Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Культурная сталіца: Маладзечна — Бабруйск
Завяршэнне Года культуры і цырымонію перадач ы статусу “Культурная сталіца Беларусі” гораду Бабруйску адзначалі ў пятніцу ў Маладзечне — сёлетнім ганаровым носьбіце гэтага звання.
Сёння — дзень нашага кіно
Выбар кадраў для першай паласы дэманструе разнастайнасць беларускага кіно 2016 года. “Марк Шагал. Пачатак” — анімацыя Алены Пяткевіч, якая сталася самай уганараванай у беларускай анімацыі сёлета. Фільм Дзмітрыя Махамеда “Ты сюды больш не вернешся” адзначаны Гільдыяй беларускіх кінакрытыкаў на “Лістападзе-2016” і стаў адкрыццём гэтага года ў дакументальным кіно. І апошняя сёлетняя ігравая прэм’ера — фантастычны дэтэктыў “Розум” незалежнага аўтара Яўгена Куранчаніна, які выклікаў шквал супярэчлівых водгукаў. Кіно ад захаплення — да непрыяцця. Тым не менш, дзякуючы намаганням творцаў, нам ёсць за чым сачыць і каму раздаваць ацэнкі.
60 гадоў Нацыянальнага гістарычнага
15 снежня споўнілася 60 гадоў з дня заснавання Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
Сустрэча з дэпутатамі
У рэдакцыі "К" адбылася сустрэчы журналістаў з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — членамі Камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Ігарам Марзалюком (старшыня камісіі), Аленай Анісім і Ірынай Дарафеевай, падчас якой адбылася размова па актуальных тэндэнцыях развіцця беларускай культуры. Неўзабаве выйдзе вялікі матэрыял, які змесціць як уласна палілог за "круглым сталом", так і адказы на пытанні чытачоў, што былі атрыманы напярэдадні сустрэчы.
З’езд прайшоў. Што далей?
Мабыць, XXII з’езд Беларускага саюза мастакоў, які 14 снежня прайшоў у Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў, за ўсю гісторыю мінулых з’ездаў быў самым вялікім у колькасных адносінах дэлегатаў, якія прынялі ўдзел у яго рабоце: 437 мастакоў (не лічачы 80 чалавек, якія адсутнічалі па ўважлівых прычынах) — ад 1022 сяброў БСМ! У рабоце з’езду прынялі ўдзел міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў і першы намеснік міністра Ірына Дрыга. У іхніх выступленнях закраналіся важныя праблемы і ўласна беларускага нацыянальнага мастацтва ў прасторы краіны ды замежжа, і арганізацыйна-творчыя ўзаемаадносіны Міністэрства і Беларускага саюза мастакоў. Старшынёй БСМ на новы тэрмін быў зноў абраны Рыгор Сітніца.
Як і ўдзел у “Еўрабачанні”… або Штурмуючы бастыёны UNESCO
Патлумачыць, чым абумоўлена няспынная грамадская ўвага да тэмы ўключэння беларускіх аб’ектаў у спісы UNESCO, адначасова і складана і проста. З аднаго боку, асаблівых інфармацыйных нагодаў для гэтай увагі як быццам няма: айчынны сегмент Спісу сусветнай спадчыны не папаўняецца новымі пазіцыямі ўжо больш за дзесяць гадоў. З другога боку… надта нам хочацца атрымаць яшчэ адно дакументальнае пацвярджэнне неместачковай вартасці сваіх набыткаў. На мінулым тыдні ў Мінску прайшло ажно два мерапрыемствы, звязаныя з гэтай тэмай: “круглы стол” у прэс-цэнтры Беларускага тэлеграфнага агенцтва і чарговы міжнародны семінар, прысвечаны сацыялістычнай архітэктуры, арганізаваны фондам “Культурная спадчына і сучаснасць”. Ці зрушаць яны сітуацыю з мёртвай кропкі? Гэта залежыць ад цэлага шэрагу фактараў.
Мы шукалі не сваё
Напрыканцы года прынята падводзіць вынікі ў розных сферах. Менавіта падобныя вынікі па найбольш папулярных запытах беларусаў прывялі нядаўна папулярныя пошукавыя сістэмы.
Праект для краіны
Завяршаю работу, звязаную з паэтамі, яўрэямі па нацыянальнасці, якія пісалі на беларускай мове, і якіх перакладалі на беларускую. Яна рабілася доўга і яшчэ працягвае даводзіцца да розуму. Спадзяюся, у нашай культурнай прасторы яна прагучыць у наступным годзе.
