Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Адвечны Марозка на першай прыступцы
У дзяцінстве я прыдумала сабе гульню: брала ў бібліятэцы фотаальбом балетнай трупы якога-небудзь вядомага тэатра і па касцюмах вылічвала, пра які балет пойдзе размова. Рэбус разгадваўся проста: за савецкім часам большасць тэатраў арыентавалася на “ўзорныя” пастаноўкі Вялікага тэатра ў Маскве, таму практычна дубліравалі рэпертуар, харэаграфічны малюнак, строі. Сёння, калі я падыходжу да касы чарговага айчыннага тэатра, мне так і карціць сыграць у варыяцыю той дзіцячай забавы: можна да бабкі не хадзіць — сярод дзіцячых спектакляў абавязкова сустрэнеш пастаноўкі пра Папялушку, Дзюймовачку, Чырвоны Каптурок і яшчэ з дзясятак назваў, што віруюць з году ў год па сталічных і рэгіянальных афішах.
Перасоўнае “Мастацтва” ў Смілавічах
Першая выязная рэдакцыя часопіса “Мастацтва” адбылася ў Смілавічах. Гэты гарадскі пасёлак стаў калі не культавым месцам, то дакладна месцам культурнага прыцягнення: дзякуючы музею Хаіма Суціна, што знаходзіцца ў мясцовым Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, працам Шрагі Царфіна (ім у музеі адведзены асобны пакой), а таксама арт-цэнтру для таленавітых дзяцей “Вулей” — тут чытаюць лекцыі, праводзяць майстар-класы, лепшыя выпускнікі трапляюць на стажыроўку ў Парыж.
“Чорная скрыня” для нефармату
На старонках “К” шматкроць узнімалася набалелая праблема: у краіне не ставала пляцоўкі для развіцця праектнага тэатра. Нарэшце можна канстатаваць, што справа зрушылася: днямі ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў прэзентавалі залу на 70 месцаў, прызначаную для эксперыментальных тэатральных форм, якія вылучаюцца камернасцю, лаканічнасцю, блізкасцю да гледача. Пляцоўка ўзнікла ў выніку плённага супрацоўніцтва НЦСМ і Цэнтра эксперыментальнай рэжысуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Па сутнасці, яна стала першай і пакуль адзінай у Беларусі “blackbox” — “чорнай скрыняй”, сучасным тыпам універсальнай сцэны, якая дазваляе розныя трансфармацыі прасторы. Падчас прэзентацыі ўзнікла дыскусія пра перспектывы развіцця пляцоўкі. Прапануем самыя цікавыя выказванні.
Паміж “хочацца” і “трэба”
На мінулым тыдні адбыўся V Форум маладых журналістаў “Агульны погляд у будучыню. СМІ: маральнае вымярэнне”, пра які мы згадвалі ў “К” № 47. Зараз абазначу некалькі галоўных, як на маю думку, тэм выступоўцаў пленарнага пасяджэння “Маральнасць як асноватворны прынцып прафесійнай дзейнасці журналіста”.
Што патрэбна бібліятэкарам?
22 лістапада прайшла чарговая “развіртуалізацыя” рэдакцыі “К” — гэтым разам з супрацоўнікамі Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска. Сустрэча прайшла ў дзіцячай бібліятэцы № 10, што месціцца ў мікрараёне “Усход”, у рамках мерапрыемства “Кірмаш ідэй-2016”.
"Культура" — газета для прафесіяналаў-4
Працягваем гаворку пра культуру Быхаўскага раёна, пра яе глыбінку, якую мы прызвычаіліся называць аддаленай ды маланаселенай. А менавіта такія вёсачкі і знаходзяцца апошнім часам пад пастаяннай пагрозай аптымізацыі — што ў культурным сэнсе, што ў плане існавання ўвогуле. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Раман Мельнікаў нас усё ж знайшоў. Грунтоўна пагутарылі мы і з дырэктарам Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Ганнай Захаравай. Усе яны з вялікай насцярожанасцю чакаюць чарговай аптымізацыі, бо стала ўжо аксіёмай: спачатку ў нас сельскія клубы ды бібліятэкі скасоўваюцца, а потым непазбежным вынікам знікаюць вёскі. Пагадзіцеся, працэс жахлівы. (Хто задумваўся, пра які вырай мроіцца былому, скажам, даглядчыку цялят ці даярцы на дванаццатым паверху сталічнай будыніны?) Дык што могуць супрацьпаставіць гэтаму працэсу на Быхаўшчыне?
