Фаліянт рэкордаў, або “Дзіўныя” з галавы да пят
Ці ведаеце вы, што ў беларускай вёсцы Пархімаўка 73-гадовая ўдава Ганна Іванаўна Матысік трымае трохрогую казу, якая дае гаючае малако? Або пра тое, што ў нашых лясах знічтажае насякомых-шкоднікаў жоўтагаловы каралёк вагой ад трох да пяці грамаў, якога называюць “паўночным калібры”? Тады, мусіць, чулі пра знакамітага падпалкоўніка міліцыі сілача Вячаслава Харанеку, які ўстанавіў 127 сусветных і нацыянальных рэкордаў?..
Калі не давялося дазнацца пра гэта раней, тады ахвотна знаёмім з выданнем-скарбонкай, дзе фіксуюцца незвычайныя факты і дасягненні нашых суайчыннікаў, — Кнігай рэкордаў Расіі, краін СНД і Балтыі “Дзіва”. Сёлета свет пабачыць шостае выданне своеасаблівага аналага знакамітай Кнігі рэкордаў Гінеса, у якім беларусы зусім не сціпла абяцаюць паказаць, што таксама “не лыкам шыты”.