Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Дзяржаўныя ўзнагароды
1 лістапада Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў па даручэнні Кіраўніка дзяржавы ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны.
Дні культуры Эстоніі
Гэты культурны тыдзень прайшоў у Беларусі пад сцягам Эстоніі. Цырымонія адкрыцця Дзён культуры Эстонскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь адбылася на сцэне Белдзяржфілармоніі ў чацвер.
Юбілейныя “Каласавіны”
XXX навуковая канферэнцыя “Каласавіны”, прысвечаная 134-м угодкам народнага паэта Якуба Коласа, прайшла на гэтым тыдні ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Песняра.
У гасцях — дачка Гамзатава
Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны наведала дэлегацыя Міністэрства культуры Рэспублікі Дагестан. Сярод яе членаў — Саліхат Гамзатава, дачка народнага паэта Дагестана Расула Гамзатава. Яна ўзначальвае дагестанскі музей выяўленчых мастацтваў імя Пацімат Гамзатавай, адзін з найбагацейшых мастацкіх на Паўночным Каўказе з самай вялікай у свеце калекцыяй дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Дагестана. Члены дэлегацыі, якую суправаджаў старшыня праўлення Міжнароднага грамадскага аб'яднання дагестанцаў "Горо" ("Крупінка"), мастак і літаратар Хізры Асадулаеў, ушанавалі памяць герояў-дагестанцаў, што загінулі ў час баёў на Беларусі, і ўсклалі кветкі ў Зале Перамогі, наведалі выставу народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага “Лічбы на сэрцы” і залу “Нашчадкі Вялікай Перамогі”. Саліхат Расулаўна пакінула запіс у кнізе водгукаў.
Патрэбнае кандовае
Пры ўсёй любові да року чыстай вады — без альтэрнатыўных украпванняў ды андэрграўндных прымешак, я не з’яўляўся прыхільнікам гэтага гурта да такой ступені, каб у запале палемікі з крытыкам калектыву нанесці візаві траўмы, несумяшчальныя з яго магчымасцю чуць надалей што-небудзь з музыкі наогул.
“Культура” — газета для прафесіяналаў-2
Працягваем гаворку пра культуру Бялыніцкага раёна. І зноў — у святле падпісной кампаніі на “К”. Сённяшні надзвычай няпросты ў эканамічным плане час — нібыта выпрабаванне, іспыт. І для журналістаў газеты, і для падпісчыкаў — работнікаў не вельмі заможнай сферы культуры. Але калі яна была заможнай? У нашым “экзаменацыйным білеце” адно, аднак выключна важнае пытанне: “Наколькі мы вам патрэбныя ў плане інфармацыйнага забеспячэння?” У вашым — пытанне не менш сур’ёзнае: “Наколькі гнутка ды эфектыўна можа распараджацца аддзел сваімі бюджэтнымі і пазабюджэтнымі сродкамі?” Ад вынікаў такога іспыту залежыць, пагадзіцеся, многае…
Ці ёсць “жыццё” па-за “Берагіняй”?
Метадыст Цэнтра культурна-дасугавай дзейнасці Акцябрскага раёна Юлія КУЛАК працуе на гэтай пасадзе з сакавіка 2015-га, калі скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Да ВНУ Юлія наведвала фальклорны гурток, у якім выкладала яе маці, таму, можна сказаць, вырасла “ў фальклоры”. Сястра Юліі, Ганна Бялько, таксама працуе ў гэтай галіне. У гутарцы ж даведаемся пра творчы і прафесійны шлях нашай гераіні, “музычную” сям’ю і вяртанне на малую радзіму пасля вучобы ў сталіцы.
Каб фраза “Ды што ў нас глядзець?” састарэла…
Прыязджаючы ў іншую краіну, міжволі праводзіш паралелі з Беларуссю. І звяртаеш увагу на тое, што можна было б пераняць ці, наадварот, чаго трэба пазбягаць, развіваючы турыстычны бізнес з культурным патэнцыялам. Дык што можна пазычыць/адрынуць у Грузіі?
Місія выканана: дык нашы лепшыя?
V Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТеАRT”, завяршыўшыся напрыканцы кастрычніка, пакінуў роздумаў на цэлы год. Сярод іх — уражанні ад замежнага блока праграмы (нагадаем, беларуская частка разглядалася ў “К” № 43).
Мастыхін-агляд: выбар выстаў кастрычніка ад Аляксандра Сяліцкага
Па просьбе "К" выбарку выстаў кастрычніка зрабіў мастак, культуролаг, мастацтвазнаўца Аляксандр Сяліцкі.
