І нашы перамогі!

№ 20 (838) 17.05.2008 - 23.05.2008 г

Сёлета ўпершыню за гісторыю Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі “Залатая Ліцера”, апроч галоўнай узнагароды, уручаліся дыпломы лаўрэатаў тым, хто трапіў у тройку лепшых.

 /i/content/pi/cult/161/1372/Dyplom.jpg
Газета “Культура” стала лаўрэатам адразу ў дзвюх намінацыях: “Лепшая галіновая газета” і “Лепшы творчы праект года рэспубліканскіх друкаваных СМІ” — за наш рэпарцёрскі марафон “Культасветработа: ракурс адказнасці”.

Урачыстая цырымонія ўручэння лаўрэацкіх дыпломаў, якія вы бачыце, была праведзена супрацоўнікамі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь 8 мая ў актавай зале Дома прэсы.