Кіно як працэс
Гэты год для беларускага кіно выдаўся замацаваннем пазіцый беларускага незалежнага кінематографа. Завяршэнне рэканструкцыі Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” пакуль наперадзе. А сярод гучных прэм’ер ігравога кіно — стужкі маладых кінематаграфістаў. Чым запомніцца 2016-ы? Дзень беларускага кіно стаў выдатнай нагодай перагледзець мінулыя падзеі і зафіксаваць галоўныя трэнды года, якія відавочна перагукаюцца з праблемамі нашага кіно.
Заўзятары зямлі слуцкіх паясоў
У Слуцку, з кім бы мы ні сустракаліся (выпадкова і не) — усе глядзелi шоу “Голас” і перажывалi за земляка. Візаві адмысловымі былі прадстаўнікі ўстаноў культуры гэтага горада, а “спадарожнымі” — людзі, таксама заспетыя намі ў іх, якія шчыра выказвалі свае “рэспекты” з “уважухамi” Яну Маерсу, артысту-вакалісту Маладзёжнага тэатра эстрады, вядомаму як сольны выканаўца і па працы ў ансамблях “Верасы” ды “Misters”.
Сабраць этна за 200 гадоў: ці рэальна?
15 снежня завяршыўся чарговы конкурс сацыяльных праектаў “Social Weekend”. Сутнасць яго ў тым, што беларускі бізнес падтрымае праекты-пераможцы. Так, праект Студэнцкага этнаграфічнага таварыства “Этнаўсё — база даных па этнаграфіі Беларусі” выйшаў у фінал і атрымаў фінансаванне. Пра стварэнне базы гутарым з менеджарам праекта, сябрам рады таварыства Яўгенам БАРЫШНІКАВЫМ.
З паўночнымі рысамі
У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі ІІІ Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў, які сабраў 120 удзельнікаў з 16-ці краін, плаўна “перайшоў” у VII Мінскі міжнародны Калядны оперны форум. Але сёлета склалася ўражанне, што форум пачаўся даўно! Толькі ён не “спрасаваны” ў звыклы штодзённы графік, а “размеркаваны”, расцягнуты на некалькі тыдняў. Такое адчуванне ўзнікла не толькі з-за ўдзелу сусветна вядомых салістаў Калудзі Калудава і Ганны Дзітры (Балгарыя) у оперы “Паяцы” 8 снежня: усё ж падобныя запрашэнні практыкуюцца ў тэатры здаўна. Яшчэ больш спрыяў фестывальнай атмасферы нядаўні прыезд Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Саха (Якутыя) — не толькі з гала-канцэртам, але і са спектаклем “Князь Ігар”. Што ж да конкурсу, дык масток да яго перакінулі яго ранейшыя пераможцы — Надзея Паўлава (Расія) і Міхаіл Малафій (Украіна), запрошаныя саліраваць у нядаўняй “Травіяце”. Што ні кажыце, а “ўверцюра” да конкурсу і форуму атрымалася моцная!
Што адбылося з культурай і з кім яна сябруе?
Цім Уільямс — эксперт з 20-гадовым досведам у менеджменце культурных праектаў у 45 краінах свету. Таксама спадар Уільямс працаваў рэдактарам Сусветнай службы “Бі-бі-сі”, дзе распрацоўваў дакументальныя, адукацыйныя і забаўляльныя праграмы для краін постсавецкай прасторы. Сёння ён — пасол адмысловай праграмы Еўрасаюза “Культура і крэатыўнасць”, распрацаванай для краін Усходняга партнёрства, у тым ліку Беларусі. “Культура можа стаць рухавіком эканамічнага развіцця кожнай краіны”, — так гучыць асноўны пасыл гэтай ініцыятывы, скіраванай на супрацоўніцтва і стымуляванне новых ідэй дзяржаўных арганізацый, прыватнага сектара і грамадскіх аб’яднанняў, а таксама іх інтэграцыі ў міжнародную супольнасць.
Сваё гледзішча ў зменлівым краявідзе
Абедзве пляцоўкі Нацыянальнага цэнтра сучаснага маствацтва зараз задзейнічаны пад экспазіцыі, якія даюць пэўнае ўяўленне пра сучасны стан і тэндэнцыі заходняй культуры. На вуліцы Някрасава аўстрыйская выстава “Changing Views” (што можна перакласці і як “Зменлівыя краявіды”, і як “Пункт гледжання”, а ў рускамоўнай версіі — “Угол зрения”), на праспекце Незалежнасці — “Art Capital: з Францыі ў Беларусь”.