Каб не мерзлі чытачы...
Лістапад. Завеі. Снег. Першыя сур’ёзныя выпрабаванні пад назвай “Як падрыхтаваліся работнікі культуры да зімы?” Да прыкладу, чытачы і супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя Максіма Горкага не змерзнуць, бо ў свой час тут замянілі ўсе звычайныя вокны на шклопакеты. Гэтымі днямі ва ўстанове доўжыцца ўнутраны бягучы рамонт.
Пяць стагоддзяў беларускіх Дастаеўскіх
11 лістапада — 195 гадоў з дня нараджэння Фёдара Дастаеўскага (1821 — 1881), продкі якога мелі беларускія карані. Зробім агляд звестак па гэтай тэме.
Фестывалiлi па-iншаму — з шоу
Дваццаць адзін штат, дваццаць тры гарады, у якіх даваліся канцэрты, пяцьдзясят восем выступленняў, два месяцы без мачанкi — у сухім астатку заакіянскага турнэ беларусаў. У “мокрым” — уражанні ды вынікі ад падарожжа на адваротны бок Зямлі... Гутарым з лідарам "Старога Ольсы" Зміцерам САСНОЎСКІМ.
Паміж савецкімі стэрэатыпамі і Таранціна
Дзесяць гадоў таму ў кінематографе кіраваў постмадэрнізм. Сёння на змену ягоным гульням прыйшло кіно малых формаў, кіно, у якім рэальнасць і дакументалізм сплецены з мастацкім пачаткам. “Постдок альбо кінематограф квазірэальнасці”, — распавядае пра актуальнае слова ў сучасным сусветным кіно праграмны дырэктар Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” Ігар СУКМАНАЎ. Якім чынам выглядае беларускае сучаснае кіно ў падобным кінакантэксце — свету і “Лістападу”? Чаму да гэтай пары ў асноўным конкурсе фестывалю няма беларускай карціны? Нацыянальны конкурс — што нам ад яго чакаць? На ўсе набалелыя пытанні адказвае кінааналітык і адзін з галоўных асоб мінскага кінаруху Ігар Сукманаў.
Розныя палосы аднаго паўстагоддзя
Паўстагоддзя служыла Коласаўскай сцэне заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Шашкіна, чыё 85-годдзе адзначылi днямi. З яе імем звязаны незабыўныя старонкі гісторыі славутага калектыву, які зусім хутка адзначыць сваё 90-годдзе.
Недагаворанасць як творчы почырк
Пра сябе як пра прамысловага дызайнера, чые работы павінны, у прыватнасці, спрыяць продажу таго ці іншага прадукту, лідар сталічнага гурта “Znich” і майстар аднаго з мінскіх тату-салонаў Алесь ТАБОЛІЧ кажа ў кантэксце рэкламы i вокладак аўдыязапісаў (у асноўным — выканаўцаў “цяжкага” кірунку). Выпускнік Рэспубліканскай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Iвана Ахрэмчыка і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (кафедра графічнага дызайну) аддае перавагу, калі так складваюцца абставіны, каб яго называлі творчым дызайнерам, у чыiх работах лабавая атака на меркаванага пакупніка суседнічае з мастацкай ідэяй, у высокім сэнсе гэтых словаў. У гэтым жа матэрыяле мы вымусілі яго пабыць пераважна ў скуры творцы — толькі мастака чыстага, без усялякага намеру азалаціцца.
Калекцыя онлайн
Сёлета, у Год культуры і напярэдадні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, наша кніжная спадчына стала даступная ў сусветнай інфармацыйнай прасторы. Балазе, стварэнне электронных інфармацыйных рэсурсаў, накіраваных на папулярызацыю беларускай культуры і мастацтва, абслугоўванне карыстальнікаў у аддаленым рэжыме цягам апошніх дзесяцігоддзяў з’яўляецца актуальнай задачай для нашай бібліятэчнай супольнасці.
Кастынг з… кантэйнераў
У перапынках паміж пісаннямі тэкстаў я цяпер перачытваю “Панядзелак пачынаецца ў суботу” братоў Стругацкіх — аповесць, або, як кажуць самі аўтары, казку для навуковых супрацоўнікаў малодшага ўзросту. Кніга дасталася мне, можна сказаць, “са сметніцы” — падарылі ў бібліятэцы, якую стварылі ў рамках дабрачыннага праекта “Кнізе — другое жыццё”.
“Іншага лёсу я не жадаў…”
Сёння “К” працягвае аповед пра знакамітага кінарэжысёра, народнага артыста СССР, народнага артыста Беларусі Віктара Турава.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»