Канікулы і ўстанова культуры
Восеньскія канікулы да нядаўняга часу заставаліся па-за межамі асаблівай бацькоўскай увагі. На зімовыя — навагоднія ранішнікі, ледзь не абавязковыя для кожнай школы і сям’і. На вясновыя — таксама якісьці культпаход, бы ў напамін пра колішнія штогадовыя Тыдні музыкі для дзяцей і юнацтва, што ладзіліся ў 1970 — 1980-я. На восеньскія ж у лепшым выпадку (у сталіцы) — “Лістападзік”. А што рабіць з малодшымі школьнікамі ў працяглыя выхадныя? Уключаць мультфільмы дома? Не, вывучаць тэатральную афішу, уключаючы ў яе не толькі звыклыя дзіцячыя казкі на стацыянарных сцэнах, але і разнастайныя “спецыяльныя праекты”. Сёлета ў ліку апошніх аказаўся двухдзённы фестываль тэатраў для самых маленькіх “Казачны джэм”, а таксама некаторыя іншыя “творчыя падарункі” для ўсёй сям’і. Паспрабуем на гэтых “сезонных” прыкладах ацаніць прысутнасць творчых знаходак, скажам, для раённых дамоў і цэнтраў культуры.
Пленэрны досвед
У сёлетнім верасні ў славацкім горадзе Сніна прайшоў чарговы ХХІІІ Міжнародны фестываль выяўленчага мастацтва. На гэтае мерапрыемства прыехалі 30 мастакоў з 18 краін. Арганізатар — вядомы славацкі мастак і галерыст Андрэй Смолак. Дзякуючы яго арганізатарскаму таленту такі мастацкі фестываль праходзіць не першы год на высокім узроўні.
Беларусы на фоне экзотыкі
У мінскім Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры да 10 снежня экспануецца выстава факсімільных фотаздымкаў мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў “Сям’я ў культуры народаў Еўразіі. ХХ стагоддзе” са збору Расійскага этнаграфічнага музея. Праект вылучае канцэпцыя: дакладна вядомая ступень роднасці між сабой выяўленых на здымках людзей. Можна пабачыць фота з розных куткоў былых Расійскай і Кітайскай імперый. Некалькі фота паходзяць з тэрыторыі Беларусі і яе памежжа.
Хто самы галоўны ў музеі?
Музей-сядзіба “Пружанскі палацык” даўно стаў прадметам добрай зайздрасці для многіх іншых раёнаў: маўляў, нам бы такі! Музей як сімвал, як рэгіянальны брэнд, як сапраўдны агмень культуры, што пастаянна спараджае інфармацыйныя нагоды… Поспех абумоўлены адразу некалькі складнікамі. Па-першае, само размяшчэнне: шыкоўны сядзібны дом у старым парку. Па-другое, дыхтоўная экспазіцыя тут дапаўняецца цікавымі, а часам нават і рызыкоўнымі выставачнымі праектамі ды імпрэзамі зусім не местачковага характару. І ўрэшце — але, як кажуць англічане, не ў апошнюю чаргу, — не выпадае сумнявацца ў важнасці ролі кіраўніка ўстановы. 1 снежня споўніцца пятнаццаць гадоў з таго дня, як гэту пасаду заняў Юрый ЗЯЛЕВІЧ — дасюль малады, імпэтны, адкрыты для ўсяго новага. З ім мы гутарым пра будні, клопаты і мары музейшчыка ў гарадку, насельніцтва якога не дацягвае нават да дваццаці тысяч чалавек.