Пра машыну часу, “Tutti” і Дольфа Лундгрэна
Бібліятэкар Тамара Максімук прыдумала машыну часу. Пра гэта рэдакцыі паведаміла намеснік дырэктара Маларыцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Наталля Кузьміцкая. Максімук, якая працуе ў Макранскай сельскай бібліятэцы, папрасіла чытачоў-пенсіянераў прынесці свае старыя фотаздымкі. Атрымалася настальгічная выстава пад назвай “Якімі маладымі мы былі”. Яна пераносіць нас у тыя шчаслівыя часіны, калі жыццё падавалася бясконцым. Выстава цікавая і для дарослых, і для дзяцей. Вось так літаральна з нічога і нараджаюцца яркія праекты, якія грэюць душу.
“Дакрананне” адбылося
Не чакаючы школьных канікул, калі дзятву прынята забаўляць-развіваць усімі магчымымі спосабамі, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі сумесна з Рэспубліканскай гімназіяй-каледжам пры ёй зладзіла свой сацыяльна арыентаваны творчы праект з сімвалічнай назвай “Дакрананне”. Цягам двух тыдняў лепшыя маладыя музыканты — сімфанічны аркестр, інструментальны ансамбль і салісты — выступалі перад юнай аўдыторыяй. І не толькі ў сталіцы, але і ў такіх гарадах Беларусі, як Барысаў, Салігорск, Маладзечна. Пра гэта “К” паведамляла ўжо.
Свае акуляры патрыярха авангарду
Вядомы жывапісец, графік, тэатральны мастак і проста чалавек-легенда Аляксандр Салаўёў у інтэрв’ю для “К” гаворыць пра шлях самапазнання, няспынныя чалавечыя трансфармацыі, імкненні да непазнанага і свяшчэнную песню быцця.
Васільевіч, або Кіно на… валах
Гісторыя кінасеткі Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці пачалася з 1936 года. Драўляны будынак кінатэатра “Радзіма”, разлічаны на 180 месцаў, знаходзіўся па вуліцы Ленінская (насупраць царквы). На балконе там усталявалі кінаапаратуру, якая сілкавалася ад мясцовай электрастанцыі. Кіраўніком установы стаў Пётр Віннікаў. Ды мне хочацца распавесці не толькі пра ўзнікненне кіно ў Хоцімску, але і пра работніка кінасеткі, які ўсю сваю працоўную дзейнасць прысвяціў дэманстрацыі кіно, заслужанага работніка культуры БССР, свайго дзядулю Мікалая Дыбкіна. Ён прайшоў шлях ад кінамеханіка гужавой перасоўкі да дырэктара кінатэатра “Кастрычнік”.
І месца красіць чалавека
Каму не вядомая прымаўка, што чалавек красіць месца. Але і месца здольна рабіць тое ж з чалавекам. Я маю падставы для такога меркавання. Сам я з маладзечанскіх і ганаруся, што мой горад на гэты год быў абвешчаны Культурнай сталіцай краіны. Учора гэты статус перайшоў да Бабруйска, але наш горад як быў, так і застанецца знакавым культурным цэнтрам, намоленай культурай зямлёй. Яна шчыра сілкавала сваімі сокамі таленты. Распавядаю толькі пра чатырох асоб, да культуры датычных, каго меў гонар асабіста ведаць.
Сямейныя таямніцы Дуніна-Марцінкевіча
У папярэдніх артыкулах я распавёў пра раней невядомыя перыпетыі лёсаў сясцёр Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча — Алены (Хелены) і Юліі (у “К” №№ 46 — 47 за 2016 год). На жаль, архівы не данеслі да нас звестак, наколькі блізкім быў Вінцэнт з імі. Ды вядома, што ён перажыў сясцёр, і шмат у чым на яго лёг клопат пра пляменнікаў — дзяцей Алены. Але з чалавекам, пра якога гаворка пойдзе сёння, ён быў блізкім. Блізкім, як можа быць сын, што рана застаўся без бацькі, і рос, хутчэй за ўсё, без клопату дзядуляў і бабуляў або іншых родных (прынамсі, нам нічога пра іх невядома). Увесь свет Вінцэнта быў сканцэнтраваны на маці. Менавіта з яе лёсам была звязана і мая паездка ў беларускую глыбінку.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»