінскага-3
Я вельмі рад, што мая кніга “1813” выклікала жывое абмеркаванне на старонках газеты “Культура” (№№ 49 — 50). Асабіста я бачу, што непрыняцце кнігі “1813” выклікана ў большасці выпадкаў неразуменнем сутнасці літаратурнага жанру, у якім напісана аповесць. У гэтым тэксце пастараюся патлумачыць мастацкія асаблівасці твора і раскажу, чаму менавіта Міхал Клеафас Агінскі стаў яго галоўным героем.
Клічаўскія тайны
Дзякуючы паланісту Алегу Палянскаму мне ў рукі трапілі вытрымкі з рамана Фларыяна Чарнышэвіча “Надберазінцы”. Твор напісаны па-польску, малавядомы ў Беларусі, ні на беларускую, ні на рускую мовы не перакладаўся. Аднак дзеянне рамана пачынаецца ў Бабруйскім павеце (частка, што цяпер уваходзіць у склад Клічаўскага раёна) 1910-х гадоў. Тэкст уражвае дакладнасцю апісанняў, рэгіянальнымі беларускімі слоўцамі ў польскай транскрыпцыі. Аўтабіяграфічны раман, напісаны па дзіцячых і юнацкіх успамінах аўтара, з’яўляецца каштоўнай крыніцай па этнаграфіі і гісторыі сённяшняга Клічаўскага раёна. Прапаную вытрымкі з “Надберазінцаў” ва ўласным перакладзе з польскага выдання 2014 года.
Ратаванне скарбаў
Намаганнямі беларускіх навукоўцаў падчас спецыяльных экспедыцый 1990-х гадоў удалося сабраць і захаваць шматлікія помнікі этнаграфіі, узоры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва забруджанага пасля чарнобыльскай катастрофы рэгіёна. Усё гэта аформілася ў адмысловы фонд пры аддзеле старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сёлета з "К" сваімі ўспамінамі пра экспедыцыі ў тыя мясціны падзяліўся адзін з іх кіраўнікоў Міхаіл Філістовіч (у "К" № 18). Цяпер жа, напрыканцы года, калі мы прыгадвалі 30-годдзе чарнобыльскай бяды, яшчэ адзін багаты на факты матэрыял. Засяродзімся ў ім менавіта на згадках пра самі экспедыцыі.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»