Паясы з “града Слуцка ”: сустрэча на Бацькаўшчыне

№ 19 (837) 10.05.2008 - 16.05.2008 г

5 мая ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстаўка слуцкіх паясоў са збораў Дзяржаўнага гістарычнага музея Расіі. Некаторыя з прывезеных экспанатаў маюць аўтэнтычную памету — “В граде Слуцке”.

 /i/content/pi/cult/160/1364/Payasy1.jpg
Падзеяй для музея і для айчыннай духоўнасці назваў выстаўку міністр культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Матвейчук.
Убачыць нацыянальныя каштоўнасці нашага народа сталася магчымым дзякуючы спрыянню старшыні Падліковай палаты Расійскай Федэрацыі Сяргея Сцяпашына,які,наведаўшы зімой музей і паабяцаўшы дапамагчы ў экспанаванні слуцкіх паясоў,ужо вясной адкрываў вернісаж. Расійскі бок,перадаўшы паясы для паказу,па словах С.Сцяпашына, гатовы працягваць тэрмін знаходжання гэтых рэліквій у нашай краіне. Пытанні, звязаныя ў двухбаковых адносінах з гэтым унікальнымабектамкультуры, расійскі чыноўнік абяцаў узяць пад свой патранат. Адзначыў С.Сцяпашын і магчымасць абмену некаторых слуцкіх паясоў на мастацкія каштоўнасці,што маюць гісторыка-культурную вартасць для Расіі. “У бліжэйшы час гэтыя пытанні будуць вырашацца на самым высокім узроўні ”, — падкрэсліў палітык. Падтрымлівае і заахвочвае ініцыятыву маскоўскіх гасцей беларускі бок. Як адзначыў у гутарцы з карэспандэнтамКміністр культуры Рэспублікі Беларусь У.Матвейчук, перад Міністэрствам у сёлетнім Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу канкрэтным даручэннем пастаўлена пытанне вяртання гісторыка-культурных каштоўнасцей на Радзіму. “Таму для нас такое супрацоўніцтвапершачарговая задача ”,— падкрэсліў міністр. Найпершым вынікам выстаўкі і адной з яе
 /i/content/pi/cult/160/1364/Payasy2.jpg
сенсацый стаў тэрмін экспанавання скарбаў (6 паясоў і 4 фрагменты) у беларускім музеіцэлы год. Як адзначалі госці імпрэзы, яшчэ ніводная экспазіцыя слуцкіх паясоў не адбывалася ў нас гэтак доўга.

Толькі Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, падкрэсліў намеснік дырэктара Дзяржаўнага гістарычнага музея Расіі Вадзім Ягораў, змог прадаставіць усе неабходныя ўмовы для захавання слуцкіх паясоў. Увогуле ж, у калекцыі расійскай установы іх каля 40 адзінак. Дарэчы, у фондах з 4,5 млн. адзінак акурат перад прыездам расіян у Мінск знайшлася брашура “Пояса слуцкие в собрании Государственного Исторического музея ”, выдадзеная ў чэрвені 1941-га …

Такая нечаканая повязь часоў напярэдадні Дня Перамогі.


На здымку на першым плане:
старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь З.Ломаць, старшыня Падліковай палаты Расійскай Федэрацыі С.Сцяпашын, Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь А.Сурыкаў, міністр культуры Рэспублікі Беларусь У.Матвейчук на адкрыцці выстаўкі.


Фота Юрыя ІВАНОВА