Складанасці прагляду: Нацыянальны конкурс “Лістапада”
Стужка Віктара Красоўскага “Душы мёртвыя”, якая паспела за восень узяць Гран-пры на фестывалі “Бульбамуві”, стала сёлета пераможцам Нацыянальнага конкурсу “Лістапада” ў катэгорыі ігравога кіно. Кампанію ёй склалі: у намінацыі дакументальнага кіно — карціна Руслана Фядотава і Аляксандры Кулак “Саламанка”, яна ж атрымала і дыплом у асноўным конкурсе дакументальных фільмаў. Сярод анімацыйных работ найвышэйшай адзнакі была ўдастоена стужка “Даша і людаед” Наталлі Сурыновіч, глядацкі хіт і лаўрэат шматлікіх анімацыйных форумаў. У сённяшнім аглядзе акрэслім пазіцыі кожнага з конкурсаў, і лепшых у гэтым годзе, зробім і своеасаблівы зрэз кінаіндустрыі на іх прыкладзе. Пачнем з анімацыі і дакументальнага кіно, а вось пра ігравое пагаворым у другой частцы.
Пастаўскае зямляцтва, лёс ручніка і ВВБ у Браславе
30 лістапада ў аграгарадку Іёды згадваюць жахлівую падзею: у 1944 годзе фашысты спалілі больш за дзесяць вёсак і хутароў Іёдскага сельсавета. Па словах начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шаркаўшчынскага райвыканкама Людмілы Стома, у мясцовым клубе збяруцца сведкі тых далёкіх падзей, школьнікі, работнікі культуры. У СДК адбудзецца прагляд фільма, створанага па ініцыятыве грамадскай арганізацыі былых непаўнагадовых вязняў фашызму, а ў бібліятэцы пройдзе гадзіна ўспамінаў. Дарэчы, з тых знішчаных паселішчаў да жыцця вярнулася толькі некалькі.
Этнавыхаванне — рэч рэальная
У рэдакцыі ўзнікла ідэя стварыць рубрыку “Лабараторыя”, дзе асноўнае месца было б адведзена метадалогіі вашай, шаноўныя чытачы, працы (сталая рубрыка “Prof-партфоліа” арыентуецца на ваш практычны досвед). Нас падтрымала кіраўніцтва Інстытута культуры Беларусі (прарэктар Уладзімір Макарэвіч, які часова выконвае абавязкі рэктара; прарэктар па вучэбнай рабоце Ірына Лапцёнак, прарэктар па навукова-метадычнай рабоце Анжаліка Прадзеіна). А калі ёсць ідэя, яна павінна працаваць. Так і ўзнікла “Лабараторыя”.
Гульні ўсур’ёз
11 лістапада ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта памяці Георгія Скрыпнічэнкі (1940 — 2015) “Метамарфозы”. У экспазіцыю ўвайшлі больш за 50 станковых жывапісных і графічных твораў з калекцыі сям’і мастака, прыватнай калекцыі і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Перад вернісажам адбылася прэзентацыя шыкоўнага альбома “Георгій Скрыпнічэнка. Графіка”, куды ўвайшло каля 200 рэпрадукцый твораў мастака. Першы альбом пра творчасць мастака выйшаў у свет да 70-годдзя Георгія Сяргеевіча.
Імправізацыя даўжынёй у тысячагоддзе
Валерый Дайнэка стаў з украінскай даследчыцай фальклору, філолагам, PhD Анжэлай Гергель сааўтарам кнігі “Тыя, хто ажыўляюць міфы”. Цяпер гатовая і другая кніга (абедзве выйшлі ў Кіеве і, лічы, недаступныя нашаму чытачу) з удзелам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, вакаліста ансамбля “Беларускія песняры”. “К” пагартала старонкі выдання і даведалася, чаму зробленыя Дайнэкам падчас працы ў ансамблі “Песняры” аранжыроўкі ён лічыць хутчэй самастойнымі творамі, як размяжоўвае народную музыку і сучасную пры звароце да фальклору, а таксама пра тое, чым сэр Род Сцюарт датычны да знакамітай “А дзе была вуціца”. Перад вамі — вытрымкі з выдання.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»